Антоній Тызенгаўз — знакаміты дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вядомы мецэнат, падскарбій і стараста Гродна. Дзякуючы яму ў Гродне з’явіўся шэраг мануфактураў, адкрыўся першы тэатр і кафенгаўз. Hrodna.life сабраў 5 фактаў з жыцця гродзенскага старасты.
«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.
Антоній нарадзіўся ў 1733 годзе ў мястэчку Наваельня і паходзіў з вядомага шляхецкага роду Тызенгаўзаў. Будучы падскарбій атрымаў адукацыю у Віленскім універсітэце. Пасаду гродзенскага падстарасты атрымаў па рэкамендацыі Юзэфа Масальскага (папярэднік Тызенгаўза на пасадзе гродзенскага старасты — заўв. Hrodna.life). Праз восем год кароль Польскі і Вялікі князь Літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі прызначыў яго літоўскім падскарбіем. Менавіта тады, на пасадзе кіраўніка фінансавай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага, Антоній распачынае свае рэформы ў Гродне.
Гродна быў даспадобы Тызенгаўзу, таму ён распачаў тут свае рэформы. Антоній хацеў упарадкаваць горад па прыкладу сталіцы. У вёсцы Гарадніца, побач з горадам, у 1760-х гадах падскарбій пачынае будаўніцтва разнастайных мануфактур. Усяго налічвалася дваццаць адна мануфактура, восем з якіх працавалі ў Гродне. Пад кіраўніцтвам гродзенскага старасты ў Гарадніцы быў збудаваны жыллёва-прамысловы комплекс з 85 будынкаў.
Для стварэння новага культурна-прамысловага цэнтра спецыяльна запрасілі італьянскага архітэктара Джузэпэ Сака.
Кароль быў вельмі задаволены працай Тызенгаўза. Але нажаль, вельмі хутка ўсё скончылася. Расія і Пруссія былі не задаволены хуткім узмацненнем Рэчы Паспалітай. Крэдыторы, якіх падгаворвалі паслы, перасталі выдаваць крэдыты. Некаторыя мануфактуры былі не рэнтабельны і не прыносілі прыбытку. У 1780 годзе кароль прызначыў новага кіраўніка эканоміі. Тызенгаўза абвінавацілі ў растраце казны і пасадзілі за краты на 6 тыдняў. Толькі былое сяброўства з каралём уратавала Антонія ад смяротнага пакарання.
Апошнія гады былы падскарбій дажываў у мястэчку Паставы. Ён памёр 31 сакавіка 1785 года. Пахавалі Антонія Тызенгаўза ў радавым склепе, што месціцца ў касцёле ў мястэчку Жалудок. У Гродне, акрамя захаваўшыхся архітэктурных помнікаў, пра постаць старасты нагадвае назва плошчы ў цэнтры горада і помнік у Фарным касцёле.
Помнік Антонію Тызенгаўзу першапачаткова планавалі ўсталяваць напрыканцы XIX стагоддзя на адной з гарадскіх плошчаў. Але мясцовыя ўлады былі супраць. Тады помнік з мармура і залачонай бронзы паставілі ў Фарным касцёле. Скульптуру жанчыны і бронзавы медальён з партрэтам былога падскарбія зрабіў львоўскі майстар Томаш Дукас у 1895−1900 гг. Зафундавала помнік графіня Марыя Пшэздзецкая — праўнучка знакамітага рэфарматара.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…