У Гродне на ўвесь горад застаўся фактычна адзін вялікі басейн – АкваЦэнтр. Дзе яшчэ можна паплаваць і нават пасядзець у парылцы ў розных раёнах горада высветліў Hrodna.life. Паглядзіце – можа басік у вас ля дома, а вы і не ведаеце!

ФАК АкваЦэнтр
Аквацэнтр на вул. Горкага 82 пасля закрыцця “Лазурнага” застаўся адзіным вялікім басейнам у горадзе. Таксама тут можна наведаць турэцкую і рускую бані, фінскую саўну і нават “аквапарк” з двума горкамі.
Цана (тут і далей – за гадзіну):
– для дарослых – 5 руб., з “аквапаркам” – 6,5 руб.
– для дзяцей (з 4 да 16 год) – 4,5 і 6 руб. адпаведна.
Можна купіць абанемент.
АкваЦэнтр працуе з 7.00 да 22.00 з панядзелка да суботы і з 10.00 да 22.00 у нядзелю.
Бадай на гэтым агляд уласна басейнаў у нашым горадзе можна скончыць. Усе астатнія басейны месцяцца або ў санаторыях, або ў адукацыйных установах. І гэта ўплывае на іх час працы.
Палац творчасці дзяцей і моладзі (былы палац піянераў)
У былым палацы піянераў па адрасе Каложскі парк 1 басейн працуе з 08.30 да 17.30 і толькі ў працоўныя дні. Субота, нядзеля – выходныя.
Цана:
– для дзяцей з 6 гадоў – 3 руб.;
– для дарослых – 4 руб.;
“Хімвалакно”
Басейн па вул. Томіна 26 працуе з 13.30 да 21.30 па панядзелках і з 10.30 да 21.30 у астатнія дні. Апошні заплыў у 20.00.
Цана:
– для дарослых – 5,4 руб.;
– для дзяцей – 4,2 руб.
У гэтую суму уваходзіць наведванне саўны.
Даведка па тэл. 54-83-83

“Жемчужина”
Наведаць басейн і саўну можна ў санаторыі “Жамчужына”, што на ўскраіне горада па вул. Санаторнай 26. Тут ёсць басейн і дзве фінскія саўны.
Цана:
– для дарослых 4,8 руб.
– для дзяцей 4,20 руб.
Па няцотных днях першы сеанс з 10.00, па цотных з 11.00. Апошні ў 19.00.
Запуск толькі ў вызначаны час, аб якім можна дакладней даведацца па тэл. 43-23-45.
Санаторый “Азёрны”
Хоць санаторый “Азёрны” знаходзіцца 26 км ад Гродна, ён карыстаецца даволі вялікім попытам у гараджан. І акрамя басейна там ёсць і аквапарк. Агулам: тры горкі, басейн, джакузі, саўны ды іншыя забавы.
Цана:
– для дарослых – 7,20 руб.
– для дзяцей – 6 руб.
Час працы:
Пн-пт
Аквапарк, басейн: 15.30 – 22.00
Саўны: 18.00 – 22.00
Выходныя і святочныя дні:
Аквапарк, басейн: 11.30 – 22.00
Саўны: 15.00 – 22.00
Запуск наведвальнікаў ажыццяўляецца да 20.30

Альшанка
Ёсць басейн і на Альшанцы – у школе №39 па вул. Агінскага 44а.
Працуе з 9.00 да 21.00, касы з 8.00 да 21.00 з панядзелка па суботу і з 10.00 да 14.00 у нядзелю.
Цана:
– для дарослых – 4 руб.
– для дзяцей – 3,5 руб.
– абанемент на 8 наведванняў для дарослых – 28 руб.
Басейн знаходзіцца ў школе, таму час працы ў залежнасці ад сезону змяняецца. Дакладную інфармацыі можна атрымаць па тэлефонах 67-35-86 або 67-28-99.

Гімназія №1
Запрашае ў басейн і гімназія імя Карскага па пр. Купалы 82.
Цана:
– для дарослых – 4 руб.
– для дзяцей – 3,5 руб.
Ёсць абанаменты для дарослых і дзяцей на 4 і 8 наведванняў.
Тэл. для даведак: 33-90-24; 60-20-16; +375 29 3766110 velcom; +375 29 5868376 МТС

Гімназія №9
Гэтая школа знаходзіцца на вул. Пестрака 34\1. Звярніце ўвагу, што з верасня тут хочуць павысіць цэны!
Цана:
– для дарослых – 4 руб.
– для дзяцей – 3,5 руб.
Час працы:
Пн-пт – 8.30 – 20.00
Сб – 8.30 – 16.00
Нд – 10.00-15.00 (пачне працу па нядзелях толькі з 1 верасня)
Тэл. для даведак: 66-35-29
СШ № 34
Школа знаходзіцца па вул. Індурская шаша 14
Цана:
– для дарослых – 4,7 руб.
– для дзяцей – 3,8 руб.
У час заняткаў басейн даступны для дарослых толькі з 18.00 да 20.00.
Тэл. для даведак 31-61-46, 31-61-45

СШ № 40
Школа знаходзіцца па вул. Крамко, 29
Цана:
– для дарослых – 4,5 руб.
– для дзяцей – 3,3 руб.
У час заняткаў басейн даступны для дарослых толькі з 18.00 да 20.00.
Тэл. для даведак 63-43-98

СДЮШАР №5 / СШ № 20
Басейн ёсць таксама ў спартовой школе №5, ён знаходзіцца ля сярэдняй школы №20 па вул. Вольгі Соламавай, 76.
Цана:
– для дарослых – 5 руб. (4 руб. без парылкі)
– для дзяцей (да 12 гадоў) – 3 руб.
Абанемент на 8 наведванняў – зніжка 10%.
Час працы для дарослых там вельмі абмежаваны – толькі па два гадзінныя сеансы ў дзень:
Пн-пт – 19.45-20.45 і 20.45-21.45
Сб – 17.00-18.00 і 18.00-19.00
Саўна працуе штодзённа акрамя серады.
Даведка па тэл. 65-44-02

У Гродзенскай Гарадской Гімназіі на Парыжскай Камуны людзей з вуліцы не абслугоўваюць: там усё распісана і на гэта проста няма часу.
Ведаеце яшчэ басейны ў Гродне? Заўважылі недакладнасць ці памылку? Напішыце ў каментарыях!


