Абвінавачаны Ігар Банцэр абвясціў сухую галадоўку. Чым яна небяспечная?

5 сакавіка пачаліся другія суткі, як Ігар Банцэр, якога судзяць за хуліганства, абвясціў сухую галадоўку. Музыка палічыў сваю справу палітычна матываванай. Лекар-рэаніматолаг патлумачыў Hrodna.life: у сярэднім без вады і ежы чалавек можа пратрымацца сем дзён.

Ігар Банцэр абвясціў галадоўку 3 сакавіка падчас першага судовага пасяджэння па арт. 339 КК (Хуліганства). 4 сакавіка ў зале суда ён выглядаў узбуджаным і стомленым. Ён стаяў з плякатам «Галадоўка» і некалькі разоў звяртаў увагу на свой стан.

Ігар 4 сакавіка папрасіў зачытаць яго хадайніцтва ад 1 лютага, дзе выклаў пазіцыю. «Навошта мне паўтараць словы і марнаваць ваш і мой час? Я знаходжуся на сухой галадоўцы, я знясілены, мне цяжка… казаць — мала сліны», — сказаў Ігар.

«Цяжка без ежы і без вады. Цяпер, момант», — замарудзіўся Ігар на пытанне пракурора.

Ігару Банцэру 41 год. Ён — лідар гродзенскага стрыт-панк-гурта Mister X. У Гродне займаецца культурнай і грамадскай дзейнасцю. Жанаты, трое дзяцей. Вегетарыянец, антыфашыст, стрэйтэйджар. Гродзенскага музыку затрымалі 20 кастрычніка 2020 года і абвінавацілі ў хуліганстве за танец у стрынгах перад міліцыянтам 5 верасня. Ігара заключылі пад варту, трымалі ў адзіночнай камеры, адпраўлялі на прымусовую псіхіятрычную экспертызу ў Мінск, змяшчалі ў карцэр.

Наступствы сухой галадоўкі

Сухая галадоўка сустракаецца рэдка, хутчэй прыходзіцца мець справу з пацыентамі, якія па нейкіх прычынах не прымалі вадкасць, распавёў Hrodna.life лекар-рэаніматолаг Валерый Лышчык. Пацыент, які не прымае вадкасць, жыве, згодна з медыцынскай літаратуры, да тыдня. Дарослы чалавек павінен атрымліваць 1,5−2 літра вадкасці ў суткі. Прыкладна столькі ж вадкасці ў суткі губляецца з мачой, калам, потым і дыханнем.

Вадкасць патрэбна, каб падтрымліваць працу ўсіх органаў. У першую чаргу, без вады павышаецца ўтрыманне натрыю ў крыві, павялічваецца глейкасць крыві, узнікае паліорганная дысфункцыя — параза ўсіх органаў і сістэм з-за водна-электролітнага расстройства, парушэнні глейкасці крыві і мікратрамбозаў, распавёў Hrodna.life медык.

Ігар Банцэр ў судзе 4 сакавіка. Фота: Алена Кавальчук

У выніку галадання таксама ўзнікае дэфіцыт энергіі, які арганізм кампенсуе распадам уласных бялкоў, тлушчаў і глікагену.

Наогул, у арганізме чалавека ва ўсіх органах ёсць вялікі запас трываласці, кажа медык. Кожны арганізм унікальны. Калі сухая галадоўка не была працяглай, трэба проста пачаць ўжываць вадкасць і выконваць рэкамендацыі па выхадзе з звычайнай галадоўкі — пачынаць з вадкай і лёгкай ежы. У гэтым выпадку арганізм адновіцца. Ацаніць яго стан можна пасля шматбаковага клінічнага абследавання.

Ігар Банцэр галадае не ўпершыню

Жонцы Банцэра Анжаліцы Арэхве вядома аб яго стане толькі тое, што ён сам кажа ў судзе, распавяла яна Hrodna.life. Наколькі ёй вядома, у СІЗА № 1 Гродна, дзе знаходзіцца Ігар, ёсць лекар. Ігар хадайнічаў аб адмове ад адваката і абараняе сябе ў судзе сам. Але пагадненне не скасаванае, Банцэр можа сустрэцца з ім і паведаміць аб сваім стане.

Анжаліка спадзявалася, што справу разгледзяць хутчэй у тым ліку з улікам галадоўкі. Але 5 сакавіка разгляд у судзе перанеслі праз няяўку сведак на 12 сакавіка.

Ігар таксама галадаў 10 сутак у жніўні 2020 года, калі яго асудзілі на адміністрацыйны арышт. «1 верасня выйшаў — стройны быў, сухарлявы», — згадаў Банцэр ў судзе.

Як развівалася справа Ігара Банцэра?

Як галадалі беларусы і што з гэтага выйшла?

У 2020 годзе з 15 снежня пачаў галадоўку палітвязень Ігар Лосік і 42 дні галадаў у знак пратэсту супраць новых прад’яўленых яму абвінавачванняў - арт. 13 (Падрыхтоўка да злачынства) і ч. 2 арт. 293 КК (Удзел у масавых беспарадках), акрамя ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пасля месяца галадоўкі яго стан стаў пагаршацца сур’ёзна, пачаліся рэзкія скокі ціску. 25 студзеня ён спыніў галадоўку пасля таго, як у знак салідарнасці галадаць з ім сталі беларусы.

Выпадкі, калі ў Беларусі абвяшчаліся галадоўкі, не такія ўжо і рэдкія. Галадалі журналісты, экс-кандыдаты ў прэзідэнты і Маці «328». Нікому не ўдалося дамагчыся пастаўленых мэтаў, але ў найноўшай гісторыі Беларусі ёсць прыклад, калі бестэрміновая галадоўка прынесла вынікі, піcаў ТУТ.БАЙ.

У 2006 годзе 132 чалавекі пачалі бестэрміновую галадоўку ў падтрымку евангельскай царквы «Новае жыццё» ў Сухараве, у якой мінскія ўлады вырашылі адабраць будынак і зямлю. Галадоўка доўжылася каля месяца, у ёй працягвалі ўдзельнічаць больш за сто чалавек, яны змянялі адзін аднаго, пастаянна знаходзячыся ў будынку царквы. Некалькіх чалавек тады шпіталізавалі, а чыноўнікам прыйшлося адступіць — сітуацыя вакол «Новага жыцця» атрымала шырокі міжнародны рэзананс, у абарону царквы выступілі прадстаўнікі дэмакратычных сіл, краіны ЕС, замежныя палітыкі, святары, рэлігійныя аб’яднанні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024