У канцы лістапада 2015 рабочыя выкапалі на плошчы Тызенгаўза магутныя падмуркі. Яны належалі старой гарадской псіхіятрычнай бальніцы. Што вядома пра гэты цікавы дом і ягоных наведвальнікаў?
Сістэма аховы здароўя складавалася ў Гродне паступова. Яшчэ каралева Бона Сфорца заклала ў Гродне кляштар са шпіталем на вуліцы Віленскай (цяпер Савецкай), але ў пачатку ХІХ ст. ён нечаму спатрэбіўся расійскім ваеным і горад застаўся без шпіталя. У 1820-х гг. гарадскі лазарэт размяшчаўся ў даліне Гараднічанкі, там, дзе цяпер знаходзіцца гарвыканкам, толькі значна ніжэй. І толькі ў канцы 1840-х гг. прыступілі да будаўніцтва новага шпіталя.У бібліятэцы імя Ельцына ў Пецярбурзе захоўваецца план «нармальнай бальніцы» ў губернскім горадзе Гродна, датаваны 1849 г. З пэўнымі недакладнасцямі, але план цалкам адпавядае дому. Мабыць, яго крыху змянілі ў час будовы, але ўжо на планах 1850-х гг. мы бачым гарадскую бальніцу акурат там, дзе нядаўна былі знойдзены падмуркі.
У пачатку 1860-х гг. улады перанеслі бальніцу ў будынак былога бровара баніфратраў на вул. Ажэшкі (цяпер пошта), а ў нашым доме адчынілі гарадскі «дом умалишенных». Праіснавала тут гарадская псіхбальніца больш чым восем дзесяцігоддзяў, аж да 1940-х гг.
Установа была сумная і адначалова дастаткова вясёлая. Лекары не мелі ніякіх сучасных псіхатропных сродкаў і хворых проста трымалі быццам у заключэнні. Летам яны спявалі і крычалі праз адчыненыя вокны, што стварала дзіўнае суседства дзяржаўным установам на плошчы. А плошча, нагадаем, была і Дварцовай, і Губернатарскай. Адным словам, шалёныя Гродна жылі літаральна ў двух кроках ад дома гродзенскага губернатара і назіралі за кожным яго крокам.
Аднойчы ў Гродна ў госці да Элізы Ажэшкі прыехала Марыя Канапніцкая. Пайшоўшы гуляць па Гродне, яна ўбачыла ў вакне псіхбальніцы сімпатычную жанчыну, якая гучна спявала. Вярнуўшыся да Ажэшкі, Канапніцкая раскала ёй пра ўбачанае. На гэта гродзенская пісьменніца-дэмакратка адказала: «Ведаю, менавіта з яе я спісала вобраз галоўнай гераіні сваёй аповесці «Хам».Псіхбальніцу прыбралі з гэтага дома толькі пасля вайны, падабраўшы для яе не менш каларытнае месца ў былым брыгіцкім кляштары на вуліцы Карла Маркса. А ў будынку на плошчы Леніна размясціўся аддзел рэгуляцыі рэчываў Акадэміі навук БССР, якім кіраваў знакаміты ў будычым акадэмік Астроўскі. Першая акадэмічная ўстанова ў Заходняй Беларусі месцілася тут да сярэдзіны 1970-х гг., калі інстытут перанеслі, а будынак развалілі, пашыраючы плошчу Леніна.
Тады, дарэчы, планавалі знесці і будынак былога архіва, але яго выратавалі змены ў абласным партыйным кіраўніцтве.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…