Людзі і справы

У Сінгапуры таксама ёсць адпрацоўкі пасля ўніверсітэта: як хлопец з Ваўкавыска паехаў вучыцца на іншы канец свету, каб захаваць сваю ідэнтычнасць

Уладзіміру Трэйгісу з Ваўкавыска 21 год. Ён вучыўся ў мясцовай польскай школе і планаваў паступіць у Варшаву. Але вырашыў скончыць школу ў Арменіі, а потым паступіў у Сінгапур, хоць яго запрашалі ў чатыры амерыканскіх універсітэта. Сваю гісторыю хлопец распавёў zer***o.io.

Планаваў паступіць у Варшаву, але адпачынак у лагеры ўсё змяніў

Да дзявятага класа Уладзімір навучаўся ў ваўкавыскай польскай школе. Хлопец планаваў паступіць у Варшаву. Калі пасля 10 класа ён адпачываў у лагеры, адна дзяўчына распавяла яму пра United World Colleges (UWC).

United World Colleges — праграма старэйшай школы (11−12 клас), якая аб’ядноўвае 18 каледжаў па ўсім свеце. У Беларусі каледжаў UWC няма, але беларусы могуць паступіць у UWC у іншых краінах. Падаваць дакументы можна пасля 10 ці 11 класа. Падаць заяўку ва UWC можна да 24 лістапада. Адбор будзе адбывацца ў тры этапы на беларускай і англійскай мовах анлайн.

У ВНУ Польшчы ці Беларусі студэнту з першага курса трэба вызначыцца з будучай прафесіяй. На той момант Уладзімір не ведаў, чым хацеў бы займацца, таму вырашыў выйграць час і адправіў заяўку ў UWC.

Адбор на навучанне адбываўся ў два этапы (зараз іх тры). Першы — анлайн, які ўключаў у сябе эсэ, адказы на пытанні, а таксама школьныя адзнакі і дыпломы кандыдата. Другі - вочная сустрэча ў Мінску, якая складалася з размовы і гульні. Падчас гульні камісія назірала, як сябе паводзіць чалавек з іншымі, ці мае лідарскія якасці. Праз некалькі гадзін пасля гульні Уладзіміру паведамілі, што ён прайшоў, і прапанавалі стыпендыю і месца ў армянскім горадзе Дыліжан.

Уладзімір Трэйгіс. Крыніца: zer***o.io

У Арменіі вучыцца было танней, чым у Беларусі

Цана за год навучання ў UWC складала каля $ 30−35 тыс. Грант пакрываў амаль усю суму. Уладзіміру трэба было даплачваць $ 1 тыс. «У прынцыпе, гэта значна танней, чым вучыцца ў Беларусі на платным», — сказаў Уладзімір.

Ва UWC выкладаюць на англійскай мове. Ёсць шэсць груп прадметаў, напрыклад, замежныя мовы, родныя мовы, сацыяльныя навукі. З кожнай групы навучэнец выбірае адзін прадмет. Тры прадметы студэнт вучыць на паглыбленым узроўні, а іншыя тры — на сярэднім.

UWC каледж у Дыліжане. Крыніца: archdaily.com

Уладзімір абраў геаграфію, матэматыку і візуальнае мастацтва для ўзмоцненага вывучэння. Іспанскую мову, экалогію і англійскую літаратуру ён вывучаў на сярэднім узроўні.

Два гады навучэнцы займаюцца толькі гэтымі прадметамі і рыхтуюцца да паступлення ва ўніверсітэт.

Навучанне ў Азіі дапаможа захаваць ідэнтычнасць

Звычайны выпускнікі каледжа паступаюць ва ўніверсітэты Еўропы ці ЗША, кажа Уладзімір. Але на год старэйшыя сябры хлопца вырашылі паступіць ў Сінгапурскі Yale NUS College.

Уладзімір вырашыў, што ў Азіі ён будзе ў абсалютнай меншасці і гэта дапаможа яму захаваць сваю ідэнтычнасць. «Прыяцелі, якія вучыліся ў Штатах, вярталіся адтуль амерыканцамі. Адносіны з людзьмі ў іх, напрыклад, рабіліся больш павярхоўнымі. А мне вельмі хацелася застацца сабой», — сказаў Уладзімір.

У эсэ распавёў, як дабіраўся аўтаспынам з Арменіі ў Ваўкавыск

Заўка ў Yale NUS College распрацавана на ўзор амерыканскай. «Сюды ты загружаеш эсэ, выпіскі сваіх ацэнак, рэкамендацыі ад педагогаў, дадзеныя пра заробкі бацькоў і вынікі SAT [амерыканскі адпаведнік ЦТ — Hrodna.life]», — сказаў Уладзімір.

Уладзімір здаваў SAT у Арменіі па матэматыцы і англійскай мове. «Я пісаў у адзін дзень. Тэставанне доўжылася тры ці чатыры гадзіны, але з перапынкам. Рыхтаваўся да яго каля месяца. Усе патрэбныя матэрыялы ёсць у інтэрнэце. Нешта разбіраў сам, у чымсьці кансультаваўся з педагогамі каледжа. У выніку набраў 1420 з 1600. Гэта не вышка, але мне хапіла. Тыя, каго вынік не задавальняе, могуць перапісваць SAT некалькі разоў».

Таксама абітурыент павінен напісаць эсэ з 650 словаў. «У цябе ёсць 13−14 тэмаў на выбар. Усе яны такія агульныя, што людзі пішуць пра ўсё на свеце», — сказаў Уладзімір. У сваім эсэ хлопец распавёў пра давер да людзей і адно са сваіх падарожжаў, у якім ён некалькі тыдняў дабіраўся аўтастопам з дома ў Ваўкавыску да каледжа ў Арменіі.

