Сёння модна гаварыць пра адраджэнне водных шляхоў, якія звазвалі некалі Беларусь, Літву і Польшчу. Паўстала і ўжо нават пашырылася бязвізавая зона на Аўгустоўскім канале, цеплаход «Вольга Соламава» пракаціў гродзенскіх чыноўнікаў да Друскенік (пакуль без сэнсоўнага працягу). Але ж былі часы, калі на байдарцы або лодцы можна было даплыць не толькі да Аўгустова, але і да Варшавы і амаль да Львова!