Першы тэставы кінапрагляд у безбар’ерным асяроддзі зладзілі 17 сакавіка «для сваіх». Запрасілі сяброў і валанцёраў хоспіса, каб яны на сабе праверылі зручнасць новай прасторы. Экспертамі па безбар’ернасці кінатэатра сталі прадстаўнікі Гродзенскага аддзялення асацыацыі інвалідаў-вазочнікаў.
Да звычайнага кінатэатра гэта прастора ўвогуле не падобна. Шэрагаў крэслаў тут няма, сама глядзельная зала хутчэй нагадвае гасцёўню. Канапа, фатэлі-мяхі, воз, ператвораны ў паліцу, карункавыя абажуры на лямпах і дзіцячыя малюнкі на сценах — усе рэчы напаўняюць атмасферу цяплом і камфортам. Акурат такім, па-хатняму ўтульным, і хацелі зрабіць безбар’ерны кінатэатр яго стваральнікі.
«Плануючы гэту прастору, стараліся для кожнага з наведвальнікаў прадугледзець зручныя месцы. Нехта з вазочнікаў можа застацца на вазку, іншы — пасядзець на канапе. Дзецям з цяжкай фізічнай інваліднасцю можна будзе размясціцца ў бескаркасных фатэлях, што прымаюць форму цела. Гэта дасць ім магчымасць далучыцца да прагляду, бо доўга сядзець у вазках ім цяжка», — распавяла кіраўнічка дзяцячага хоспіса Вольга Шульга.
Таксама стваральнікі ўзялі пад увагу і фактары псіхалагічнага камфорту — вельмі вялікія прасторы прыгнятаюць псіхіку, таму безбар’ерны кінатэатр разлічаны на 20−30 асобаў - такую прастору дзецям лягчэй асвоіць.
Безбар’ерны кінатэатр у дзіцячым хоспісе — першы ў нашым гораде. Стваральнікі ставілі сабе высокія патрабаванні пры яго стварэнні. А перад пачаткам працы запрасілі сяброў, валанцёраў і дарослых на вазках, каб патэставаць прастору на даступнасць і камфортнасць.
Першых гасцей прасілі быць як мага больш уважлівымі і крытычнымі - калі трэба нешта паправіць, то лепш зрабіць гэта зараз. Як кажа Вольга Шульга, «запрасілі сяброў не для таго, каб нас пахвалілі, а каб пачуць шчырую зваротную сувязь, атрымаць аб’ектыўную ацэнку на вынік нашай працы».
[irp posts="10 519″ name=""Было б сорамна, каб ведала і не дапамагла". Дызайнерка з дзіцячага хоспіса пра тое, як стала валанцёрам"]
Сапраўды экспертныя меркаванні і парады даў стваральнікам кінатэатра Барыс Пранько. У асацыацыі вазочнікаў ён працуе інструктарам па тэхніцы язды, таму спрактыкаваным вокам заўважае ўсе дробязі, што маюць насамрэч важнае значэнне:
«Здароваму чалавеку часам цяжка ўявіць, што патрэбна чалавеку на вазку, тым больш — дзіцяці. Нам лягчэй заўважыць і падказаць пры неабходнасці. Я асабіста магу даволі актыўна і вольна рухацца на вазку, мне адкрыць дзверы не цяжка — а для дзяцей варта дадатковую ручку ўсталяваць ніжэй. Па спусках уздоўж пандусаў для іх трэба прадугледзець більцы, вострыя куты „загладзіць“, бо часам за іх чапляюцца вазкамі. А ўвогуле — зрабілі шмат, і зрабілі добра».
Паводле Сяргея Рэшчанкі, агульнымі намаганнямі ўдалося зрабіць безбар’ерны кінатэатр «памяшканнем, што адпавядае патрабаванням ХХІ стагоддзя — у адрозненні ад многіх будункаў у нашым горадзе». На выкарыстанне новага кінатэатра Сяргей ужо зараз пачынае складаць планы: «Асацыацыя інвалідаў-вазочнікаў можа праводзіць тут сходы, бо ўласнага офіса ў нас няма. Можна ладзіць сустрэчы з сябрамі, у шашкі-шахматы пагуляць, абмеркаваць нешта. Нават дзень народзінаў - свой ці дзіцяці - можна было б тут адзначыць. Кватэры ў людзей маленькія, пад’езд да іх не заўсёды даступны, а тут можна ўсіх сабраць.»
Супрацоўнікі хоспіса таксама настроены як мага больш актыўна выкарыстоўваць новае памяшканне. Тут збіраюцца не толькі разам глядзець фільмы ці мульцікі, але і праводзіць інтэграцыйныя мерапрыемствы з удзелам дзяцей, што маюць інваліднасць, сустрэчы з бацькамі гэтых дзяцей, працу з валанцёрамі ці публічныя лекцыі па тэматыцы здаровага ладу жыцця.
«Хочаца, каб прастора працавала і прыносіла карысць. Каб сюды маглі прыходзіць розныя людзі і каб гэтыя сустрэчы дапамагалі рушыць бар’еры не толькі ў фізічнай прасторы, але і ў свядомасці», — кажа Вольга Шульга.
[irp posts="12 010″ name="Як кантраляваць анкалогію раскажа сацыяльны ролік дзіцячага хоспіса"]
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…