Пакуль да восені застаецца амаль тры тыдні, трэба паспець пачаставацца галоўнай летняй стравай беларусаў — халадніком. Hrodna.life паглядзеў, дзе ў горадзе прапануюць халодны суп, колькі ён каштуе ў розных установах і якія водгукі пакінулі госці.
У пабе «Mr. Hops» на набярэжнай Нёмана ёсць халодны боршч у асноўным і ў абедзенным меню. Цана за суп з асноўнага меню на кефіры і з бульбай фры — 12 руб. за порцыю 350 грам. У абедзенным меню халодны боршч таннейшы — 2,7 руб. за 250 грам. У водгуках наведвальнік Максім адзначае, што такі ж смачны суп еў толькі ў Вільне. Праўда, водгук не вельмі актуальны — яго пакінулі чатыры гады таму.
Ёсць халодны суп і ў карчме «Подкова» на Кірава — 250 грам халадніку абыдуцца ў 3,5 руб. Картопля ідзе ў дадатак. Наведнікі пішуць, што ў кафэ падаюць «велізарную талерку густога халадніку з яйкам». Аўтар водгуку просіць улічыць, што суп гатуецца менавіта на кефіры — «таму будзе крыху пабрадзіўшы, кісламалочка ўсё ж. Затое дэтокс і абнаўленне».
У кафэ традыцыйнай беларускай кухні «Карчма» на вуглу Савецкай і Ажэшкі 250 грам халадніку каштуюць 4 руб. Згодна з водгукамі наведвальнікаў, гэта адзін з найлепшых супоў, якія яны елі ў Гродне. «Дранікі і халаднік — проста смаката», — напісаў Аляксандр. Такіх жа поглядаў прытрымліваецца і Інна: «Боршч, халаднік, дранікі, хатнія пельмені — усё вельмі смачна».
На абед халаднік з печанай бульбай падаюць у рэстаране «Муравьёв» на Савецкай плошчы. Цана — 5 руб. Госці адзначаюць, што ў выкананні кухараў рэстарану «суп вельмі смачны».
У сеткавым кафэ «Garage» (у ГЗК «Triniti») прапануюць адразу два віды халадніку, абодва па 5 руб. Можна замовіць на вынас, тады будзе крыху танней — 4,33 руб. Ёсць класічны — у складзе буракі, агурок, яйкі, смятана, кроп, а ёсць з такім жа наборам, толькі на кефіры.
У рэстаране хуткага харчавання «ПарККинг» (на рынку «Карона») халаднік абыдзецца ў 5 руб. Суп можна заказаць у абедзенным сэце з морквай па-карэйску, морсам і рэбрамі, запечанымі з бульбай. Каштуе такі ланч 23,5 руб. Праўда, супы ў абедзенным меню змяняюцца — і можна патрапіць на дзень, калі замест халадніку будзе салянка або акрошка.
У сетцы рэстаранаў грузінскай кухні «Хинкальня» (у Гродне ёсць на вуліцы Урыцкага і ГЗК «Triniti») прапануюць халаднік за 9 руб. У дадатак — картопля па-вясковаму. У асноўным водгукі добрыя — суп падабаецца. Але Вольгу расчаравала падача — ёй прынеслі ўсяго адну бульбіну. «А на здымку апетытны сэт бульбяны. Чамусьці падача зусім іншая была», — падзялілася жанчына.
Кафэ «Літвіны» (у ГЗК «Triniti») прапануе халаднік са смажанай бульбай. У водгуках на Google Maps госці, якія каштавалі суп, пішуць, што «гэта найлепшае месца ў Беларусі», а стравы «ірвуць усе шаблоны». Цана халадніка — 10 руб.
«Самы хайповы халаднік лета» (на думку самой установы) прапануюць у «Мята Lounge». Разам з бульбай страва каштуе 14 руб. А даплаціўшы за эфектную падачу яшчэ 4 рублі, можна атрымаць суп у ледзяной талерцы.
«Халаднік па-сялянску» прапануюць у рэстаране «Золотой телёнок» на БЛК. Суп можна замовіць у час бізнес-ланчу — з 12.00 да 16.00. Абыдзецца страва ў 3 руб. Сярод водгукаў знайшлося меркаванне, што ў рэстаране падаюць найлепшы халаднік у Гродне. Але водгук не самы свежы — яму ўжо сем гадоў.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…