Іосіф і Марына Адэльскія ўпершыню прыехалі ў Гродна з Нью-Ёрка. Яны хочуць даведацца больш пра сваю сям’ю, якая некалькі пакаленняў жыла тут. Усе Адэльскія, якія жылі ў Гродне, загінулі ў час Другой сусветнай вайны. Выжыў толькі Зэлік — бацька Іосіфа. Ён з’ехаў і амаль нічога пра мінулае не расказваў.
Іосіф і Марына прыехалі ў Гродна на пяць дзён. Яны працавалі ў архіве з дакументамі, а таксама вывучалі гісторыю Гродна.
«Тата тут нарадзіўся і скончыў школу, а ў 1919 годзе паехаў у пошуках лепшага жыцця, — кажа Іосіф Адэльскі. — Апынуўся ў Адэсе, а пасля ў Ленінградзе. У міжваенны час бацька хацеў вярнуцца ў Гродна, але трапіць у родны горад не атрымлівалася, бо там ужо была Польшча. Толькі ў 1939 годзе, калі ў Гродна ўвайшлі саветы, тата змог прыехаць да сваякоў. У яго было прадчуванне, што неўзабаве пачнецца вайна. Ён казаў сваякам, каб з’язджалі з Гродна, але ніхто яго не паслухаў. Людзі не маглі проста так з’ехаць, бо ў іх у горадзе быў дом, праца. Немцы ўвайшлі ў Гродна і ўся сям’я загінула».
Адэльскія жылі ў Гродне на вуліцы Александраўскай, пры паляках Ягелонскай (сучасная Будзёнага), дом № 39. Глава сям'і Іосіф быў настаўнікам у яўрэйскай школе, а яго жонка працавала ў краме, што знаходзілася ў іх доме. Нягледзячы на гэта, сям’я лічылася беднай. Менавіта таму адзін з сыноў, Зэлік, вырашыў з’ехаць у пошуках лепшага жыцця.
«Пра сваякоў у Гродне бацька не хацеў распавядаць, яму было цяжка ўсё ўзгадваць. Пасля вайны ён вярнуўся ў горад і быў шакаваны, калі нікога не знайшоў. У той момант, ад шоку, ён пазбавіўся сваіх пышных валасоў, — успамінае Іосіф. — Пасля гэтага тата стараўся не гаварыць пра Гродна.
Толькі пасля яго смерці мы вырашылі больш даведацца пра сваякоў. Нам было сорамна, што мы нават не ведалі імя сваёй бабулі. Рабілі запыты, перапісваліся з архівамі і нарэшце выбраліся на радзіму продкаў. Вельмі ўразіў архіў у Гродне, там столькі матэрыялу па гісторыі горада, што хопіць на некалькі дзясяткаў дысертацый. Мы знайшлі толькі адзін дакумент, дзе згадвалася наша сям’я — там гаварылася пра бацькоў бацькі, пра трох братоў, сястру і яе мужа, і пра бацьку самога. Усе жылі на Александраўскай".
Дзякуючы знойдзеным дакументам Іосіф і Марына даведаліся сапраўдныя даты нараджэння сваякоў.
«Перад смерцю бацька казаў, што ў савецкія гады спецыяльна змяніў сабе год нараджэння. У архіве мы знайшлі гэтаму пацвярджэнне. Аказваецца, ён нарадзіўся ў 1907 годзе. Паводле дадзеных, якія ў нас былі, бацька пакінуў Гродна ў 1919 годзе, а ў перапісе насельніцтва за 1923 год ён ёсць. Гэта, вядома, дзіўна. Не дарма мы прыехалі ў Гродна. Хацелі прыехаць ужо даўно, хоць бацька ў свой час нам казаў, што тут нічога мы не знойдзем. Аказалася, архівы перажылі войны і змены ўлады. Шукаць можна і мы заклікаем усіх гэтым заняцца», — кажа Марына.
Перад прыездам у Гродна Адэльскія пісалі ў два гродзенскія архівы і ўзгаднялі час працы. Да амерыканцаў там паставіліся з вялікай павагай.
«Час у нас быў абмежаваны і нам важна было ведаць, што ў дні прыезду ў Гродна нам дадуць працаваць. Усё атрымалася — дзякуем за гэта супрацоўнікам архіва. Да нас вельмі прыязна паставіліся і дапамаглі разабрацца ў дакументах.
Там проста цэлы скарб матэрыялаў, проста неверагодна! Напрыклад, я бачыла матэрыялы перапіскі, якую вялі амерыканцы і гродзенцы. Ёсць у ЗША арганізацыя «Сябры Гродна» — ёй ужо каля 100 гадоў. Яе заснавалі яўрэі, якія з’ехалі з Гродна. У Чыкага я бачыла дакументы гэтай арганізацыі з інфармацыяй пра тое, колькі грошай было выслана ў Гродна. А ў беларускім архіве я натыкнулася на дакументы з гэтай жа арганізацыі з інфармацыяй, колькі грошай атрымалі і на што патрацілі. Фантастыка!", — дадала Марына.
Іосіф і Марына сёння працуюць над сямейнай кнігай пра свой род — для дзяцей і ўнукаў.
«Згодна з яўрэйскай традыцыяй, сваіх дзяцей і ўнукаў мы назвалі ў памяць аб сваяках, у тым ліку і гродзенскіх. У нас трое дзяцей і 15 унукаў. У будучыні, дзякуючы нашым пошукам, нашчадкі будуць ведаць пра свае карані ў беларускім Гродне і не толькі».
Для того, чтобы покупатели могли оплачивать свои покупки банковскими картами, используется банковская услуга эквайринг. Это удобная форма расчета, которая позволит экономить время. Узнать больше, а также заказать услугу эквайринг можно тут https://www.itb-t.ru/trade-acquiring/. Обеспечьте оперативное обслуживание клиентов в любой точке без потери времени.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…