Людзі і справы

Помніце запіску, знойдзеную летам у танку на Савецкай? Мы знайшлі яе аўтара!

У лістападзе 1967 года «сын узбекскага народа» Чары Эшбоеў заклаў у танк, які стаіць зараз на Савецкай плошчы ў Гродне, запіску. З дапамогай калег з Узбекістана мы знайшлі гэтага чалавека і даведаліся, навошта ён пакінуў запіску, што помніць пра Гродна і як склаўся яго лёс.

Шэраговы Эшбоеў: шукаюць усе!

Першая спроба знайсці Чары, зробленая адразу пасля публікацыі ў Hrodna.Life, вынікаў не дала.

У лістападзе мы зрабілі яшчэ адну спробу, падключыўшы да пошукаў сваіх калег-журналістаў - курсантаў Школы журналістыкі і медыяменеджмента, створанай нядаўна ў гэтай краіне з дапамогай нямецкай Акадэміі Дойчэ Вэле.

З 26 лістапада ў пошукі былі заангажаваныя дзясяткі журналістаў, прадстаўнікоў мясцовых уладаў, грамадскіх арганізацыі, проста неабыякавых людзей. Допісы пра пошук сабралі тысячы лайкаў і сотні перапостаў і каментароў!

Ужо праз суткі мы мелі адрас і кантакты Чары Эшбоева, яго сына, фотаздымкі, відэа, успаміны героя пра службу ў Гродне!

Знаёмцеся: Чары бобо

Чары Эшбоеў нарадзіўся 1 верасня 1946 года.

У войска быў прызваны з участка імя Карла Маркса калгаса «Камунізм» Сарыясійскага раёна Сурхандар'інскай вобласці (менавіта такі адрас узгадваецца на знойдзенай у гродзенскім танку запісцы).

Зараз гэтая мясцовасць называецца Каўчын і знаходзіцца ва Узунскім раёне той жа вобласці. Менавіта тут яго і знайшоў настаўнік фізкультуры школы № 18 Узунскага раёна Раўшан Малаеў, які браў актыўны ўдзел у пошуках нашага героя.

Па нашай просьбе Раўшан сустрэўся з Чары Эшбоевым і занатаваў яго ўспаміны пра Гродна.

У нашым горадзе Чары Эшбоеў патрапіў у вайсковую частку 12 324. Тут ён служыў да 1968 года ў рамонтнай роце.

Імёнаў сваіх саслужбоўцаў Чары бобо [дзядуля] ужо не помніць, а вось імя камандзіра вайсковай часткі - палкоўніка Сідарава, запомніў добра.

Чары Эшбоеў разам са сваімі саслужбоўцамі. Фота з асабістага архіву нашага героя
Як распавядае Чары, частка займалася рамонтам тэхнікі танкавага палка, які месціўся побач, а таксама танкавай тэхнікі, якую часам прывозілі з іншых рэгіёнаў.
Чары Эшбоеў (злева). Фота з асабістага архіву героя

— Я хацеў, каб людзі ведалі, што танк у цэнтры горада дапамагаў усталяваць салдат з Узбекістана, — кажа Чары Эшбоеў.

Так і з’явілася ідэя пакінуць знойдзеную праз 52 гады запіску «сына ўзбекскага народа».

Тая самая запіска «сына узбекскага народа» Чары Эшбоева. Скрын з тэлесюжэта канала «ГродноПлюс»
Запіска была ўкладзеная тады, калі танк яшчэ стаяў на зямлі.

Ужо потым, кажа Чары, машыну кранам узнялі і паставілі на пастамент, дзе танк і знаходзіцца да гэтага часу.

Гродзенкі не давалі праходу

— Як звалі маіх саслужыўцаў, якія былі побач са мной — я ўжо не помню, бо мінула ўжо больш за 50 год. Затое помню, як навучыўшыся так-сяк размаўляць па-руску, хадзіў гуляць у горад, — дзеліцца ўспамінамі Чары бобо.

Чары Эшбоеў (злева). Фота з асабістага архіву нашага героя
Паводле яго словаў, гродзенскія дзяўчаты тады не давалі салдатам праходу.

— Сваіх хлопцаў там было мала, — узгадвае наш герой. — Гэта хіба з-за вайны, якая забрала ў Беларусі шмат жыццяў.

Гродна Чары Эшбоеў узгадвае як вельмі прыгожы горад, у якім жылі прыязныя людзі.

Бацька 9 дзяцей

Па сканчэнні службы Чары вяртаецца ў родныя мясціны. Працуе шафёрам у прадпрыемстве, якое займалася будаўніцтвам водных сістэм, жэніцца, стварае вялікую сям’ю: разам з жонкай яны выгадавалі 3 сыноў і 6 дачок.

У 2004 годзе з ім здараецца няшчасце: з-за няўдалай аперацыі па выдаленні глаўкомы Чары Эшбоеў цалкам згубіў зрок і з таго часу не можа абыходзіцца без дапамогі іншых людзей.

Чары Эшбоеў. Лістапад 2019 г. Фота Раўшана Малаева
У 2007 годзе яму далі пажыццёвую пенсію, памер якой зараз складае каля 1 млн 400 тысяч сум (прыкладна 150 долараў). На гэтыя грошы даводзіцца не толькі выжываць, але і купляць сабе лекі.

Прыехаць у Гродна не атрымалася

У жніўні гэтага года ў госці да нашага героя нечакана завіталі прадстаўнікі міністэрства абароны Узбекістана, якія перадалі яму запрашэнне прыехаць 12−14 верасня на дні горада ў Гродна.

З-за стану здароўя Чары бобо вымушаны быў адхіліць прапанову. Не захацеў пакінуць бацьку і замест яго паехаць у Беларусь і яго сын Бунёд.

У інтэрв'ю мясцовым журналістам Бунёд распавёў, што бацька быў вельмі рады, што яго запіску знайшлі і яго шукаюць у Беларусі. З тых часоў, кажа Бунёд, бацька толькі і распавядае пра Гродна, пра «свой» танк і гады службы, часам ледзь стрымліваючы ад эмоцый слёзы.

Рэдакцыя Hrodna.Life выказвае шчырую падзяку сваім калегам з Узбекістана Сашы Іванюжанка, Яўгеніі Грандэ, Эмілю Фахрэяву, Батыру Цеміраву, Раўшану Малаеву і іншым за дапамогу ў пошуку нашага героя і зборы інфармацыі пра яго!

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024