Людзі і справы

Беларуская мова ў школах не патрэбная гродзенцам, або Калі на Гродзеншчыне цалкам знікне навучанне на мове тытульнай нацыі

У Гродне ўсё ж будзе яшчэ адна беларускамоўная група ў дзіцячым садку — бацькі дамагліся, каб яе стварылі ў садку № 65 па вул. Рэпіна. Спецыяльна для Hrodna.life Арцём Ткачук прааналізаваў сітуацыю з наступнай прыступкай у адукацыі - беларускамоўным школьніцтвам — і прыйшоў да сумных высноваў: праз 16−17 год ва ўсёй вобласці не застанецца беларускамоўных вучняў

У Гродне 0,1% школьнікаў вучыцца на беларускай мове. Гэта найменшы адсотак па вобласці. Улады не імкнуцца нешта змяняць, а бацькі ставяцца да пытання мовы навучання проста абыякава.

Мова школаў

У Кастрычніцкім і Ленінскім раёнах Гродна 99,9% і 96% школьнікаў вучыцца па-руску. Ужо сёння для будучых пакаленняў беларуская — замежная мова. У 2015−16 навучальным годзе 33 школьнікі з усяго Гродна вучыліся па-беларуску. Гэта лічба ў 17 разоў меншая за колькасць вучняў якія атрымоўваюць адукацыю на польскай. Не сакрэт, што дзеці часам слаба разумеюць беларускую, а размаўляць на ёй у стане лічаныя адзінкі.

Беларуская дыктоўка ў Гродне ў 2016 годзе. Фота: Ірына Новік

Абыякавасць бацькоў

Для ахвотных вучыцца па-беларуску, на базе школаў нумар 32 і 34 (Дзевятоўка і Вішнявец) былі створаны адпаведныя класы. Запісацца ў іх можа кожны ахвотны. Аднак нават гэтыя два класы запоўнены слаба — колькасць вучняў у кожным не дацягвае да 20-ці. Размовы пра магчымасць стварэння беларускамоўнай гімназіі ў цэнтры Гродна ўпіраюцца менавіта ў незацікаўленасць бацькоў. Што казаць, калі літоўская меншасць у Рымдзюнах на Астравеччыне мае ў два разы болей вучняў якія вучацца па-літоўску, чым ёсць усіх беларускамоўных вучняў у Гродна.

[irp posts="17 634″ name="У школах пачынаюцца сходы для бацькоў будучых першакласнікаў: дзе сёлета будуць беларускія класы?"]

Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што ў апошнія гады бацькі пачалі больш ахвотна аддаваць дзяцей у беларускамоўныя групы ў садках. Яшчэ ў 2012 зацікаўленыя бацькі дамагліся адкрыцця першай моўнай групы ў Гродне, сёлета ж вядзецца набор у 12-тую. Так, не ва ўсіх гэтых групах размаўляюць выключна па-беларуску, але іх афіцыйны статус беларускамоўны. Рэальных жа беларускамоўных усяго некалькі. Аднак пакуль што гэты энтузіязм бацькоў не выходзіць па-за межы дашкольнай адукацыі. Відавочна менш «сур'ёзны» падыход да адукацыі ў садках у параўнанні са школамі адыгрывае тут сваю ролю.

[irp posts="21 696″ name="Беларуская з нуля. Гродзенка стварыла дапаможнік па мове для дзяцей і дарослых"]

На самацёку ва ўладаў

Штогод на Гродзеншчыне колькасць школьнікаў, якія вучацца па-беларуску, зніжаецца на 1%. Калі так пойдзе і далей, то праз 16−17 год у вобласці не застанецца беларускамоўных вучняў. Гродзенскія ўлады не імкнуцца быць ініцыятарамі беларусізацыі тутэйшай школы. З цяперашняй перспектывы бачна, што пэўныя «беларусізатарскія» намаганні былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіры былі часовай з’явай. Кіраўніцтва ідзе ў агульным небеларускім рэчышчы і нішто ня ўказвае на змены ў бліжэйшы час.

Крыніца: Белстат, «Образование в Республике Беларусь», 2015
У 1991−95 каля 80% гродзенскіх школаў былі беларускамоўнымі. Аднак пасля рэферэндуму 1995-га гэтая сітуацыя кардынальна змянілася. Амаль абсалютнае знікненне беларускамоўнай адукацыі ў школах горада цягне за сабою яе далейшую маргіналізацыю ў вобласці. Перавод класа на рускую мову навучання — амаль незваротны працэс. Пазней, каб перавесці такі клас на беларускую мову, патрэбны будуць заявы бацькоў і пераадольванне неслабога бюракратычнага парога.

Навучанне па-беларуску ў гродзенскіх школах — справа дадатковых клопатаў для бацькоў і ўладаў. Каб адкрыць беларускамоўны клас і першым і другім неабходна шмат дадатковых крокаў, якімі ніхто не хоча займацца. У выніку ўсеагульнай млявасці толькі два дзясяткі вучняў аддзяляюць Гродна ад поўнай адсутнасці сярэдняй адукацыі на мове тытульнага народу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024