З сярэдзіны лютага ў падвале былой пальчаткавай фабрыкі на Маставой, 31 адкрыўся яшчэ адзін бар, гэтым разам з творчай пляцоўкай. Называецца ён “Трэцяе месца”. Уладальнікі плануюць зрабіць інклюзіўнае месца для тых, любіць культурна адпачываць.
Інклюзіўнае – гэта значыць “для ўсіх”, тлумачаць уладальнікі.
На рэалізацыю праекта сышло 1,5 года. Гэта месца яны выбралі невыпадкова – Маставая,
31 за апошнія некалькі гадоў ператвараецца ў самае тусовачнае месца ў горадзе.
– Першапачаткова мы задумвалі адкрыць невялікі бар агульнай плошчай у 100м2, але па выніку ў нас засталіся вольныя памяшканні. Там вырашылі зрабіць новую творчую пляцоўку для горада, бо іх не хапае, – распавядае адзін з заснавальнікаў Раман. – Наша ўстанова дзеліцца, умоўна, на тры зоны: бар, ціхае месца і галерэя, дзе могуць выстаўляцца мастакі, а таксама творчыя людзі праводзіць свае прэзентацыі і перформансы. Канкурэнцыі мы не баімся, наадварот, на Маставой, 31 фарміруецца сэрца тусавачнага Гродна, тут шмат зусім розных устаноў, якім ёсць што прапанаваць. У гараджан і гасцей горада будзе вялікі выбар месцаў для адпачынку і гэта ўсё ў радыусе 100 метраў.
Агульная плошча бара з творчай тэрыторыяй – каля 200 кв.м. Уваход са двара.
– “Трэцяе месца” – гэта тэрыторыя для адпачынку. Ва ўсіх ёсць дом і праца, а павінна быць яшчэ і сваё трэцяе месца, дзе людзі могуць адпачыць ад руціны і паўсядзённых клопатаў. Мы гатовыя гораду яго прапанаваць. Гэта наша першая ўстанова і мы толькі пачынаем працаваць у гэтым кірунку. У зоне бара будуць граць ды-джэі адзін раз на тыдзень. У планах у нас правядзенне тэматычных вечарынак і іншых мерапрыемстваў.
Зараз у творчай частцы ўстановы працуе выстава “FABULA” гродзенскага мастака Аляксандра Балдакова.
Час працы:
НД-ЧЦ – 17:00 – 01:00
ПТ-СБ – 17:00 – 03:00
«Папсы дакладна не будзе». На Маставой у падвалах адкрылася Dj Cafe
У Гродне з’явіцца свая Зыбіцкая? Былая фабрыка цыгарэт і пальчатак ператвараецца ў тусовачнае месца
Што значыць паняцце “Трэцяе месца”?
“Трэцяе месца” – паняцце з урбаністыкі і сацыялогіі, якое ўвёў сацыёлаг Рэй Ольдэнбург. Першае месца – дом, другое – праца, а трэцяе – прастора, якое выконвае і забаўляльныя, і важныя сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя функцыі.
У кнізе «Трэцяе Месца» Ольдэнбург назваў восем асноўных характарыстык такіх месцаў:
Нейтральная прастора. Тэрыторыя, куды людзі могуць прыходзіць калі заўгодна і знаходзіцца там колькі заўгодна часу.
«Ураўноўваючая» прастора. Для наведвальнікаў трэцяга месца сацыяльны або эканамічны статус адзін аднаго не мае значэння. Такое месца даступна для рознай публікі.
Размова – асноўная дзейнасць. Асноўная мэта наведвальнікаў – задаволіць патрэбнасць у нефармальных зносінах. Тут яны могуць свабодна і нязмушана гутарыць, дзяліцца навінамі і абменьвацца думкамі.
Даступнасць і размяшчэнне. Трэцяе месца знаходзіцца блізка, у крокавай даступнасці ад дома ці працы. Знаходзячыся ў такім месцы, чалавек адчувае сябе камфортна. Сюды можна прыйсці ў любы час і сустрэць знаёмых. Любы госць тут лічыцца жаданым, а іншыя наведвальнікі ставяцца да яго добразычліва.
Заўсёднікі. У трэціх месцаў ёсць свае пастаянныя кліенты. Менавіта яны ствараюць асаблівую атмасферу канкрэтнага месца, надаюць яму характар.
Непрыкметнасць. Трэція месцы нельга назваць моднымі. У асноўным яны выглядаюць проста і някідка. Хатняя ўтульнасць і сціпласць – тое, што адрознівае трэцяе месца. Там няма пафасу.
Настрой – гуллівы. Пастаянны настрой трэцяга месца – гуллівы. На месца пануючых за межамі трэцяга месца варожасці, трывогі і адчужанасці прыходзяць радасць і адабрэнне.
Дом удалечыні ад дома. Па атмасферы і ступені псіхалагічнага камфорту трэцяе месца падобна да першага – дома. Яно прадастаўляе наведвальнікам блізкае па духу акружэнне, праводзячы час тут чалавек атрымлівае душэўны спакой.














