У рэдакцыю Hrodna.life напісаў гродзенец Яўген. Ён быў на Мальце, калі еўрапейскія краіны пачалі адна за адной сыходзіць на каранцін. Літаральна ў апошні момант ён змог вылецець і вярнуцца ў Беларусь. Тут яго шакавала стаўленне ўладаў да пандэміі.

Публікуем яго ліст без скарачэнняў.


Пакуль у Беларусі гуляюць у хакей і футбол, краіны вакол даўно зачынілі свае межы і даюць штрафы за парушэнне каранціну. Дзіўна нават не тое, што ў нас адмаўляюцца ўводзіць нейкія захады, а тое, што пандэмію зусім не прызнаюць. Тыдзень таму я на апошнім самалёце вылецеў дадому з Мальты, начаваў у пустым аэрапорце ў Бельгіі, дамагаўся здачы тэсту на каранавірус у Мінску, але сутыкнуўся з безразважнай халатнасцю.

Ад аднаго заражанага да закрытых клубаў, бараў, кафэ (за тыдзень!)

У пачатку сакавіка, калі да сённяшніх маштабаў развіцця эпідэміі было яшчэ далёка, я паляцеў на Мальту — удзельнічаць у міжнародным валанцёрскім праекце. Планаваў вярнуцца дадому ў канцы месяца. Але ў выніку я і яшчэ двое беларусаў былі вымушаныя вылецець 20 сакавіка.

Калі Італія ўжо пачынала аганізаваць, на Мальце ўсё было адносна спакойна. У дзень майго прылёту, 7 сакавіка, зафіксавалі першы выпадак захворвання.

Mellieha Malta Меллиеха, МальтаPhoto by Nick Fewings on Unsplash
Меліеха, Мальта. Nick Fewings, Unsplash.com
Мы жылі на аддаленай віле ў горадзе Меліеха. Раз у дзень выбіраліся па прадукты ў краму прыкладна ў 20 хвілінах хады ад дома.

У пятніцу 13-га (сімвалічна, праўда?) на ўваходзе ў краму нас сустрэла ахова з інфрачырвоным тэрмометрам. Прайсці ўнутр мы змаглі толькі пасля замеру тэмпературы. На гэтым новаўвядзенні не скончыліся.


Чытайце таксама: Больше 5 не собираться: как коронавирус изменил жизнь белорусов в разных странах


Калі я з поўным кошыкам прадуктаў накіраваўся ў бок касы, мяне зноў спынілі. Ахоўнік паказаў на чырвоную лінію на падлозе. Аказалася, згодна з новымі правіламі на касу прапускаюць толькі па адным чалавеку. Астатнія павінны чакаць сваёй чаргі на адлегласці. Супрацоўнікі крамы сочаць за тым, каб усе пакупнікі выконвалі дыстанцыю.

Тады я здзівіўся, наколькі сур’ёзна мальтыйскі ўрад узяўся за праблему. Прайшло менш за тыдзень пасля пацверджання першага выпадку!

Valetta Malta Валетта, Мальта, Zoltan Tasi, Unsplash.com
Валета, Мальта, Zoltan Tasi, Unsplash.com
Праз пару дзён на востраве зачынілі амаль усе бары, клубы, рэстараны і кафэ, на вуліцах, асабліва ў вячэрні час, рэдка можна было сустрэць каго-небудзь.

У той момант я нават не задумваўся пра тое, як складзецца сітуацыі ў Беларусі. І шчыра лічыў, што дзеянні нашага ўраду будуць такімі ж.

Але я памыляўся.

У нас няма ніякіх праблем?

Ляцелі ў Беларусь праз Бельгію. У нас быў перапынак паміж рэйсамі каля 15 гадзін, таму мы вырашылі застацца начаваць у транзітнай зоне.

аэропорт Шарлеруа Empty check-in lines are seen before the closure of Brussels South Charleroi Airport as airlines have suspended flights to slow down the spread of coronavirus disease (COVID-19), Charleroi, Belgium March 24, 2020. REUTERS/Francois Lenoir
Пусты аэрапорт Шарлеруа, 24.03.2020. REUTERS/Francois Lenoir
У аэрапорце Шарлеруа практычна адсутнічалі іншыя пасажыры і супрацоўнікі аэрапорта, былі зачыненыя кафэ і крамы, святло прыглушана.

Я ніяк не мог звыкнуцца з думкай, што мы зусім адны на гэтай велізарнай тэрыторыі. Менавіта ў той момант я па-сапраўднаму зразумеў маштаб эпідэміі і наколькі моцна зменіцца свет пасля гэтага.

