Знакаміты ў мінулым бар «Бочка», што працаваў у савецкім бомбасховішчы па вуліцы Урыцкага, зачынены ўжо больш за пяць гадоў. Ён быў папулярны ў гродзенцаў з канца 1990-х гадоў, а ў 2012 годзе, напярэдадні Фестывалю нацыянальных культур, быў зачынены згодна з санітарнымі нормамі. Што стала з памяшканнем за гады прастою, даведваўся Hrodna.life.
У канцы 1990-х бар набыла кампанія «Фобус», офіс якой знаходзіўся побач, на Урыцкага, 12. Кампанія дагэтуль там знаходзіцца, а вось бар так і не адкрыўся.
«Памяшканне «Бочкі» раней належала іншым уладальнікам, а пасля мы яго купілі, — распавядае намеснік дырэктара кампаніі «Фобус» Андрэй Буяк. — Бар зачынілі ў маі 2012 года перад самым Фестывалем нацыянальных культур. Па розных прычынах: як паводле санітарных нормаў, так і з-за рэканструкцыі будынка, дзе знаходзіцца наш офіс. У 2014 годзе мы нават распрацавалі праект пад адкрыццё новай установы на цокальным паверсе нашага будынка, куды ўваходзіла і пустуючае памяшканні «Бочкі».
Згодна з праектам «Фобуса» на цокальным паверсе будынка меўся адкрыцца сучасны вялікі паб для моладзі, але з-за крызісу ідэя засталася толькі на паперы. Уваход у «Бочку» павінен быў стаць адным з уваходаў у новую ўстанову.
«Былі цяжкія часы і распрацаваны праект быў адкладзены. Але ўжо тады мы ведалі, што «Бочкі» на Урыцкага больш не будзе. Мы хацелі зрабіць нешта больш цікавае і маштабнае для моладзi.
Сёння вуліца Урыцкага не такая шматлюдная, як Савецкая або тая ж Калючынская. Апошняя набыла папулярнасць толькі ў апошнія гады, калі там пачалі з’яўляцца бары і розныя ўстановы. Мне здаецца, і з Урыцкага хутка так будзе — жыхары ўжо пачынаюць з’язджаць са старых дамоў і прадаюць іх пад офісы".
Час ад часу пустуючае памяшканне памерам у 400 метраў квадратных прыязджаюць паглядзець патэнцыйныя арандатары, але пакуль ніхто не бярэцца там нешта адкрываць. Дарэчы, старая «Бочка» ў свой час займала ўсяго 40 квадратаў.
«Усе хочуць прыехаць на гатовае, але ў нас тут толькi сцены без нейкага рамонту. Калі знойдзецца арандатар, мы нават гатовыя паказаць свой праект паба», — адзначыў Андрэй Буяк.
Дом № 12 па вуліцы Урыцкага быў пабудаваны ў 1911 годзе. У 2014 годзе завяршылася яго рэканструкцыя. Гэта адзін з самых удалых прыкладаў рэканструкцыі гістарычнай часткі Гродна апошнiх гадоў. Дом быў разабраны па цаглінах і з гэтых жа самых, а не сілікатных блокаў, зноў быў складзены. Цяпер гэта офісны будынак з вялiкiм памяшканнем на цокальным паверсе.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…