Капінг, ці дэгустацыя кавы, прайшоў у гродзенскай кавярні «Справа» 31 жніўня. Госці пакаштавалі каву з Нікарагуа, Коста-Рыкі, Кеніі, Сальвадору і Гандураса. «Збор зерняў толькі пачаўся, так што гродзенцы аднымі з першых у свеце ацанілі смак кавы новага ўраджаю», — адзначыў арганіатар капінгу Зміцер Захарка. Таксама імпрэза адзначылася першай «задакументаванай» абсмажкай кавы ў Гродне.
Найноўшая гісторыя кавы ў Беларусі бярэ карані ў Гродне, мяркуе Зміцер Захарка. Тут пачыналі развіваць кававы бізнес і культуру спажывання кавы амаль усе з заснавальнікаў кампаніі па абсмажванню кавы Single Step. Праз тое і першую прэзентацыю кавы новага ўраджаю вырашылі праводзіць у Гродне. Пазней мяркуецца правесці шэраг прэзентацый у іншых гарадах.
Яшчэ адной адметнасцю капінга ў Гродне стала прэзентацыя абсталявання для абсмажвання кавы — міні-ростера. Так што удзельнікі імпрэзы пачаставаліся кавай першага афіцыйнага гродзенскага абсмажвання.
«Сёння у нас шмат новых людзей з новых кавярняў. З большага тут прафесіяналы — барыста, што працуюць у кавярнях і рэстаранах. Але таксама шмат нашых пастаянных наведвальнікаў, якія цікавяцца кавай».
Сутнасць капінгу — навучыцца адрозніваць смак кавы з розных краінаў і розных спосабаў апрацоўкі. Гродзенскім дэгустатарам давялося пакаштаваць 8 гатункаў кавы з пяці краін. Кіслінка, слодыч, горыч, ананас, шыпшына, сушаная садавіна — толькі кароткі пералік усіх адценняў смаку, якія змаглі адчуць удзельнікі. Якая ж кава самая лепшая? Адказ, меркаваннем прафесіяналаў, просты: Самая лепшая кава — тая, што падабаецца менавіта вам.
Правільна вызначыць найбольшую колькасць гатункаў удалося Юліі Дарашкевіч. Хаця яна не працуе у кававым бізнесе, а толькі цікавіцца кавай «для сябе». «Я не барыста і не прафесіянал. Проста люблю каву, набываю зерне і заварваю альтэрнатыўным шляхам дома. Цікава больш даведацца гісторыю кавы, які шлях яна прайшла ад плантацый да філіжанкі. Хочацца ведаць што ты п’еш, і як яно у твой кубак патрапіла».
А вось любімага гатунка кавы ў Юліі няма:" Імкнуся кожны раз пакаштаваць штосці новае і не спыняцца на нечым адным".
Працягам імпрэзы стаў майстар-клас па малюнках на каве латэ. Як расказалі барыста, галоўная фішка малюнка — сіметрычнасць. Ён мае удала выглядаць для госця, з якога б боку той не ўзяў філіжанку. Далей — справа густу і практыкі. З традыцыйных сардэчкаў ці лісцікаў прафесіяналы ствараюць малюнкі, вартыя міжнародных чэмпіянатаў.
Па словах Віталя Фільмановіча, што загадвае вытворчасцю абсмажкі кавы, кампанія плануе і надалей распаўсюджваць культуру спажывання кавы ў Беларусі. Далейшы крок у гэтым накірунку — адкрыццё навучальнага курса для ахвотных адкрыць уласную кавярню.
«Шмат людзей прыходзяць і кажуць, што адкрылі кавярню, але нічога не атрымліваецца — усе рушыцца, не хапае грошай на арэнду. Гэта і праўда спецыфічны бізнес. Зусім не тое, што трымаць СТА ці цырульню. У нас ёсць досвед адкрыцця некалькіх кавярняў і вытворчасці абсмажвання кавы. Таму зараз можам падказаць, на што звярнуць увагу і як пазбегнуць падводных камянёў».
Гродзенскі форум існуе больш за 20 гадоў і абнаўляецца дагэтуль. Людзі ўсё яшчэ шукаюць там…
У Гродне працуе рэстаран «Беласток», а ў польскім Беластоку – бар Grodno. У 1974 годзе…
Гродзенскія кантралёры - самыя суровыя, а пасажыры - самыя дружныя. Квіток можна на выхадзе з…
Раніцай гродзенка Людміла Юрахно як звычайна пайшла на працу, але дадому вярнулася толькі праз паўгода.…
Гродзенцы скардзяцца, што шмат якія ўстановы ў горадзе выглядаюць аднолькава. Напрыклад, некаторых расчаравалі рэндары інтэр'ераў…
Адчуць таямнічую атмасферу Хэлоўіна можна ў розных месцах Гродзеншчыны: у рэгіёне мноства закінутых сядзіб, старажытных…