Клубніцы можна купіць ад 16 да 29 рублёў, а чарэшню — ад 25 да 27 рублёў. Журналісты Hrodna.life даведаліся цэны на рынках Гродна, знайшлі самую танную радыску і дзе ўжо можна купіць буякі. Для гэтага мы абышлі Цантральны рынак («Скідзельскі»), міні-рынкі «Фолюш» і «Прынёманскі» («Брэст») і крама"Віталюр".
На Скідзельскім рынку самыя танныя клубніцы каштуюць 16 рублёў. У асноўным беларускія клубніцы з Бераставіцкага раёна — 28−29 рублёў. На рынку «Фолюш» іх прапануюць за 25 рублёў. Сярэдні кошт клубніцаў з Азербайджана і Грэцыі - 17−18 рублёў. Яе за тыя ж грошы можна знайсці і на «Брэсце» (і там вялікі выбар).
«Першыя нашы клубніцы заўсёды так, танней цяпер вы наўрад ці знойдзеце. Потым ужо танней будзе. Чаму пытаецеся? Бярыце за 18 рублёў. Паглядзіце якая прыгожая, буйная», — кажуць прадаўцы на рынку «Фолюш».
У «Віталюр» ягад яшчэ няма. Але можна купіць ананас з Коста-Рыкі на зніжцы за 5,99 рублёў.
На Скідзельскім рынку чарэшню знайсці не так проста. Ёсць два месцы з коштам 25 і 35 рублёў за 1 кг. Побач прадаюць буякі за 7,50.
На рынку «Фолюш» чарэшні больш, кілаграм каштуе ў сярэднім каля 27 рублёў. Самая танная чарэшня на «Брэсце» — ёсць варыянты па 18, па 25 рублёў.
З экзотыкі на Скідзельскім рынку можна знайсці абрыкос за 9,50 рублёў і нектарын за 19 рублёў. На рынку «Фолюш» даражэй: нектарын за 25 рублёў, а абрыкос — 13.
У буднія на рынках людзей няшмат, а на «Брэсце» — і зусім можна сказаць, што пуста. Можа быць таму дастаткова толькі спытаць кошт, як табе тут жа пачынаюць накладваць прадукты ў пакецік і любым спосабам пераконваюць купіць.
Журналістка Hrodna.life хацела ўзяць па паўкіло памідораў і клубніцаў: узважылі па кілаграме. Яшчэ дзве хвіліны і мы сышлі б з паловай кавуна. «Самы салодкі, свежы і смачны», — запэўніваў прадавец, расхвальваючы травеньскі кавун.
Спроба даведацца, колькі каштуе чарэшня, таксама ледзь не скончылася купляй: ягады без запытання пачалі пакаваць, хоць купляць іх мы не хацелі. Даведацца цану інакш было нельга — цэннікаў на латку проста не было.
Самую танную радыску знайшлі на рынку «Фолюш»: па 60 капеек. На Скідзельскім рынку радыска каштуе ад 1 рубля за кг. У краме «Віталюр» — і зусім па 1,99.
Памідоры на Скідзельскім рынку ў сярэднім каштуюць ад 5,50 рублёў. У латках дзе напісана «крымскія гародніна, садавіна» памідоры прадаюць ад 8,90 за 1 кг.
На рынку «Фолюш» знайшліся памідоры за 3 рублі. На «Брэсце» — вельмі вялікі выбар памідораў: слівавідныя, малінаўка, на галінцы. Кошт: ад 5 да 10 рублёў. Адны з самых танных — па 5,5 — азербайджанскія. У краме «Віталюр» сярэдняя цана памідораў - 7 рублёў.
Чытайце таксама: «Нас не должно быть много, мы должны быть качественными». В Гродно открылось первое фермерское пространство: что и за сколько там можно купить
Дзяўчына з вазочкам у аднаго з латкоў цікавіцца, ці ёсць памідоры з Расіі. Кажа, яны ёй вельмі спадабаліся ў мінулым годзе. «Толькі з Азербайджана і Беларусі», — адказвае прадавец. Тут уступае ў размову дзядуля: пытаецца, адкуль наогул пастаўкі і ёсць ці капуста з Украіны. Атрымаўшы адмоўны адказ — сыходзіць.
Адны з самых нізкіх коштаў на агуркі і капусту — на Скідзельскім рынку. Там за гэтую гародніну просяць ад 1,5 рубля. На рынку «Фолюш» сярэдняя цана капусты — каля 3 рублёў. Капуста ў краме «Віталюр» каштуе 2,33 рубля.
Некаторыя пакупнікі на рынках спрачаюцца з прадаўцамі аб цэнах. Маўляў, кошты ў Польшчы ніжэйшыя, і межы адкрытыя. «Час ужо і на рынках кошты зніжаць», — кажа пакупніца. Прадавец запэўнівае яе, што для прывозу гародніны і садавіны «нічога не адкрылася».
Іншыя пакупніцы абураюцца: «Долар упаў, а кошты чамусьці не знізіліся». Сыходзячы ад прылаўка, яны адзначаюць, што можа быць справа ва ўмацаванні расійскага рубля?
Чытайце таксама: Адмовіліся ад «нішцякоў», веечак і адпачынку. Як гродзенцы эканомяць на фоне росту коштаў і санкцый
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…