У канцы лістапада 2015 рабочыя выкапалі на плошчы Тызенгаўза магутныя падмуркі. Яны належалі старой гарадской псіхіятрычнай бальніцы. Што вядома пра гэты цікавы дом і ягоных наведвальнікаў?

Сістэма аховы здароўя складавалася ў Гродне паступова. Яшчэ каралева Бона Сфорца заклала ў Гродне кляштар са шпіталем на вуліцы Віленскай (цяпер Савецкай), але ў пачатку ХІХ ст. ён нечаму спатрэбіўся расійскім ваеным і горад застаўся без шпіталя. У 1820-х гг. гарадскі лазарэт размяшчаўся ў даліне Гараднічанкі, там, дзе цяпер знаходзіцца гарвыканкам, толькі значна ніжэй. І толькі ў канцы 1840-х гг. прыступілі да будаўніцтва новага шпіталя.

Бальніца з каларытам: як вар’яты ў Гродне жылі па суседстве з губернатарам
Бальніца на плане паказана чорнай стрэлкай
Бальніца на плане Гарадніцы ХІХ ст.
Бальніца на плане Гарадніцы ХІХ ст.
Чарцёж бальніцы 1849 г.
Чарцёж бальніцы 1849 г.
У бібліятэцы імя Ельцына ў Пецярбурзе захоўваецца план «нармальнай бальніцы» ў губернскім горадзе Гродна, датаваны 1849 г. З пэўнымі недакладнасцямі, але план цалкам адпавядае дому. Мабыць, яго крыху змянілі ў час будовы, але ўжо на планах 1850-х гг. мы бачым гарадскую бальніцу акурат там, дзе нядаўна былі знойдзены падмуркі.

У пачатку 1860-х гг. улады перанеслі бальніцу ў будынак былога бровара баніфратраў на вул. Ажэшкі (цяпер пошта), а ў нашым доме адчынілі гарадскі «дом умалишенных». Праіснавала тут гарадская псіхбальніца больш чым восем дзесяцігоддзяў, аж да 1940-х гг.

Установа была сумная і адначалова дастаткова вясёлая. Лекары не мелі ніякіх сучасных псіхатропных сродкаў і хворых проста трымалі быццам у заключэнні. Летам яны спявалі і крычалі праз адчыненыя вокны, што стварала дзіўнае суседства дзяржаўным установам на плошчы. А плошча, нагадаем, была і Дварцовай, і Губернатарскай. Адным словам, шалёныя Гродна жылі літаральна ў двух кроках ад дома гродзенскага губернатара і назіралі за кожным яго крокам.

Аднойчы ў Гродна ў госці да Элізы Ажэшкі прыехала Марыя Канапніцкая. Пайшоўшы гуляць па Гродне, яна ўбачыла ў вакне псіхбальніцы сімпатычную жанчыну, якая гучна спявала. Вярнуўшыся да Ажэшкі, Канапніцкая раскала ёй пра ўбачанае. На гэта гродзенская пісьменніца-дэмакратка адказала: «Ведаю, менавіта з яе я спісала вобраз галоўнай гераіні сваёй аповесці «Хам».

1916 год, фота з даліны Гараднічанкі. На другім плане крывая афіцына, бальніца і архіў
1916 год, фота з даліны Гараднічанкі. На другім плане крывая афіцына, бальніца і архіў
Псіхбальніцу прыбралі з гэтага дома толькі пасля вайны, падабраўшы для яе не менш каларытнае месца ў былым брыгіцкім кляштары на вуліцы Карла Маркса. А ў будынку на плошчы Леніна размясціўся аддзел рэгуляцыі рэчываў Акадэміі навук БССР, якім кіраваў знакаміты ў будычым акадэмік Астроўскі. Першая акадэмічная ўстанова ў Заходняй Беларусі месцілася тут да сярэдзіны 1970-х гг., калі інстытут перанеслі, а будынак развалілі, пашыраючы плошчу Леніна.

Тады, дарэчы, планавалі знесці і будынак былога архіва, але яго выратавалі змены ў абласным партыйным кіраўніцтве.

Бальніца з каларытам: як вар’яты ў Гродне жылі па суседстве з губернатарам
Задні фасад бальніцы, людзі пераходзяць праз мост праз Гараднічанку, там, дзе цяпер гарвыканкам


Чытайце таксама:

Забытыя мясціны Гродна. Успамін пра Пральны завулак

Забытыя будынкі Гродна: карчма, якую знеслі для аблвыканкама

Забытыя будынкі Гродна. Тартак «Лес», які нагадваў замак ды знік бясследна

Забытыя мясціны Гродна. Кармяліцкая камяніца — гродзенскі дом, які ніхто не намаляваў

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]