Першымі, каго мы ўбачылі раніцай, былі ваенныя. Яны патрулявалі тэрыторыю з аўтаматамі. Былі і невялікія групы разгубленых пасажыраў у масках і рэспіратарах. У Мінскім аэрапорце было ўсё па-іншаму. Шмат прыбываючых рэйсаў, натоўпы людзей… Здавалася, што ў нас у краіне сапраўды няма ніякіх праблем.

У Бельгіі было 2300 выпадкаў віруса, але ў «спісе краін з павышаным узроўнем рызыкі» яе ўсё роўна не было

Медыкі не сустракалі нас ля трапа самалёта, на ўваходзе ў аэрапорт іх таксама не было. Прыйшлося ісці шукаць самім. Многія людзі, якія прыляцелі разам са мной, хацелі прайсці тэст, каб засцерагчы сябе і свае блізкіх, але нам адмовілі.

Лекары і прадстаўнікі аэрапорта не збіраліся браць у нас аналізы. Тлумачылі гэта тым, што «Бельгія не ўваходзіць у спіс краін з павышаным узроўнем рызыкі». Але на той момант у Бельгіі ўжо дзейнічаў жорсткі каранцін і было пацверджана больш за 2300 выпадкаў захворвання.

Национальный аэропорт Минск, airport.by
Нацыянальны аэрапорт Мінск, airport.by
Нас фактычна прымусілі пакінуць аэрапорт без запаўнення якіх-небудзь папер і рэкамендацый часовай самаізаляцыі. Адзінай мерай засцярогі было пытанне дзяўчыны пры праходжанні кантролю: «Якія краіны Еўрапейскага саюза вы наведвалі?»

У Еўропе фактычна няма межаў, таму адказ на гэтае пытанне практычна немагчыма праверыць.
Любы з нас мог пабываць у Італіі, Іспаніі або любой іншай краіне з павышаным узроўнем рызыкі. Але, не жадаючы выконваць каранцін, мог проста не сказаць пра гэта!

Каб удакладніць інфармацыю, я патэлефанаваў у інфекцыйны шпіталь Гродна. Там мне сказалі, што я не змагу прайсці тэст нідзе ў Беларусі (нават платна!), калі не прыляцеў з краіны з падвышаным узроўнем небяспекі альбо не маю ярка выяўленых сіндромаў каранавіруса.

Адмаўленне замест дзеянняў, дэзінфармацыя замест прафілактыкі

Пасля вяртання дадому я быў шакаваны. Многія людзі ў нашай краіне не ўсведамляюць рэальнай небяспекі і працягваюць весці звычайнае жыццё. Па вуліцах кожны дзень ходзяць патэнцыйныя заражаныя, часам нават не падазраючы, што з’яўляюцца разносчыкамі інфекцыі.

Спрабуючы параўнаць нашы шумныя спартовыя трыбуны і ажыўленыя вуліцы з пустэчай і застоем грамадскага жыцця ў Еўропе, я зразумеў, што ў нас у краіне цалкам іншы падыход для барацьбы з эпідэміяй: адмаўленне замест дзеянняў, дэзінфармацыя замест прафілактыкі.

У іншых краінах адмянілі ўсе масавыя мерапрыемствы, але па вечарах слухаюць жывыя канцэрты на балконах. Зачынілі навучальныя ўстановы, але вучацца дыстанцыйна. Перавялі супрацоўнікаў на аддаленую працу, але не зачынілі ўсе прадпрыемствы. Абмежавалі перамяшчэнне насельніцтва, але далі магчымасць «хадзіць» у музеі і тэатры анлайн.

Самаізаляцыя — не панацэя, але на дадзены момант — гэта адзіны варыянт стрымаць тэмпы распаўсюджвання.

Прогулки на свежем воздухе теперь выглядят так — завернулись в пледы и посидели у открытого окна. Гамбург, Германия, 22 марта 2020 года
Шпацыры на свежым паветры зараз выглядаюць так — абгарнуліся ў пледы і пасядзелі каля адчыненага акна. Гамбург, Германія, 22 сакавіка 2020 года

Адказнасць на кожным з нас

Цяпер улада па-ранейшаму адмаўляе праблему і толькі пасля масавых смерцяў пачне прымаць меры.

Дастаткова ўспомніць 1986 год, калі пасля выбуху на АЭС казалі, што раз радыяцыі нябачна, значыць яна бясшкодная.

Мне б хацелася, каб нам распавядалі пра рэальнае становішча ў краіне, не хавалі колькасць заражаных, тлумачылі метады прафілактыкі і неабходнасць самаізаляцыі.

Я хачу, каб кожны зразумеў, што адказнасць за далейшае развіццё сітуацыі ляжыць асабіста на кожным з нас.


Глядзіце ўсе навіны пра каранавірус тут

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]