Калі вас даўно цікавіць свет высокіх тэхналогій, і вы хочаце чамусьці навучыцца, раім прыглядзецца да курсаў для дарослых у Адукацыйным цэнтры Парку высокіх тэхналогій IT-Academy. А калі ў вас ёсць дзеці, сёстры, браты, пляменнікі і пляменніцы, то ім дакладна спадабаецца ў ITeen Academy — IT-школе для дзяцей ад 6 да 18 гадоў.
Адукацыйны цэнтр — гэта адзін з лепшых цэнтраў IT-адукацыі ў Мінску і Гродне, а са студзеня 2019 года і ў Гомелі, якія выпускаюць спецыялістаў з 2010 года. Вы атрымаеце актуальныя веды па праграмаванні (java, php, C#, .net) і front-end распрацоўцы, тэсціраванні ПА, дызайне і графіцы, сістэмным адміністраванні, інтэрнэт-маркетынгу, бізнес-аналізе і інш. Пры гэтым навучанне можна пачаць як з базавага курса, так і больш прасунутага ўзроўню, у залежнасці ад Вашай кваліфікацыі і галіны інфармацыйных тэхналогій, якая Вас зацікавіла.
www.youtube.com/watch?v=kbOqAXEB6ok&t=1s
ТАА «Адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій» двойчы па выніках 2017 і 2018 гадоў быў прызнаны лідарам у намінацыі «Адукацыйныя курсы ў IT-сферы № 1» на міжнародным фестывалі-конкурсе «Выбар года». Пры гэтым цэнтр — нумар адзін не толькі па рашэнні экспертаў, але і паводле вынікаў анкетавання спажыўцоў.
Таксама цэнтр можа ганарыцца іншымі сваімі перамогамі: прэмія «Лепшыя IT-курсы», прэмія Belarusian IT Awards 2013. Адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій стаў першым у гісторыі Беларусі прызёрам WSIS Forum. Перамога была здабытая ў 2016 годзе ў намінацыі «Развіццё патэнцыялу».
Такімі ўзнагародамі Адукацыйны цэнтр быў уганараваны таму, што зацікаўлены ў тым, каб тыя, хто ўжо абраў нейкі накірунак IT, маглі загадзя разумець, што атрымаюць ад навучання, і хто іх будзе вучыць. Таму вельмі часта арганізоўваюцца бясплатныя семінары, мітапы (напрыклад, па маркетынгу ў рамках праекта «Школа інтэрнэт-маркетынгу») і нават бясплатныя штогадовыя сумесныя практычныя стажыроўкі для студэнтаў. У красавіку мінулага года прайшла маштабная канферэнцыя для пачаткоўцаў айцішнікаў «OPEN IT», арганізатарамі канферэнцыі былі Адукацыйны цэнтр ПВТ і ПВТ, партнёры: EPAM, Itransition, IntexSoft, SENLA, Instinctools.
На мерапрыемствы запрашаюцца спікерамі спецыялісты ў сваіх галінах, супрацоўнікі буйных IT-кампаній, якія дзеляцца сваім вопытам і адказваюць на пытанні.
У цэнтры актуальныя і запатрабаваныя навучальныя праграмы, распрацаваныя трэнерамі-практыкамі сумесна з кампаніямі-рэзідэнтамі ПВТ. Праграмы накіраваны на асноўныя тэхналагічныя трэнды і патрэбнасці галіны ў цэлым.
IT-Academy супрацоўнічае з абсалютнай большасцю беларускіх IT-кампаній, першай даведваецца аб вакансіях для пачаткоўцаў IT-спецыялістаў і аператыўна атрымлівае зваротную сувязь па любым пытанні. Гэта дазваляе хутка і эфектыўна рэкамендаваць нашых выпускнікоў на рэлевантныя пазіцыі.
І адкрываць свет высокіх тэхналогій у цэнтры пачынаюць ужо для дзяцей з 6-ці гадоў!
ITeen Academy прапануе дзецям пачаць гэты новы год з новых ведаў, таму аб’яўляе пра старт як ужо знаёмых, так і новых курсаў. Юных айцішнікаў чакае займальная і разнастайная сфера IT, таленавітыя выкладчыкі, сяброўская атмасфера, багаж ведаў у сферы інфармацыйных тэхналогій, турніры, майстар-класы і экскурсіі з удзелам спецыяльных гасцей.
З лютага стартуюць адразу два курсы: «Праграмаванне на Java» для дзяцей ад 13 да 16 гадоў і «Lego WeDo 2.0: мабільныя робаты + Scratch анімацыя» для вучняў 2−4 класаў. Гэты курс ITeen Academy запускае на базе сярэдняй школы № 34 (вул. Індурская шаша, 14). А на курсе па праграмаванні ў ліцэі № 1 (БЛК, 21) падлеткі вывучаць асновы Java, класы, аб’екты, метады, зменныя і тыпы дадзеных.
Заходзьце на наш сайт grodno.iteen.by.
Або прыходзьце да нас: г. Гродна, вул. Горкага 1.
Час працы: пн — пт с 8:30 до 19:00, сб і нд — выхадны.
+375 (44) 749−22−22 (Velcom)
+375 (33) 900−44−44 (МТС)
Мы ў соцсетях
youtube.com/channel/UCtoTLSamEDXZ-9K3rqR6nww
ТАА «Адукацыйны цэнтр Парка высокіх тэхналогій»
УНП 191 435 318
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…