Незвычайнае каханне голуба і курыцы больш за год назірае на сваім падворку 92-гадовы Анатоль Міхайлавіч. Некалі спайманы голуб асвоіўся ў двары і пасябраваў з курыцай. Тая ж упершыню за доўгі час стала несці яйкі.
Гісторыя кахання птушак пачалося, калі Анатоль Міхайлавіч злавіў у двары свайго прыватнага дома белага голуба. Ён назваўся яго Куба і пасадзіў у клетку ў хляве.
«Спачатку голуб жыў у прасторнай клетцы і я яго ўвесь час карміў, — распавядае Анатоль Міхайлавіч. — Аднойчы я вырашыў да Кубы падсяліць курыцу Машу, якая ў мяне ніколі не неслася. Падумаў, што ёй там будзе лепш, перад тым, як я яе заб’ю».
Курыца да знаёмства з Кубам была кволая і не магла знаходзіцца з іншымі жывёламі на вуліцы. А ў Анатоля Міхайлавіча, нягледзячы на сталы ўзрост, вялікая гаспадарка: каля 20 трусоў і 15 курэй. Эксперымент з адной клеткай для дзвюх розных птушак нечакана даў вынік.
Праз некаторы час Анатоль Міхайлавіч заўважыў у клетцы курынае яйка, на якім сядзеў голуб. Яйка адрознівалася ад звычайнага — яно было больш выцягнутае.«На наступны дзень было яшчэ яйка, праз дзень таксама. Дзень адпачыла Маша і працягнула ў тым жа духу, — распавядае Анатоль Міхайлавіч. — З часам голуб стаў сябе паводзіць больш агрэсіўна. Калі я прыходзіў за яйкамі, ён на мяне з крыламі кідаўся. Нават курыц іншых не дапускаў да Машы!»
Пенсіянер некалькі разоў выпускаў голуба з клеткі. Праз пару гадзін Куба прылятаў назад і чакаў магчымасці зноў патрапіць да Машы.
«Гэта дзіўнае каханне, я ніколі такога не бачыў. Унучка прапанавала даць курыцы магчымасць выседзець яйка, але я не стаў эксперыментаваць больш. У гісторыі такога яшчэ не было, каб голуб дапамагаў курыцы апладняцца», — сказаў Анатоль Міхайлавіч.
Гродзенскі арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі кажа, што голуб наўрацці дапамагае курыцы апладняцца.
«Гэта не нармальна, нейкая кампенсацыя моцная, калі паводзіны з-за адсутнасці адпаведнай асобіны свайго віду на іншы від пераносяцца. Тое, што не мае біялагічнага сэнсу, цяжка тлумачыць. Нешта ў голуба пайшло не так. Наўрадці падобнае магчыма ў прыродзе, бо сэнсу ніякага не мае. Куры і іншыя птушкі могуць адкладваць незаплодненыя яйкі, так што тут сенсацыі няма. Форма яйка не квадратная і нічога асаблівага ў гэтым таксама няма».
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…