У цэнтры Гродна з канца лістапада пачала працу чабурэчная. Уладальнікі не сталі вынаходзіць кола і назвалі ўстанову гэтак жа. Гэта адзінае сёння месца ў горадзе, дзе асноўнай стравай з’яўляюцца чабурэкі.
Адна з уладальніц кафэ ў савецкія гады працавала ў вядомай гродзенскай чабурэчнай на Ажэшкі. Таму пасля закрыцця апошняй яна планавала адкрыць сваю падобную закусачную. Чабурэчную адкрылі на Віленскай у тым месцы, дзе яшчэ нядаўна былі бар «Lemon» і кафэ «Какоша», а да іх — «Калабкі» і бар «Віленскі». Над інтэр'ерам новай установы працавала дызайнерка Ірына Варкулевіч. Чабурэчная разлічана на 20 пасадачных месцаў, але ежу можна і забраць з сабой.
«Гродзенцы заўсёды любілі чабурэкі і такое месца павінна быць у цэнтры нашага горада. Успомніце колькі было засмучаных гараджан, калі зачынялася адзіная чабурэчная ў Гродне. Таму такую закусачную трэба было адраджаць. Мы паспрабавалі і зараз стараемся рабіць якасны і ўсімі любімы прадукт», — распавядае адна з уладальніц кафэ Кацярына.
Ва ўстанове кожны чабурэк гатуюць на замову. На яго падрыхтоўку сыходзіць каля 6 хвілін. Пакуль у меню два віды чабурэкаў: з мясам і сырам. Ёсць яшчэ булён і кампот, салаты, магчыма ў будучыні з’явяцца пельмені.
«У нас усё з натуральных і свежых прадуктаў, ніякіх замарозак. Мы паспрабавалі ўзнавіць хатнюю кухню. Мы за якасны прадукт. Ведаеце, многія рэстаратары сёння баяцца паху чабурэка, а мы — не», — дадалі ўладальнікі.
Чабурэчная пакуль працуе ў тэставым рэжыме. Афіцыйнае адкрыццё запланавана на сярэдзіну снежня.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…