Гродзенскі калекцыянер, уладальнік «Цікавага музея» Алег Ёрш 7 жніўня адкрывае на Тэлеграфнай, 14 бар новага фармату. «На провадзе» задуманы як бар з лёгкай закускай і музеем. Пра ідэю незвычайнага месца ўладальнік распавёў Hrodna.life.
Бар адкрываецца на вуліцы Тэлеграфнай, таму і назва сімвалічная — «На провадзе». Ідэя назвы належыць гродзенскаму мастаку Алесю Сураву.
«Інтэр'ер — гэта мая калекцыя, часткова з „Цікавага музея“, — распавядае Алег Ёрш. — Сталы і многае іншае зроблена з падручных сродкаў, я ўжо не першы год працую ў напрамку трэш-арту».
У бары можна ўбачыць больш за два дзясяткі старых тэлефонных апаратаў, халадзільнікі ў выглядзе гардэробных, плакаты розных эпох, а таксама савецкую тэлефонную будку 1960-х гадоў. Да ўсіх экспанатаў можна дакранацца і фатаграфавацца з імі.
«Такую будку ўжо не знойдзеш, а ў маёй калекцыі ёсць яшчэ адна, толькі старэй. Было б добра ўсталяваць яе каля бара. Упэўнены, людзі б з задавальненнем фатаграфаваліся. Але гэтае пытанне трэба ўзгадняць з архітэктурай», — кажа Ёрш.
Алег абяцае, што ва ўстанове будзе насычанае меню: рыбныя і мясныя закускі, розныя гатункі гарбаты і напоі ў паўлітровых слоіках, як у савецкія гады.
«Вернемся ў мінулае на некалькі дзесяцігоддзяў. У нас будуць кантаваныя шклянкі з падшклянкамі, савецкія талеркі і добрае меню. Упэўнены, у нашым бары будзе цікава ўсім. З першага разу яго „не перажуеш“. Сюды трэба будзе вярнуцца, таму што мы плануем абнаўляць меню і інтэр'ер. З 7 жніўня адкрыемся ў тэставым рэжыме, будзем глядзець, што трэба нашым кліентам».
Алег гатовы асабіста праводзіць экскурсіі па ўстанове і распавядаць гісторыю экспанатаў.
Алег Ёрш — гродзенскі калекцыянер. У 2017 годзе ён адкрыў «Цікавы музей» на вуліцы Замкавай. Там сабраны прадметы побыту мінулых стагоддзяў - больш за 600 экспанатаў. Таксама Алег працуе ў напрамку трэш-арту і праводзіць выставы па ўсё краіне.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…