Людзі і справы

«Беларускамоўны Гары Потэр не есць дранікі і бабку». Гродзенцам расказалі, чаго чакаць ад перакладу і калі будзе працяг

Гары Потэра, які гаворыць па-беларуску, прадставілі гродзенцам 7 сакавіка на фестывалі інтэлектуальнай кнігі Pradmova. У абмеркаванні беларускамоўнай версіі бестсэлера ўдзельнічалі перакладчыца Алена Пятровіч і выдавец Андрэй Янушкевіч.

Ва ўсім вінаватая Джоан Роўлінг

Па словах выдаўца, у тым, што з’явіўся беларускі пераклад Гары Потэра, вінаватая, найперш, Джоан Роўлінг. Ён прылічыў кнігу пра «хлопчыка, які выжыў», да гісторый, што авалодалі ўсім светам і сталі маст хэв у кожнай краіне: «Большасць краін маюць пераклад Гары Потэра. Таму трэба было, каб і ў нашай краіне з’явіўся свой».

На канапе: перакладчыца Алена Пятровіч і выдавец Андрэй Янушкевіч

Перакладчыкі былі гатовы працаваць бясплатна

Сярод складанасцяў на шляху да беларускай версіі Гары Потэра выдавец Андрэй Янушкевіч адзначыў руска-беларускае моўнае пытанне. Вельмі часта Беларусь успрымаецца як частка расійскага рынку. Праз тое праваўладальнікі арыгіналаў не бачаць сэнсу выдаваць беларускія варыянты. Аднак для беларускамоўнай аўдыторыі гэта мае вялікае значэнне. Пра гэта сведчыць вялікая колькасць аматарскіх версій перакладу, што з’явіліся нашмат раней за афіцыйную.

Па словах Янушкевіча, перакладчыкі былі гатовыя перадаць іх выдавецтву бясплатна, каб толькі за імі прызналі аўтарства. Варыянты ўжо абмяркоўвалі, але тут з’явіўся пераклад Алены Пятровіч. Прачытаўшы невялікі ўрывак, Андрэй Янушкевіч зразумеў, што менавіта ёй трэба даверыць афіцыйны пераклад. Спонсарства вялікай часткі накладу і распаўсюд кнігі адразу прапанавала «Белкніга».

Беларускамоўны Гары Потэр не расчаруе

Ужо існуе вялікая супольнасьць беларускамоўных фанатаў «хлопчыка, які выжыў». Паводле водгукаў аматараў беларускага чытва, гісторыя ў перакладзе Алены Пятровіч гучыць гарманічна і не расчаруе людзей, якія пакуль не з’яўляюцца фанатамі дзяцей-чараўнікоў.

Выдавец адзначае добрыя продажы і бачыць, што кніга ўжо знайшла сваіх чытачоў і знойдзе іх яшчэ больш.

Гары Потэр не стаў «чыста беларускім»

Перакладчыца адзначае, што з дзяцінства любіла нешта адкрываць у незнаёмых словах: «Любіла казкі, там былі незразумелыя словы, але яны адкрываліся ў кантэксце».

У перакладзе Алены Гары Потэр не стаў «чыста беларускім». Героі кнігі не будуць есці дранікі і бабку — Алена захавала рэаліі, якія паказваюць культурныя адрозненні Англіі і Беларусі.

Імёны перакладзеныя часткова, іншыя выкарыстаны без перакладу. Напрыклад, у беларускай версіі будуць прафесар МакКорань або Мадам Бух. Любімымі персанажамі перакладчыцы сталі Нэвіл Лангботтам і двайняты Джордж і Фрэд Уізлі.

Цікава, што з квідзічам праблем не было, бо ўся неабходная для перакладу інфармацыя ёсць у апісанай тэхналогіі гульні.

Дарослая вокладка дзіцячай кнігі

У адрозненні ад шматколерных вокладак розных моўных версій Гары Потэра, беларуская кніга выйшла ў шэрай колеравай гаме. Па словах выдаўца, гэта тлумачыцца цікавасцю да твора з боку дарослай аўдыторыі: «Кнігі напоўнены змрочнымі момантамі, пара зрабіць больш дарослы акцэнт». Таксама выдавец адзначыў, што зараз ідзе трэнд на цёмныя адценні ў дызайне.

Першапачаткова арыгінальныя кнігі павінны былі быць падобнымі да гравюраў. Беларускіх энтузіястаў падкупіла гэта ідэя. Усе кнігі з серыі пра гары Потэра будуць мець аднолькавы дызайн вокладкі. Калі іх разам паставіць на паліцу, яны адлюструюць цэлую карціну.

Перакладуць «усяго Потэра»

У Гродне Андрэй Янушкевіч анансаваў пераклад «усяго Гары Потэра». Ад першага перакладу, што выйшаў у канцы 2019, да наступнага пройдзе менш года. Другую кнігу з серыі пра Гары Потэра чакаем на восень 2021 года.


Чытайце таксама:

Любіў «дзюдзікі» і ніколі не скардзіўся. 10 цытат з Pradmova, каб зразумець магію Караткевіча


Шалкевіч на Pradmova і яшчэ трохі Шалкевіча. Слухайце вершы і чытайце пра хуткі канцэрт у Гродне

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024