На Telegram-канале Ільюкоў з’явілася цікавая ідэя, як «аднавіць» зніклыя часткі горада там, дзе гэта наўрад ці магчыма, і адначасова палепшыць гарадскую экалогію. За аснову ўзяты метад тактычнага ўрбанізму — хуткага змянення гарадской прасторы, з дапамогай азелянення ў тым ліку.
Гродна будаваўся паводле прынцыпу квартальнай забудовы, гэта значыць, дамы размяшчаліся ўздоўж вуліц, а не ў глыбіні, і вуліцы стваралі квадраты — кварталы. Яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя забудова была вельмі шчыльнай.
Так цэнтр горада выглядаў ў 1935 годзе, цалкам запоўнены дамамі, паміж імі пралягае вузкая брукаванка.
Аўтар ідэі прапануе дрэвамі і хмызнякамі высадзіць абрысы страчаных кварталаў у цэнтры, на поўнае аднаўленне якіх няма сродкаў. Такім чынам можна нагадаць, якім быў стары горад, і азеляніць сучасны. Зараз у Гродне ёсць шмат месцаў, дзе не хапае натуральнага ценю. Адно з такіх — пляцоўка перад новым гатэлем «Сямашка» з відам на Фарны касцёл. Побач — прыпынак грамадскага транспарту «Дом Мураўёва», праходзіць шмат людзей, і ў спякотны дзень там сапраўды некамфортна. Гэта месца аўтар і ўзяў для прыкладу.
Гэта самы цэнтр горада Гродна, за два крокі візітная картка горада — Фарны Касцёл, праходнасць гэтага ўчастка самая вялікая ў горадзе. Таксама ў выніку трагічных гістарычных падзей гэтая частка горада пазбавілася мноства будынкаў і квартал з аднаго боку проста знік, ды і да таго ж у цэнтры горада катэгарычна не хапае кропак прыцягнення для людзей, дзе можна спакойна пасядзець і разгледзець усю прыгажосць горада, — тлумачыць аўтар свой выбар.
На пляцоўцы перад гатэлем цяпер стаяць фантан, лаўкі, разбіты клумбы. Аўтар адзначае, што людзі там не адпачываюць, не шпацыруюць, туды спецыяльна ніхто не заходзіць.
На ўладкаванай такім чынам прасторы можна стварыць вулічную кавярню, але нават без гэтага горад атрымае цалкам уладкаваны сквер для адпачынку гараджан і турыстаў.
Магчымасць перасаджваць дарослыя дрэвы з дыяметрам ствала да 20 см ёсць у Гродне з 2012 года: спецыяльная машына выкарыстоўваецца для азелянення новых мікрараёнаў.
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…