Аляксандр Вараб’ёў трапіў у аварыю з аўтазакам каля Гродзенскай абласной філармоніі 11 жніўня падчас мірных пратэстаў. Гродзенец, паводле яго слоў, не ўдзельнічаў у акцыі, ён ехаў да мамы на вуліцу Суворава. Калі мужчына выйшаў агледзець пашкоджанні аўтамабіля, яго схапіў АМАП і даставіў у РАУС Кастрычніцкага раёну, дзе яму прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пракуратура займаецца расследаваннем заявы аб атрыманні цялесных пашкоджанняў пры затрыманні супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Аляксандру ж пагражае да двух гадоў пазбаўлення вадзіцельскіх правоў за «стварэнне аварыйнай сітуацыі».
11 жніўня гродзенцы збіраліся ў розных частках горада на мірныя акцыі. У тым ліку людзі сабраліся на кальцы каля Гродзенскай абласной філармоніі. У той дзень затрыманні і збіцці былі самымі жорсткімі, паведамлялі раней Hrodna.life лекары. Тады ж адбыўся напад на таксіста, пасля якога на яго завялі справу па арт. 364 КК — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Таксама ў той дзень пацярпела ў ДТЗ пяцігадовая дзяўчынка, калі АМАП разбіў у машыне шыбу.
Чытайце таксама: «Пришлось удалить глаз», «бросали головой вниз», «на спине табличка в крестики-нолики». Медики из Гродно — о травмах пострадавших от ОМОНа
Аляксандр Вараб’ёў кажа, што не ўдзельнічаў у акцыі - ён быў за рулём аўтамабіля і ехаў на вул. Суворава. Аб’язджаў кальцо па паркоўцы каля філармоніі, дзе 11 жніўня знаходзіліся пратэстоўцы. Каля 23.00 да паркоўкі пачалі з’язджацца аўтазакі, БТР і мікрааўтобусы з АМАПам. Аўтазак заехаў на паркоўку філармоніі і па версіі відавочцаў закрануў машыну гродзенца.
Аляксандр выйшаў з машыны паглядзець, што адбываецца, распавёў ён Hrodna.life. У гэты час АМАП пачаў затрымліваць людзей, у тым ліку і Аляксандра. Яго адвялі ў аўтазак, не даўшы заглушыць машыну. Аўтамабіль забірала дачка Аляксандра Яна — ён быў заведзены і стаяў пасярод дарогі. У аўтамабілі разбіта задняя фара, дзірка ў крыле.
Чытайце таксама: Автозак въехал в автомобиль гродненца. Тот вышел разобраться, а ему сломали два ребра
Аляксандра павезлі ў РАУС Кастрычніцкага раёну, дзе яму прысудзілі 10 сутак арышту. 13 жніўня Аляксандра выпусцілі. Пасля затрымання ў яго расколіны ў двух рэбрах.
Аляксандр пасля вызвалення напісаў заяву аб атрыманні цялесных пашкоджанняў пры затрыманні супрацоўнікамі праваахоўных органаў у пракуратуру і РАУС. У пракуратуры яго двойчы апыталі і ўзялі тлумачэнні. Тэлефон яму вярнулі 17 жніўня. У пракуратуры Аляксандру паведамілі, што справу разглядаюць.
— Больш-менш рухаюся, здаецца, усё добра, — распавёў Аляксандр Hrodna.life аб фізічным стане. — Лекары кажуць, што гоіцца добра, як на сабаку. Два трэснутыя рэбры — істотных траўмаў, як у хлопцаў [іншых затрыманых — Hrodna.life], няма. Здаецца, усё добра.
«Звароты грамадзян аб неправамерных дзеяннях супрацоўнікаў АУС не застануцца без увагі МУС», — заявілі ў МУС.
Ва Упраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Hrodna.life раней не далі інфармацыю пра колькасць узбуджаных спраў аб гвалце ў адносінах да сілавікоў і пратэстоўцаў. «Калі будзе неабходнасць і мы не будзем шкодзіць следству, мы будзем зацікаўлены даць каментар», — паведамілі ў СК.
Чытайце таксама: Правозащитники: в Гродно не завели уголовных дел за избиение протестующих силовиками
11 жніўня пасля затрымання Аляксандра відавочцы выклікалі ДАІ. Дачцэ Яне, якая прыехала за аўтамабілем, супрацоўнікі ДАІ паведамілі, што пратакол аб ДТЗ складзены, машыну можна забраць. Аляксандр пасля выхаду з РАУС прыехаў у ДАІ даць тлумачэнні.
28 жніўня яго зноў папрасілі прыехаць. Яму далі прачытаць пратакол, згодна з якім Аляксандр стварыў перашкоду і яго дзеянні кваліфікуюцца ч. 10 арт. 18.14 КаАП (Невыкананне патрабаванняў сігналаў рэгулявання дарожнага руху, парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў або іншых правілаў дарожнага руху). За гэта можна атрымаць штраф ад пяці да дваццаці базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да двух гадоў або без пазбаўлення. Копіі дакумента ў Аляксандра няма, таму што ён адмовіўся яго падпісваць.
Аляксандр — каваль-мастак, яго майстэрня знаходзіцца 50 кіламетраў ад Гродна. Па сваім занятку яму даводзіцца часта карыстацца аўтамабілем. Вадзіцельскі стаж — каля 30 гадоў, сур’ёзных аварый не было. Зараз гродзенец кансультуецца з юрыстам.
4 верасня ДАІ Гродна вырашыць, якое пакаранне прымяніць да Аляксандра.
У прэс-службе ДАІ Гродна Hrodna.life адмовіліся паведаміць, колькі ДТЗ са спецтранспартам адбылося з 9 па 12 жніўня, і папрасілі даслаць пісьмовы запыт.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…