«Паказаў яго тром сябрам, якія раней для паступлення пісалі такія ж эсэ. Яны выправілі граматычныя памылкі і я ўсё адправіў», — сказаў Уладзімір.

Мог вучыцца ў ЗША, але абраў Сінгапур

Уладзімір падаў заяўкі ў дзевяць універсітэтаў: сінгапурскі і восем амерыканскіх. Хлопец кажа што адпраўляць дакументы ажно ў дзевяць ВНУ — частая рэкамендацыя. «Тры з іх — гэта тыя, дзе ты марыш вучыцца, але верагодна не пройдзеш. Яшчэ тры — куды хутчэй за ўсё атрымаецца прайсці. Апошняя „тройка“ — універсітэты, для якіх ты занадта добры, але хай будуць на ўсялякі выпадак».

Yale NUS College у Cінгапуры. Крыніца: world.yale.edu

На сумоўі Уладзіміра пыталі пра тое, што ён хочыць бачыць ва ўніверсітэце, чаму абраў менавіта гэтую ВНУ. Былі і правакацыйныя пытанні. «Вы даведаліся, што ў ВНУ адзін чалавек ужывае гвалт да іншага, што будзеце рабіць?» — пыталі ў хлопца.

На электронную пошту Уладзіміру прыйшлі станоўчыя адказы з сінгапурскага і яшчэ чатырох амерыканскіх ВНУ. Месяц хлопец думаў, што абраць. У выніку абраў каледж у Сінгапуры.

Навучэнне адбываецца па амерыканскай сістэме

Залічэнне і навучанне ў Yale NUS College адбываецца па амерыканскай сістэме. «Многія выкладчыкі тут з ЗША. Наогул, гэта першы ўніверсітэт Сінгапура з праграмай liberal arts. Гэта не значыць, што тут вучаць мастацтву і існуюць ліберальныя норавы. За гэтым паняццем страіць тое, што, хоць ты і атрымаеш дыплом у адным кірунку, падчас вучобы закранеш адразу некалькі сфер. Напрыклад, будучаму эканамісту нічога не перашкаджае вывучаць літаратуру», — распавёў Уладзімір.

Сам Уладзімір пайшоў вучыцца на тэхнічныя навукі. Пасля выпуску ён будзе «матэматыкам і праграмістам», але ў той жа час зможа працаваць з базамі дадзеных.

Заняткі ў хлопца пачаліся ў жніўні 2020 года. Сёння Уладзімір навучаецца на трэцім % — заняткі", — сказаў Уладзімір. — Нешта з курсаў абавязкова па праграме, нешта выбіраеш сам. У мінулым семестры я, напрыклад, вывучаў паводзіны жывёлаў. Гэта пары па эвалюцыі і псіхалогіі. Узяў іх, таму што мне вельмі спадабаўся выкладчык".

Фінансавае становішча кандыдата — асабліва важны пункт

Для тых, каму патрэбная стыпендыя, важны момант — фінансавае становішча кандыдата. «Для яго неабходна было напісаць, што ёсць у цябе з маёмасці і з кім жывеш, каб паведаміць пра іх даходы. У маім выпадку гэта былі даведкі з заробкам бацькоў за год. Я, як і ўсе знаёмыя мне беларусы, і ў выпадку Сінгапура, і ў выпадку ЗША, трапляў у катэгорыю бедных. То бок тых, каму патрэбная фінансавая падтрымка. Вядома, у тых, у каго ёсць чым плаціць за навучанне, шанцаў паступіць больш», — распавёў Уладзімір.

Колькі трэба плаціць за адукацыю

Навучанне ў каледжы каштуе $ 55 тыс. у год. У гэтую сумму ўваходзіць пражыванне і харчаванне. Нягледзячы на тое, што грант пакрывае ўвесь кошт, у Yale NUS College ёсць правіла: студэнт павінен несці адказнасць за тое, што яму даецца, а значыць, рабіць хоць бы невялікі ўнёсак. Паводле словаў Уладзіміра, у яго гэты ўнёсак — $ 1,3 тыс. у год. «Ад $ 55 тыс. лічы, бясплатна».

Уладзімір мае некалькі падпрацовак ва ўніверсітэце, таму патрэбную суму ён збірае за месяц-паўтара.

У сталовай — бясплатны шведскі стол

Уладзімір жыве ў інтэрнаце побач з універсітэтам. Там блокавая сістэма: разам з хлопцам у блоку жывуць сінгапурац, француз і ўкраінец. У кожнага з іх свой пакой, а душ, прыбіральня і зала — агульныя.

Таксама ў будынку размяшчаецца сталовая са шведскім сталом. Штодзённа студэнты могуць бясплатна снедаць, абедаць і вячэраць. «Сам я гатаваў толькі калі застаўся тут на вакацыях», — сказаў Уладзімір.

У Сінгапуры таксама ёсць адпрацоўка

Пасля сканчэння каледжа хлопец атрымае міжнародны дыплом. Але спачатку ён павінен мінімум два гады адпрацаваць у Сінгапуры. «Рэч у тым, што частку маёй стыпендыі пакрывае дзяржава. Яна зацікаўленая ў таленавітых людзях, таму вяртаць гэтую суму мне давядзецца не грашыма, а навыкамі» — сказаў Уладзімір. Працу можна знайсці самому, а калі не атрымаецца, то дапаможа ўніверсітэт.

Уладзімір пакуль не вызначыўся, чым будзе займацца. Яго вабіць акадэмічны накірунак. «Магчыма, я застануся ва ўніверсітэце і буду даследчыкам, а можа пайду ў вялікую кампанію».

У хлопца ёсць мара вярнуцца ў Беларусь і зрабіць нешта важнае для краіны, але атрымаецца ў яго гэта ці не, ён пакуль не ведае.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024