Анжаліка Борыс, старшыня непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў, дала першае інтэрью пасля спынення яе крымінальнай справы. Больш за два гады таму яе затрымалі ў Гродне, год трымалі ў СІЗА, пасля — пад хатнім арыштам паблізу Адэльска. Зараз выявілася, што складу злачынства не было. Пра свае пачуцці пасля зняволення, чаканні для польскай меньшасці ў Беларусі і чаму не засталася ў Польшчы, калі магла, яна расказала выданню Rzeczpospolita. Hrodna.life абраў некаторыя цытаты.
Анжаліку Борыс затрымалі ў Гродне 23 сакавіка 2021 г. па так званай «справе палякаў». Яна і Пачобут праходзілі па крымінальнай справе паводле ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні). У турме ў Борыс моцна пагоршылася здароўе. 25 сакавіка 2022 г. ёй змянілі меру стрымання і вывезлі пад Адэльск. Ёй забаранілі камунікаваць. У публічнай прасторы яна з таго часу не з’яўлялася. У час нядаўняга звароту «да народу і Нацыянальнага сходу» Лукашэнка заявіў, што Анжаліку Борыс «мы ім не аддамо» і назваў яе «сваёй палячкай». У пачатку красавіка 2023 стала вядома, што справу супраць яе спынілі праз «адсутнасць складу злачынства». Трох іншых фігурантак «польскай справы» гвалтоўна вывезлі ў Польшчу ў канцы траўня 2021 года. Яны не могуць легальна вярнуцца ў Беларусь. Анджэю Пачобуту прысудзілі восем гадоў калоніі.
«Чалавек пасля такіх перажыванняў [зняволення — Hrodna.life] адчувальны да чужых пакут. Я значна больш хвалююся за іншых людзей. Каштоўнасці мяняюцца. Тое, што калісьці было важным, становіцца няважным. Я не адчуваю ні эйфарыі, ні радасці. Перш за ўсё я хвалююся за сваіх калегаў, за тое, што Анджэй Пачобут выйшаў на волю. Хвалююся за сябровак Ірэну Бернацкую, Марыю Цішкоўскую, Ганну Панішаву. Каб яны маглі вярнуцца ў свае дамы. Бо яны тут нарадзіліся і, упэўнена, вельмі сумуюць. Я таксама хвалююся за тое, каб іншыя людзі мелі нармальнае жыццё».
«У тых мясцінах таксама ёсць людзі. І з імі трэба знаходзіць агульную мову, як і ў паўсядзённым жыцці чалавека. Я старалася дапамагаць тым, каму магла. Ёсць правіла, што навакольнае асяроддзе будзе ставіцца да цябе гэтак жа, як і ты да гэтага асяродку».
Чалавечыя кантакты, сяброўства і салідарнасць — вечныя і важныя, перакананая Борыс. У зняволенні яна атрымлівала лісты ад сяброў, але не ўсе.
Стаўленне да сябе адміністрацыі турмы Борыс каментаваць адмовілася.
«Я не думаю, што я зрабіла нешта незвычайнае. Я не адчуваю сябе героем і не хачу, каб да мяне ставіліся як да героя. Я была бы больш шчаслівай, калі б Анджэй Пачобут апынуўся ў такой жа сітуацыі, як я сёння».
«Мне было нялёгка. У мяне былі праблемы са здароўем. Я не такая моцная, як іншыя. Я спрабавала, але часам арганізм чалавека дае збой і не ўсё залежыць ад нас. Вакол занадта шмат пакут, супраць якіх мае сённяшнія перажыванні нішто. Не хачу перабольшваць сваю ролю, час усё расставіць на свае месцы».
«У свой час такая прапанова [з'ехаць з Беларусі ў абмен на вызваленне — Hrodna.life] была, але я адмовілася. Па-першае, я тады не ведала, што адбываецца з Марыяй ці Ірэнай. Я не хацела, каб я з’ехала з краіны, а яны засталіся».
Калі магчымасць выйсці на волю з’явілася другі раз, яна пагадзілася, бо «не ведала, ці вытрымае ўсё гэта яе здароўе». Борыс пацвердзіла, што яе маці пісала ліст да Лукашэнкі з просьбай вызваліць дачку. Пасля гэтага Борыс змянілі меру стрымання.
З Пачобутам за ўвесь час была толькі адна сустрэча два гады таму — літаральна на момант.
«Я сказала яму, што маё здароўе не вытрымае. Ён ехаць катэгарычна адмовіўся. Ён сказаў мне трымацца».
«Гэта не залежыць ад мяне і не залежыць ад польскай меншасці». Борыс нагадала, што пачала клапаціцца пра польскую мову і культуру ў Беларусі яшчэ ў 1992 годзе.
«Шмат чаго здарылася. Пандэмія, а цяпер і вайна ва Украіне. Столькі пакут. Нам застаецца толькі мець добрыя думкі. У нас такія, а не іншыя абставіны».
Чытайце таксама:
«Я зараз не думаю пра гэта. Я настаўнік польскай мовы, і для мяне важна мець магчымасць выкладаць польскую мову ў Беларусі. Сітуацыя можа скласціся і інакш, толькі час пакажа».
Нягледзячы на абмежаванні, Борыс была ў Польшчы ў ліпені 2022 года. Гэта была кароткая паездка з Беласток, у час якой яна змагла ўбачыцца са сваімі сябрамі.
«Калегі прасілі мяне застацца ў Польшчы, але ў мяне быў прызначаны тэрмін чарговага допыту. Я адчувала сябе няўтульна з-за гэтага і вырашыла, што трэба вярнуцца. І хай будзе, што будзе. Беларусь — наша краіна, Польшча — другая радзіма. Я не хачу ўцякаць са сваёй зямлі».
У размове Анжаліка Борыс шмат разоў успамінала Анджэя Пачобута і прасіла не забываць пра яго.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…