Спадчына

Аляксандр Журо: Займаюся дудой, каб «цаглінка», што выпала з гісторыі, была запоўненая

Гарадзенец Аляксандр Журо мае вышэйшую архітэктарскую адукацыю, але жыццё прысвяціў музыцы. Яго пасіяй стаў архаічны інструмент — дуда. Граннем на ёй музыка пацешыў аматараў аўтэнтычнага гучання, сабраных 15 кастрычніка ў краме «Лёля». Hrodna.life паразмаўляў з Аляксандрам пра дуду і дударства ў Беларусі.

Многія асацыююць Беларусь і музыку хутчэй праз цымбалы ці скрыпку. Калі кажуць аб гэтым інструменце, я ўяўляю больш Шатландыю ці балканскія краіны. Як так сталася, што дуду ў Беларусі забылі?

На тэрыторыі Беларусі ўжыванне дуды зафіксавана на поўначы — пераважна на Віцебшчыне. Гродзеншчына ў ХІХ ст. была намнога больш мадэрнізаваная, і такія архаізмы, якім лічылася і дуда для нашага рэгіёна, этнографы ўжо не зафіксавалі.

Наогул мяжа XIX-XX ст. зрабіла рэвалюцыю ва ўсіх праявах традыцыйнай культуры: старажытныя ўбранні саступалі больш папулярнай і «багатай» вопратцы, якую прадстаўляла прамысловасць, адыходзілі нейкія прылады працы.

Тое ж здарылася і з музычнымі інструментамі - жалейка і дуда саступілі месца скрыпкам і гармоніцы. Прагрэс не стаяў у музыцы — майстэрства і ў народзе станавілася больш складаным, шырокім у дыяпазонах. Дуда не магла задавольваць узрастаючыя меламанскія патрэбы.

Этнографы сто гадоў таму назіралі заняпад дударста — інструмент меў выключна абрадавыя функцыі. А ў сярэдзіне ХХ ст. адыйшлі апошнія аўтэнтычныя дудары ў Беларусі, ды і гралі яны толькі ў сваёй маладосці - фактычна, дуду перасталі ўжываць недзе перад апошняй вайной. Зараз рэканструктары аднаўляюць гучанне аўтэнтычнай літоўска-беларускай дуды.

Дзе навучыцца гранню на дудзе?

Ніякая музычная навучальная ўстанова ў Гродне не дае такой адукацыі. Толькі ва ўласна музыкаў, якія самыя практыкуюць дуду.

[irp posts="396″ name="Практычнасць і эстэтычнасць. У Гродне адкрылася новая этнакрама «Лёля""]

Як і дзе прыдбаць дуду ў Беларусі?

Арганізаванай вытворчасці гэтага інструмента ў Беларусі няма, але можна замовіць у адмысловых майстроў - у Мінску пераважна. Сам люблю больш граць на дудзе, але пры патрэбе і я магу змайстраваць. Вось інструмент, на якім сёння граў - зрабіў уласнымі рукамі.

Колькі будзе каштаваць інструмент?

Думаю, каля 500 долараў. Дарэчы, многія ўдасканальваюць рознымі прыбабахамі - разьбой, бронзавымі ўпрыгожаннямі і г. д. Я ж раблю стаўку на давядзенне будучага інструмента да максімальна лепшага гучання, больш прыдатнага функыянальнага карыстання.

Ці можна зарабіць на такой традыцыйнай і архаічнай музыцы з дудой?

Хутчэй, у вялікіх гарадах: Мінску, Маскве, Піцеры — там, дзе больш цаніцеляў аўтэнтычнай дуды. І тое, гэта часцей у пары з іншым дударом — музыка атрымліваецца больш багатай у гучанні і разнастайнай.

Больш-менш нармальна атрымліваецца падзарабіць на вяселлях. Але часцей хоць нейкія грошы можна падзбіраць граючы на фестывалях ды проста як вулічны музыка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025