Людзі і справы

Адна за дзесяць. Чаму гімназія з Ліды дае фору гродзенскім на алімпіядах?

У Лідзе вучыцца каля тысячы гімназістаў, але на рэспубліканскіх алімпіядах іх гімназія здабывае амаль столькі ж дыпломаў, колькі 10 гродзенскіх разам узятых. Спецыяльна для Hrodna.life Арцём Ткачук вызначыў тры прычыны поспеху школы ў райцэнтры.

Штогод лідская гімназія №1 здабывае да 20 дыпломаў рэспубліканскіх алімпіяд. Пры гэтым у 2015-16 гадах лідскія гімназісты прывезлі шэсць дыпломаў першай ступені. Для большасці гімназій абласнога цэнтра такі вынік недасягальны. Напрыклад, рэкорд які паставілі першая і гарадская гімназіі Гродна ў 2016 – гэта 14 і 11 дыпломаў адпаведна, а шостая і сёмая гімназіі ў 2012-14 гадах не здабылі ніводнага. Падаецца, справа тут у некалькіх фактарах.

Адбор найлепшых

Высокі конкурс для паступаючых у лідскую гімназію абумоўлены не толькі цяжкімі тэстамі. Калі на 37,5 тысяч вучняў Гродна прыходзіцца 10 гімназій, то на адну лідскую ўстанову амаль 14 тысяч вучняў. Каб трапіць у гродзенскую гімназію трэба быць лепшым, лідская ж выбірае лепшых з лепшых.

Высокія патрабаванні да вучняў

У выпадку лідскай гімназіі высокія вынікі на рэспубліканскіх алімпіядах падкрэсліваюць добрую падрыхтоўку яе вучняў увогуле. Выпускнікі здабываюць найбольш балаў у Беларусі па рускай і беларускай мовах, а таксама па матэматыцы. Паводле агульных вынікаў ЦТ 2014 лідская гімназія саступіла толькі мінскаму ліцэю БДУ. З 2004 установа з’яўляецца эксперыментальнай пляцоўкай Міністэрства адукацыі і эфектыўнасць створанай мадэлі відавочная.

Спецыялізацыя на профільных прадметах

Поспех лідскіх гімназістаў не абумоўлены толькі іх асабістымі здольнасцямі. Установа спецыялізуецца на канкрэтных прадметах і ўсяляк падтрымлівае выключных настаўнікаў. З 2012 па 2015 на рэспубліканскіх алімпіядах гімназія заўсёды здабывала прызавыя месцы па рускай і іспанскай мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі і геаграфіі. З 74 медалёў за гэты перыяд больш за 60 было здабыта менавіта па гэтых прадметах.

Па выніках ЦТ 2015 75% выпускнікоў лідскай гімназіі агулам здабыла больш за 300 балаў. Гэты вынік дазваляе паступіць у любы ўніверсітэт краіны. Відавочна, што поспех лідскіх алімпіяднікаў базуецца менавіта на штодзённай сістэматычнай працы ўсёй гімназіі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай губерні была тайная мова, якую не разумела нават паліцыя. Расказваем пра лабараў

Калі б вы трапілі 150 гадоў таму на кірмаш у Янаве (сёння - Іванава паміж…

17 студзеня 2026

На Гродзенскай вуліцы: дзе ў свеце ёсць вуліцы ў гонар Гродна і як яны выглядаюць

Колькі ў свеце вуліц з назвай "Гродзенская"? Чаму вуліцы, прысвечаныя нашаму гораду, можна адшукаць на…

15 студзеня 2026

“Палякі ў захапленні”. Як гродзенцы-мігранты далучаюць мясцовых да беларускіх Калядаў

Апошнія калядоўшчыкі заходзяць у дамы 14 студзеня, на стары Новы год, завяршаючы сезон, які пачаўся…

14 студзеня 2026

Як прэзідэнт Ізраіля краў яблыкі ў міністра замежных спраў Польшчы. Гісторыя з беларускай глыбінкі

Гэты сюжэт мог бы стаць анекдотам, калі б не быў чыстай праўдай. Уявіце сабе: 1930-я…

14 студзеня 2026

“Зняць кіно “за пяць капеек” і заехаць у Галівуд — гэта ілюзія”. Былы кіраўнік “Лістапада” – пра Берлін, беларускае кіно і прапаганду

Былы праграмны дырэктар кінафестывалю "Лістапад" Ігар Сукманаў, які эміграваў з Беларусі, працягвае займацца кіно. Ён…

12 студзеня 2026

Архіўныя дакументы з Гродна захоўваюцца ў адным з самых абароненых бункераў свету. Як гэта адбылося?

Цікавасць да ўласнага радаводу ў беларусаў расце з кожным годам. Але жаданне адшукаць продкаў часта…

7 студзеня 2026