Фраза «не бітая, не фарбаваная» — галоўная пры выбары аўто для многіх беларусаў. Складваецца ўражанне, што ў многіх проста нейкая аўтааварыйная фобія. Але трапленне ў ДТЗ — не прысуд. Як купіць сапраўды добры аўтамабіль, а не «канструктар» з трох частак, разбіраемся разам з «АвтоГрупп».
Аварыйнага мінулага нашы людзі баяцца значна больш, чым адкручанага прабегу. Такія вынікі Hrodna.life атрымаў у апытанні ў адной з сацыяльных сетак. Але што горш: скручаны прабег ці адрамантаваны кузаў?
У групе Вконтакте мы запыталіся ў нашых чытачоў: «Што для вас важней у аўтамабілі, які вы збіраецеся купіць?»
Малы прабег (і яго арыгінальнасць), выбралі ўсяго 26.5% апытаных. Для астатніх 73.5% важней здаецца безаварыйнае мінулае.
Магчыма, такое стэрэатыпнае мысленне засталося з тых часоў, калі аднаўляліся на хлам разбітыя аўто, а з двух машын маглі зрабіць адну.
Большасць думае, што вялікі прабег не такі ўжо і страшны. Бо заўсёды можна замяніць сапсаваную дэталь на новую. Такое мысленне памылковае. Пры вялікім прабегу сур’ёзны знос будзе ва ўсіх дэталяў. Але часцяком людзі адразу пра гэта не задумваюцца.
Іншымі словамі, аварыйнае аўто аднаўляецца адзін раз, а ў машыне з вялікім прабегам праблемы будуць узнікаць перыядычна. Калі вы якасна аднавілі аўто пасля ДТЗ, то вам не прыйдзецца зноў змяняць бампер, фару ці капот. Гэта трэба зрабіць толькі адзін раз. Галоўнае, каб ДТЗ не было сапраўды вельмі моцным, а рамонт зрабілі якасна.
У аўто з вялікім прабегам усё значна складаней: сёння вы зробіце адно, заўтра — іншае, праз месяц можа запатрабаваць ўвагу трэцяе — і так да бясконцасці. Да таго ж, цэлым аўтамабіль застаецца да часу, а арыгінальнасць прабегу і тэхнічны стан — заўсёды актуальныя. Застрахаваць машыну ад траплення ў ДТЗ немагчыма, але ў большасці выпадкаў яе можна аднавіць, а не адпраўляць пад прэс.
Пра тое, як не нарвацца на аўтахлам, адноўлены не самым лепшым чынам, распавёў вядучы спецыяліст па продажах кампаніі «АвтоГрупп» Аляксей Бараненка.
99% аўтамабіляў, якія прыязджаюць да нас з ЗША, маюць аварыйнае мінулае, кажа Аляксей. Менавіта такія аўто выгадна прывозіць адтуль.
У іх ёсць шэраг пераваг:
Спецыяліст адзначае, што эканомія для многіх на другім месцы. Бо самае важнае — не проста купіць аўто танней, чым гэта зрабіў сусед, а купіць сапраўды годны варыянт.
«Некаторыя кліенты пачынаюць параўноўваць прапановы з аўкцыёну з самымі таннымі прапановамі на нашым рынку. Але ўжо праз некалькіх хвілін тлумачэнняў усім становіцца ясна, што ў большасці машын, якія прадаюцца ў Беларусі, толькі адзін плюс — іх не трэба чакаць, яны ёсць у наяўнасці».
На гэтым, паводле слоў спецыяліста, плюсы сканчаюцца.
«Калі чалавек шукае для сябе, то выбірае аўто з мінімальнымі пашкоджаннямі. Тыя, хто бярэ машыну для перапродажу, наадварот, разглядае машыны з моцнымі пашкоджаннямі, каб атрымаць максімум прыбытку. Гэта па-першае.
Па-другое, ніхто не ведае, наколькі якасным было аднаўленне. Нашы кліенты самі вырашаюць, як рабіць машыну".
Аляксей паказаў рэальныя прыклады: у якім стане знаходзяцца аўтамабілі, якія людзі заказваюць для сябе, і тыя машыны, якія купляюць перакупы.
Вадзім з Гродна — адзін з пакупнікоў аварыйнага аўто на аўкцыёне ў ЗША.
Да гэтага Ford Fusion у Вадзім была дызельная Audi A6 C4. Таму наступны аўтамабіль павінен быў быць не менш габарытным.
«Спачатку прыглядаўся да Citroen C5 2008−2010 гадоў выпуску, яны акурат каштавалі ў раёне 8000−8500 долараў. Але тут сябар стаў прапаноўваць паспрабаваць купіць аўто з ЗША. Па яго парадзе я звярнуўся да „АвтоГрупп“».
«Я разглядаў тры варыянты: VW Jetta, Chevrolet Cruze або Ford Fusion. На гэтыя мадэлі, а таксама Fiat 500 L і Honda Fit, можна глядзець, маючы ў кішэні ад 8500 долараў. І гэта ўжо з улікам усіх выдаткаў, уключаючы рамонт. Але выбар я спыніў менавіта на Fusion.
Сам пошук і таргі занялі менш за два тыдні. Далей чаканне — мабыць, адзіны мінус куплі аўто такім спосабам. Але затое я ўпэўнены ў гісторыі аўто і якасці рамонту", — кажа Вадзім.
«Прабег адносна вялікі - 120 тысяч км, але добрая камплектацыя і нязначныя пашкоджанні. Купляй цалкам задаволены. Спачатку здавалася, што гэта авантура, але яно таго каштавала», — кажа Вадзім.
Цяпер уладальнік ведае ўсю гісторыю аўто і ўпэўнены ў якасці рамонту, а яшчэ яму ўдалося зэканоміць на пакупцы каля 1000 долараў.
Аляксей Бараненка, сцвярджае, што 9 з 10 кліентаў кампаніі «АвтоГрупп» таксама задаволеныя сваім выбарам, як і Вадзім з яго Ford Fusion.
Самы папулярны пакет сярод кліентаў каштуе 799 рублёў. Акрамя таго, ёсць зваротны залогавы дэпазіт — 1200 рублёў. Гэта стандартны падыход пры працы з аўкцыёнамі. Дэпазіт гэта страхоўка на выпадак неабгрунтаванай адмовы ад выйгранага лота. Калі вы нічога не выйгралі - яго вяртаюць.
За гэтыя грошы кліент атрымлівае поўны комплекс паслуг:
«Самыя упэўненыя ў сваіх сілах выбіраюць пакет паслуг за 550 рублёў і самі шукаюць адпаведны варыянт, а мы дапамагаем з афармленнем і дастаўкай», — распавёў Аляксей Бараненка.
Наш герой Вадзім рады, што не стаў спяшацца і прыслухаўся да парад сябра прыгледзецца да аўто з ЗША. На сваім прыкладзе ён паказаў, што, пры правільным падыходзе, купля аварыйнага аўтамабіля з аўкцыёну гэта добры спосаб набыць добры аўтамабіль з малым прабегам і празрыстай гісторыяй.
За падрыхтоўку матэрыялу рэдакцыя Hrodna.life выказвае падзяку фірме «АвтоГрупп» і спецыялісту Аляксею Бараненка. Па пытаннях дастаўкі аўтамабіляў з ЗША вы можаце звяртацца па кантактах:
Гродна, пр-т Касманаўтаў 9−13
Час працы:
пн-пт: 10:00−19:00
адзіны нумар: +375 29 660−44−55
autogroup.by
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…