Спадчына

Chinatown у парку Жылібера? Чаму нельга дазваляць будаваць у кітайскім стылі ў цэнтры Гродна

У парку Жылібера, побач з былой акадэміяй Тызенгаўза, могуць з’явіцца будынкі ў традыцыйным кітайскім стылі. Будаўніцтва «чайнатаўна» можа сапсаваць выгляд каштоўнага гістарычнага комплекса, лічаць некаторыя гродзенцы, якія звярнуліся з гэтай нагоды ў рэдакцыю Hrodna.life.

Будынак былой медыцынскай акадэміі па вуліцы Ажэшкі, які да 2014 года займала вайсковая пракуратура, цяпер стаіць пусты. Гарадскія ўлады спрабуюць прадаць яго з аўкцыёну, але жадаючых дагэтуль не было. Чуткі пра тое, што помнік архітэктуры 18 ст. хочуць прадаць кітайскаму інверстару пад гатэль, з’явіліся ў сярэдзіне лета 2018. 10 жніўня інфармацыю пра магчымых пакупнікоў з Кітаю агучылі афіцыйна.

Меркаваныя ўласнікі, якім прапануюць набыць комплекс за 1,2 млн долараў, маюць пабудаваць побач некалькі аб’ектаў у кітайскім архітэктурным стылі - такі «Кітай у мініацюры».

Які Кітай у цэнтры Гродна?

Гродзенцы, якія да нас звярнуліся, лічаць, што ніякага кітайскага стылю ў цэнтры Гродна быць не можа. Асабліва на тэрыторыі былой медыцынскай акадэміі, якую цалкам можна лічыць найстарэйшай ВНУ на тэрыторыі Беларусі. «Так, будынак у дрэнным стане, так, гораду патрэбныя інвестыцыі, але гэта не падстава губляць сваю гісторыю», — кажа краязнаўца Яўген Аснарэўскі.

Ён лічыць, што найлепшым варыянтам было б перадаць будынак аднаму з гродзенскіх універсітэтаў. У такім выпадку захоўвалася б традыцыя, была б пераемнасць паміж старой акадэміяй і сучасным універсітэтам.

«На гэтае званне [найстарэйшай ВНУ] яшчэ прэтэндуе полацкі ўніверсітэт, але полацкі калегіум быў ператвораны ў акадэмію толькі ў пачатку 19 стагоддзя. Гродзенская каралеўская медыцынская акадэмія вядомая з другой паловы 18 стагоддзя».

Яўген адзначае, што суседства ўніверсітэту імя Купалы з будынкам медыцынскай акадэміі - відавочны плюс, бо навучальнай установе не перашкодзілі б дадатковыя плошчы ў цэнтры Гродна.


«Калі ж аддаць будынак пад гасцінічны комплекс ці падобную ўстанову, то выключна важны правільны будаўнічы праект. Аўтэнтычныя сцены павінны быць захаваны, пажадана аднаўленне двух шыкоўных купалоў на бакавых эркерах. Кітайская эстэтыка ў гістарычным цэнтры Гродна можа прысутнічаць толькі ў вельмі абмежаваных аб’ёмах, каб нішто не нагадвала нейкую забягалаўку ў чайна-таўне», — кажа Яўген.

Абмежаваць фантазію інвестара

Меркаваны інвестар — кампанія з кітайскага горада Ланьчжоў правінцыі Ганьсу, пабраціма Гродна. Плануецца, што кіраваць рэканструкцыяй будзе распарадчая кампанія з Кітаю, да праектавання прыцягнуць беларускіх архітэктараў. Па словах прадстаўнікоў кампаніі, у будынку яны плануюць стварыць турыстычны цэнтр, які аб’яднае кітайскую і беларускую культуры, з гатэлем, рэстаранамі і офісамі. Мяркуецца, што там будуць у тым ліку займацца кітайскім медыцынскім масажам. Гарадскія ўлады ўжо падпісалі мемарандум па продажы будынка.

Згодна з заканадаўствам Беларусі, гарвыканкам можа накласці абмежаванні па рэканструкцыі гістарычнага комплексу і прылеглай да яго тэрыторыі, а таксама абмежаваць інвестара ў яго фантазіях. Але гэта можа і не адбыцца, бо сёлета горад не выконвае норму па прыцягненні інвестыцый.

Даведка

Будынак па Ажэшкі, 20 будаваўся ў 1770-я гады як медыцынская акадэмія. Пасля кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў будынак князям Чацвярцінскім. З сярэдзіны 19 стагоддзя князі частку палаца здавалі ў арэнду паштова-тэлеграфнай канторы, а пазней — інтэрнату Другога армейскага корпуса і ўпраўленню павятовага вайсковага начальніка. Амаль да самага пачатку Другой сусветнай вайны шэраг памяшканняў выкарыстоўваўся пад здымныя кватэры. У адной з такіх кватэр у 1890 г. нарадзіўся заснавальнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юзаф Ядкоўскі. Амаль адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны палацавы комплекс быў перададзены вайсковаму суду і камендатуры Гродна, дзе яны размяшчаліся да 2014 года.


Летом так хочется спрятаться от прямых солнечных лучей. В этом вам помогут жалюзи Владимир. Гармоничное решение для вашего дома.


Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024