На Вялікай Траецкай хочуць пабудаваць гандлёва-офісны цэнтр, а гарвыканкам прапануе гродзенцам выказаць сваё меркаванне пра гэтыя планы. Наконт меркаванага навабуда для Hrodna.life выказаліся спецыялісты ў гісторыі горада.
Згодна з праектам, паміж дамамі № 11 і 7 на Вялікай Траецкай плануюць паставіць трохпавярховы будынак з гандлёвымі памяшканнямі і офісамі. У гарвыканкаме лічаць, што новы аб’ект павысіць прывабнасць цэнтра горада. Пабудаваць яго збіраюцца за 2018−2019 гады.
Некалькі гадоў таму краязнаўца Ігар Лапеха рабіў макет гэтай вуліцы для музея сінагогі. Там краязнаўца паказаў, як выглядалі раней дамы на месцы будучага гандлёвага цэнтра. Ігар Лапеха лічыць, што трэба падысці да будаўніцтва цэнтра комплексна: даведацца, што будзе ў будучыні са старым кварталам, а таксама вырашыць транспартную праблему.«На гэтым участку ў 16 стагоддзі было старое пушкарскае месца — абарончая граніца горада, там быў бастыён, аб чым сведчыць рэльеф, — распавяде Ігар Лапеха. — Тут былі аднапавярховыя драўляныя і каменныя пабудовы. Яны былі знесены ў савецкія гады. Таму перад тым, як будаваць там, абавязкова трэба правесці комплексныя археалагічныя раскопкі.
Каштоўнай з’яўляецца планіроўка месца, таксама трэба захаваць трасіроўку вуліцы Малая Траецкая. Яшчэ важнае пытанне парковачных месцаў. Перад тым як нешта будаваць, трэба загадзя забяспечыць парковачныя месцы для арандатараў і наведвальнікаў".
[irp posts="83 500″ name="Сквер за «тэкстылямі» перажывае апошнюю восень: там пабудуюць офісны цэнтр. Што думаюць гродзенцы?"]
Наконт архітэктурнага аблічча комплексу, краязнаўца лічыць, што гэта адназначна не павінен быць аб’ект на ўсю пляцоўку ад крамы «Лёля» (дом № 7) да офіснага будынка (№ 11).
«Гэта будзе цяжка ўспрымацца на старой вуліцы з архітэктурнага пункта гледжання», — дадаў Лапеха.
Краязнаўца адзначыў, што агулам новы гандлёвы аб’ект на Вялікай Траецкай можа дапамагчы далучыць вуліцу да турыстычнай часткі цэнтру і ажывіць яе. Магчыма, тады гарадскія ўлады таксама адмовяцца ад праекту дубля Вялікай Траецкай.
Гісторык Мечыслаў Супрон лічыць, што новы будынак павінен быць падобны да суседніх камяніц.
«Гэта месца на Траецкай з’яўляецца пусткай ад часоў Другой сусветнай. На мой погляд, тут не было якой-небудзь цікавай і каштоўнай забудовы, якую было б варта аднавіць. Найбольш лагічным падаецца будаўніцтва на гэтым месцы якога-небудзь будынка, які сваім выглядам максімальна спалучаўся б з суседнімі камянічкамі канца 19 ст.
На Захадзе ў такіх сітуацыях узводзяць суперсучасныя офісныя цэнтры аўтарства знакамітых архітэктараў. У нас жа падобную архітэктурную кампазіцыю не ўмеюць не тое каб праектаваць, але нават капіраваць. Замест яе на вуліцах горада з’яўляюцца штогод прыклады брыдкіх будынкаў. Таму я супраць сучаснага будынка ў выкананні беларускіх архітэктараў. Я за псеўдагістарычны муляж".
Гісторык архітэктуры Ігар Трусаў лічыць, што без праекта пакуль рана нешта казаць і прапаноўваць.
«Будаваць там можна, але не вышэй трох паверхаў. Прамой забароны на будаўніцтва чагосьці новага няма, тут справа густу праектантаў. Усё будзе залежаць ад гарадской архітэктуры. Але праект пакуль не паказвалі, нават на стадыі эскіза».
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…