Людзі і справы

Асноўныя праблемы нашай дыяцэзіі не тычацца. Чаму Гродзеншчына гэта фартэцыя беларускага Касцёла і чым яна адрозніваецца ад рэшты краіны?

Больш за палова жыхароў Гродзенскай вобласці з’яўляюцца католікамі. Агулам гэта ў тры разы болей за колькасць католікаў Гомельскай, Брэсцкай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей разам узятых. Калі ў двухмільённым Мінску дзейнічае 16 парафій, то ў Гродна і Лідзе разам узятых 14. Улічваючы культурныя адрозненні вобласці, гэта дыспрапорцыя ўплывае на развіццё беларускага Касцёла ў цэлым. Для Hrodna.life сітуацыю прааналізаваў Арцём Ткачук.

Палякаў - толькі 40%, але беларуская мова непатрэбная

Католікі вобласці складаюць болей за 40% ад усіх католікаў Беларусі. Пры гэтым трэба разумець, што насельніцтва Гродзеншчыны гэта 10% ад агульнай колькасці жыхароў краіны. Адметнай рысай з’яўляецца меркаванне, што ўсе каталікі рэгіёна лічаць сябе палякамі. Але гэта разыходзіцца з фактамі.

Паводле перапісу насельніцтва 2009-га, у Гродзенскай вобласці 231 тыс. чалавек аднесла сябе да палякаў. Калі лічыць, што кожны паляк з Гродзеншчыны — католік, гэта азначае што 60% тутэйшых католікаў лічаць сябе пераважна беларусамі ці рускімі.

Нягледзячы на гэта, набажэнствы на беларускай мове мове з’яўляюцца рэдкасцю, а ў некаторых парафіях адсутнічаюць увогуле. Гэта сітуацыя не можа не тармазіць працу над перакладам Бібліі, афіцыйным спеўнікам ці штодзённым малітоўнікам духоўных асобаў на беларускай мове. Атрымліваецца, што палове беларускага Касцёла гэта проста не трэба.

Колькасць веруючых стала змяншаецца

Лічба католікаў Гродзеншчыны працягвае змяншацца ўжо другое дзесяцігоддзе. Калі ў 1999 г. іх было 670 тыс., дык у 2013 паменела на 87 тыс. Гэта лічба ідзе ў нагу з агульнай стыстыкай — з 1999 г. колькасць жыхароў рэгіёну зменшылася больш чым на 80 тыс. Атрымліваецца за два дзесяцігоддзі менела толькі католікаў. Эміграцыя і агульная нізкая нараджальнасць робяць сваю справу. Святары з Мінску пацвярджаюць, што значная частка іх прыхаджан паходзяць з Гродзеншчыны. Асаблівым чынам выдзяляецца тут Іўеўшчына з яе высокім адсоткам католікаў і блізкасцю раёна да сталіцы.

Мапа парафій склалася і амаль не змяняецца

Вобласць аб’ядноўвае 194 парафіі ці 40% ад агульнай колькасці парафій Беларусі. Гэта крыху меней чым у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, але амаль у два з паловай разы болей за рэшту разам узятых дыяцэзій. Нават у параўнанні з суседзямі Гродзенская дыяцэзія выглядае буйной — на Беласточчыне існуе 112, у Віленшчыне — 95 супольнасцяў. Пры гэтым сярэдняя парафія Гродзенскай вобласці большая за адпаведную на Міншчыне на 250 чал.

У 8 з 17 раёнаў вобласці каталіцкіх парафій болей чым праваслаўных. За выключэннем Браслаўскага і Пастаўскага раёнаў, такога ў Беларусі нідзе няма. Структура парафій склалася гістарычна і асаблівых змен пакуль не назіраецца. З 1999 г. было створана ўсяго 30 грамадаў, для параўнання ў Мінска-Магілёўска арганізавана 66, у Віцебскай — 63.

Палова святараў краіны працуе на Гродзеншчыне

Гродзенская вобласць добра забяспечаная святарамі: з 400 ксяндзоў якія працуюць у Беларусі, палова служыць тут. Калі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на аднаго святара прыходзіцца каля 5 тыс. католікаў, то ў Гродзенскай меней за 3 тыс. Пры гэтым Гродна мае сваю семінарыю, святароў для рэшты краіны рыхтуюць у Пінску. Са 150-ці т.зв. дыяцэзіяльных святароў Гродзеншчыны, абсалютная большасць скончыла сваю семінарыю. Хадзілі чуткі пра аб’яднанне ўстановаў у адну, дзеля аптымізацыі (апошнія некалькі гадоў у гродзенскую штогод паступае 3−4 асобы, у Пінскую адна). Але размовы засталіся размовамі.

Гродзенскі Касцёл застаецца шматлікім і добра арганізаваным. Відавочна, што асноўныя праблемы беларускіх біскупаў - недахоп святароў, малалюднасць парафій і іншыя — турбуюць гродзенскага біскупа Кашкевіча значна меней. Дыяцэзія жыве сваім жыццём і сваімі праблемамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024