«Мама, чаму мяне тут няма? Чаму з маім праектам у конкурсе ўдзельнічаюць іншыя дзеці?» З такім пытаннем да Кацярыны Забелінай звярнулася дачка Сафія, вучаніца 6А класа гродзенскай СШ№ 11, прачытаўшы ў сацсетках навіну аб перамозе праекта «Гродна для маленькіх турыстаў». На ІнвестУікэндзе 25 лістапада праект атрымаў 1 месца ў намінацыі «Лепшая ідэя для горада», але Сафія даведалася аб тым толькі з сеціва.
Гэты праект Сафія разам з мамай распрацоўваюць ужо каля двух гадоў. Але на ІнвестУікэндзе праект прадстаўлялі зусім іншыя людзі. Кацярына пачала абмеркаванне нечаканай навіны ў сацсетках і звярнулася па каментар да адміністрацыі школы. Hrodna.life разам з ёй разбіраўся ў сітуацыі.
Асноўная адметнасць праекта ў тым, каб для турыстаў з дзецьмі горад прадставілі дзеці з Гродна. Працуючы над праектам, сям’я пабывала ў многіх цікавых месцах — музеях, мастацкіх галерэях, на творчых майстар-класах для дзяцей. Таксама наведалі турыстычны комплекс «Каробчыцы» і мясцовую горналыжную трасу. Адначасова яны аналізавалі інфармацыю для турыстаў з дзецьмі ў сеціве.
«Разам з дачкой мы складалі маршруты, па якіх можна было б вадзіць гасцей горада, фатаграфавалі архітэктурныя адметнасці, Сафія праводзіла апытанкі сярод школьнікаў, каб лепш разумець, што можа быць цікава турыстам-падлеткам». Цягам года быў створаны блог праекта. Распрацавана чатыры турыстычных маршруты, падрыхтаваны макет рэкламнага буклета.Канечне, маці школьніцы было цікава, як атрымалася, што праект з дакладна той самай назвай прадстаўлялі на мерапрыемстве іншыя людзі. Ні яна, ні дачка нават не ведалі, што ён будзе ўдзельнічаць у ІнвестУікэндзе. За каментаром Кацярына звярнулася да намесніцы дырэктара па выхаваўчай рабоце Алены Багалейшы.
Адказваючы на пытанні маці школьніцы, намесніца дырэктара выказала меркаванне, што нічога неправамернага не адбылося: «Мы выкарысталі только матэрыялы вашага блога, каторыя знахозяцца ў адкрытым доступе».
Па-першае, мяркуе Алена Багалейша, каманда прадстаўляла «не праект, а толькі ідэю яго бізнес-выкарыстання», па-другое — Сафія для конкурса не пасуе па ўзросце. Удзельнічаць у ім можна ад 14 гадоў.
Бізнес-ідэя, са словаў завуча, палягае на тым, каб навучэнцы школы маглі аказваць паслугі - праводзіць экскурсіі па распрацаваных Сафіяй маршрутах. Зараз гэта стала магчыма, бо школам дазволілі ствараць на ўласнай базе бізнес-кампаніі. Працаваць у школьным бізнесе можна вучням ад 14 гадоў. Таму і для прэзентацыі адміністрацыя палічыла лагічным запрасіць старэйшых школьнікаў.Праўда, так і застаецца незразумелым — чаму нельга было хаця б папярэдзіць ці запрасіць яе разам з бацькамі папрысутнічаць на прэзентацыі. На пытанне, ці дасылалі арганізатарам ІнвестУікэнда запыт аб магчымасці ўдзелу малодшай за ўзроставы цэнз аўтаркі, таксама адказу не было. Уласна, як і такога запыту.
Пасля звароту маці школьніцы да аднаго з арганізатараў конкурса, Гродзенскай абласной установы фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, інфармацыю аб пераможцах на сайце змянілі.
На сайце факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ да канца дня 4 снежня інфармацыю не выправілі, хаця адміністрацыя школы звярталася да іх з такой просьбай.
У гэты ж дзень, 4 снежня, Сафіі ўручылі дыплом і падарункі - калькулятар і флэшку.
Тое, што канфліктную сітуацыю гэтым разам удалося хутка высветліць, напэўна, дапаможа пазбегнуць падобных памылак у будучыні. Алена Багалейша распавяла, што праект «Горад для маленькіх турыстаў» абралі, каб прадстаўляць школу на штогадовым конкурсе «100 ідэй для Беларусі».
Хаця да «камсамольскага» ўзросту Сафія таксама яшчэ не дарасла, з арганізатарамі ўзгаднілі магчымасць яе удзелу ў прэзентацыі праекта. Такі падыход да справы выглядае правільным і паводле маці школьніцы.
«Для мяне вельмі важна зараз разумець перспектыву, — кажа Кацярына. — Я не супраць, калі праект дачкі прадстаўляе недзе школу і атрымлівае прызы. Гэта наша школа, мы таксама ёй ганарымся. Але калі з ланцужка навучання праз праект „выпадае“ дзіця, мне гэта не падабаецца».
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…