Карыснае

Аб слуцкім паўстанні, Лукашэнку, стрыптызе і вайне. Што паглядзець з беларускага кіно?

17 снежня — Дзень беларускага кіно. Для чытачоў Hrodna.life кінакрытык Тарас Тарналіцкі параіў 10 фільмаў, якія варта паглядзець. Фільмы ёсць у адкрытым доступе. Эксперт раіць як праекты «Беларусьфільма» 60-х, так і незалежнае кіно апошніх гадоў, як мастацкія фільмы, так і дакументальныя.

«Город мастеров» (1965)

Аднойчы горад вясёлых працаўнікоў захапілі чужаземцы і зняволілі яго мірных жыхароў. Але гэта няшчасце было нядоўгім. Дух свабоды шпацыраваў па горадзе і абуджаў у прыгнечаных гонар. Галоўным вальнадумцам быў гарадскі дворнік. Гарбаты балака менш за ўсё выклікаў боязі ў гарадскіх уладаў. Калі працаўнікі былі гатовыя змагацца за свабоду, ім на дапамогу прыйшлі лясныя партызаны, пасярэднікам у якіх быў гарбун.

«Масакра» (2010)

Дзеянне фільма адбываецца ў 60-х гадах XIX стагоддзя. У загадкавы маёнтак графа Уладзіміра Пазуркевіча прыбывае Мікалай Казанцаў - малады чалавек, які мае намер вучыцца выяўленчаму мастацтву ў Італіі, аднак, не маючы сродкаў, рызыкнуў на авантуру. Прадставіўшыся прафесарам, Казанцаў стараецца пераканаўча рабіць выгляд, што вывучае шырокую бібліятэку графа, паралельна паспяваючы актыўна прыўдараць за нявестай Пазуркевіча, прыгажуняй Ганнай.

Аднак дзіўныя падзеі, што адбываюцца ў маёнтку, уцягваюць госця ў вір містычнай і жудаснай гісторыі…

Рэйтынг фільма IMDb — 4.90

«На чорных лядах» (1995)

Атрад слуцкіх паўстанцаў у 1920 годзе трапляе ў акружэнне чырвоных. Блукаючы па лесе, яны даведаюцца, што чырвоныя забіваюць сем'і ўзятых у палон паўстанцаў, а трупы забітых возяць па вёсках для апазнання. Сваякоў таксама вывозяць… Паўстанцам нельга трапляцца ні жывымі, ні мёртвымі. Параіўшыся, камандзір прымае неадназначнае рашэнне.

Фільм зняты паводле апавяданняў Васіля Быкава «На чорных лядах» і «Перад канцом».

Рэйтынг фільма на «Кинопоиске» — 7.6

«Восточный коридор» (1966)

Амаль сюррэалістычная фантазія аб беларускім падполлі ў гады вайны. Кінуўшы цень здрады на аднаго з падпольшчыкаў, фашысты спрабуюць раскалоць адзінства арыштаваных. Перш чым падпольшчыкі канчаткова пераканаюцца ў тым, што здраднікаў сярод іх усё ж такі няма і будуць гатовыя да ўцёкаў, яны перажывуць неймаверна цяжкія дні сумеснага быцця.

Рэйтынг фільма IMDb — 7.10

«Дикая охота короля Стаха» (1979)

Канец XIX стагоддзя, беларускае Палессе, куды прыязджае малады этнограф, каб вывучаць народныя паданні. Ён селіцца ў невялікім маёнтку, гаспадыня якога — апошняя прадстаўніца старадаўняга дваранскага роду — распавядае страшную гісторыю пра караля Стаха, які час ад часу ўчыняе дзікае паляванне на старадаўні род.

Фільм зняты па кнізе Уладзіміра Караткевіча.

Рэйтынг фільма IMDb — 6.70

«Стрыптыз і вайна» (2019)

У ваенным гарадку Мінску жывуць дзед і ўнук. Дзед, падпалкоўнік авіяцыі ў адстаўцы, узнагароджаны медалямі, бярэ актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Свята верыць у ідэалы савецкага мінулага, шчыра распавядае пра гэта моладзі. Унук кінуў прафесію інжынера. Офісная праца не прыносіла яму ні заробку, ні задавальнення. Цяпер ён спрабуе ажыццявіць мару — стварыць тэатр эратычнага танцу. Дзядуля не гатовы мірыцца з памкненнямі ўнука і прыкладае ўсе намаганні, каб вярнуць яго да стабільнага і звычайнага жыцця. Канфлікт пакаленняў робіцца роздумам пра супярэчнасці постсавецкае прасторы.

«Звычайны прэзідэнт» (1996)

Кінаспроба высвятлення феномену перамогі на выбарах Аляксандра Лукашэнкі. Фільм не толькі дазваляе вярнуць у памяці факты з нядаўняй гісторыі, але таксама і паказвае саму гісторыю з пункту гледжання, далёкага ад афіцыйнай прапаганды. Стужка атрымала міжнароднае прызнанне, і ў 1997 годзе ёй прысудзілі ўзнагароду Берлінскага кінафестывалю, а таксама прэстыжную расейскую прэмію Сахарава. Тым не менш, у Беларусі фільм успрынялі зусім інакш і забаранілі да масавага паказу аж да нашых дзён.

«Беларусь: маршрут перестроен» (2020)

Ганна Міхайлаўна і Паша працуюць таксістамі. За месяц да выбараў Прэзідэнта Беларусі іх пасажыры захоплена абмяркоўваюць сітуацыю ў краіне. Перадвыбарная гонка насычана падзеямі, новыя кандыдаты не пакідаюць нікога абыякавымі. Адны лічаць, што Беларусь — гэта астравок стабільнасці ў неспакойным свеце, іншыя — усім сэрцам за перамены. Галерэя партрэтаў і меркаванняў пакажа нам беларусаў напярэдадні гістарычных падзей жніўня 2020 года. Чые мары былі бліжэй да рэальнасці і якой цаной за іх прыйшлося заплаціць героям і здымачнай групе?

Чытайце таксама: Рэжысёр з Гродна зняў фільм пра размовы ў таксі пра палітыку і расказаў пра затрыманне АМАПам ды змены ў сваім жыцці

«From a great height» (2017)

Усе грамадзяне Беларусі мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў падлягаюць абавязковай бясплатнай ваеннай службе. Аднак не кожны малады чалавек гатовы вучыцца стральбе, біцца і забіваць. Уцякаючы з арміі, беларус Ягор выпадкова сустракае сірыйскага бежанца ў цягніку, які ідзе ў Варшаву. Абставіны вымушаюць абодвух хлопцаў разам бегчы ад варожай рэальнасці, пагарджаючы зброю і апяваючы свет.

«У войны не женское лицо» (1981−1984)

Гэта сямісерыйны дакументальны тэлевізійны фільм. Фільм апісвае ў сямі кароткіх серыях працягласцю 10−25 хвілін лёсы жанчын падчас Вялікай Айчыннай вайны. Асновай фільма сталі каля 500 магнітафонных запісаў гутарак Святланы Алексіевіч, яны ж пасля сталі асновай яе аднайменнай кнігі. Чорна-белыя тэлевізійныя фільмы перамяжоўваюць дакументальныя здымкі Вялікай Айчыннай вайны з прамовай гераінь фільма, якія ўдзельнічалі ў вайне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024