Нават у буднія дні гродзенцы актыўна ідуць на гарадскія пляжы. Хтосьці шукае выратавання ад спёкі ў вадзе, хтосьці прыходзіць злавіць апошнія прамяні сонца для загару, а хтосьці чытае кнігі ў цені ля берага. Hrodna.life паглядзеў, як гараджане адпачываюць на пляжах і даведаўся, чаго ім не хапае.
У сярэдзіне тыдня — у сераду, 17 жніўня — тэрмометр паказваў 26−27 градусаў цяпла. На Юбілейным людзей было дастаткова на абодвух існуючых пляжах. Адпачывальнікі не толькі плавалі і загаралі, але і лавілі рыбу.
Кацярыне Мышкевіч 22 гады, на Юбілейнае яна прыходзіць у асноўным пазагараць.
«Можна і пакатацца на катамаране, калі няма чаргі. Гэта ў асноўным у буднія дні, ці калі не моцна горача», — распавяла Кацярына.
У выхадныя нават не хапае месца адпачыць дзесьці ў ценю. Для плавання якасць вады таксама не надта пасуе. Ды і забаў не хапае. «Час прыдумаць нешта новае і парадаваць гараджан. Кожны год адно і тое ж», — лічыць Кацярына.
Лета яна правяла ў Беларусі: наведвала мясцовыя азёры і рэкі, напрыклад, Свіцязь. «Вада там вельмі чыстая, — распавяла Кацярына. — Да таго ж ёсць шмат шапікаў з рознай ежай. Абсталяваны зоны для адпачынку. У цені каля лесу чыста, няма багавіння і можна спакойна адпачываць».
Чытайце таксама: Инструкция: как сходить на пляж в Гродно и не попасть на штраф
На двух пляжах ёсць кафэ з алкагольнымі і безалкагольнымі напоямі, марозівам, чыпсамі, простым фаст-фудам накшталт хот-догаў. Побач ёсць пітныя фантанчыкі і альтанкі для шашлыка.
Недалёка ад пляжу можна знайсці кольцы для баскетбола. Але многія проста гуляюць у валейбол або тэніс побач з пляжам — без якой-небудзь пляцоўкі або сеткі. З забавак на возеры адпачывальнікам прапануюць у пракат катамараны і сапборды. Гадзіна катання на катамаране — 12 рублёў.
Своеасаблівая забаўка на Юбілейным — падкормка качак і лебедзяў. Яны ахвотна сустракаюць адпачывальнікаў і бяруць хлеб проста з рук. Праўда, спецыялісты па абароне дзікай прыроды зазначаюць, што лепш карміць птушак адварнымі гароднінай або аўсянымі шматкамі - хлеб для іх шкодны.
Глядзіце таксама: Искупаться и не получить штраф: карта разрешенных пляжей в Гродно и Гродненском районе
Больш людзей мы сустрэлі на цэнтральным пляжы ў чацвер 18 жніўня. Тэмпература ў той дзень даходзіла да 30 градусаў. І калі на Юбілейным возеры шмат качак і лебедзяў, то каля Нёмана кампанію адпачывальнікам складаюць чайкі і вароны.
Леаніду 31 год, на Нёман ён прыйшоў з жонкай. Плаваць і загараць ён не любіць, таму проста адпачывае ў ценю. Усё лета ён правёў за працай. Засталіся апошнія дні двухтыднёвага адпачынку, які ён правёў у Гродне.
«Магу вам сказаць толькі пра адну праблему, якая ёсць на ўсіх пляжах — гэта прыбіральні. Тут я яе наогул не знайшоў. На Юбілейным возеры ёсць адна ў лесе, і хадзіць туды небяспечна для жыцця. Жывем у XXI стагоддзі, пара б даўно нешта прыдумаць. Напрыклад, біятуалеты хоць бы, у якія хацелася б заходзіць не затрымліваючы дыханне».
Чытайце таксама: Активистка предложила создать в Гродно еще один пляж. Вот что ей ответили
Ніякага выязнога грамадскага харчавання на месцы няма — хіба што можна прагуляцца да рэстарана або фудтрака з іншага боку моста. На пляжы ёсць паілкі з вадой, кабінкі для пераапранання, вулічны душ і лавачкі для адпачывальнікаў.
Нейкіх забавак на беразе Нёмана мы не знайшлі. Адпачывальнікі, з тых хто не купаецца і не загарае, чытаюць кнігі ці хаваюцца ў ценю дрэў з навушнікамі ў вушах.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…