У параўнанні з іншымі абласнымі цэнтрамі аўта- і чыгуначны вакзалы Гродна маюць самыя нізкія ацэнкі на «Яндекс Карты» і Google Maps. Hrodna.life паглядзеў, што больш за ўсё не падабаецца наведвальнікам і якія водгукі яны пішуць.
Аўтарская пунктуацыя захавана.
На «Яндекс Карты» сярэдняя адзнака гродзенскага аўтавакзала — 4,1. Агулам наведвальнікі пакінулі амаль 5000 адзнак і 815 водгукаў.
Лепш за ўсё людзі адзначылі працу персаналу — 68% лайкаў. Самая нізкая адзнака ў прыбіральняў і рамонту будынка — 6% і 5% лайкаў адпаведна. Агулам адзнакі аўтавакзала такія:
На Google Maps адзнака ў аўтавакзала ніжэй — 3,8. Але людзі пакінулі болей водгукаў - больш за 1800.
Часцей за ўсё людзі пішуць, што будынак аўтавакзала гэта «прывітанне з 90-х». Таксама пішуць, што «аўтавакзал ганьба, нават лідскі лепш». Але вельмі хваляць працу персаналу.
«Зрэшты, нармальны вакзал. Абслугоўваюць хутка і аператыўна. Стаўленне добрае. Ёсць, вядома, нюансы па вонкавым выглядзе будынка і па ўнутраным, але думаю ў хуткім часе яны будуць ліквідаваны. Хацелася б, вядома, каб былі прыняты меры па добраўпарадкаванні», — напісаў карыстальнік Google Maps пад нікам Сан Саныч.
«Калі вы адпраўляецеся ў падарожжа з Гродзенскага аўтавакзала, але сумняваецеся ў выбары рэйса, не турбуйцеся. Вы можаце атрымаць усю неабходную інфармацыю ў добразычлівых і спагадных супрацоўнікаў», — напісала карыстальніца «Яндекс Карты» Людміла Паварэнка.
«Хоць зроблены рамонт, але лётае дух мінулых дзесяцігоддзяў… Месца, як і будынак, нагадвае пра мінулае. Не знаўца архітэктуры, але думаю, сам будынак архітэктурнай каштоўнасці не мае, зноў жа пытанне на суд спецыялістаў», — напісаў карыстальнік «Яндекс Карты» Мікалай Карпінчык.
«Слабаваты для абласнога цэнтра. Туалет — аплата толькі наяўнымі, некаторым даводзіцца сыходзіць і, мабыць, шукаць нейкі кут. Спуск — лесвіца настолькі вузкая, што аднаму не камфортна ісці, а ўжо калі ёсць сустрэчныя людзі - з цяжкасцю разыходзяцца, затое цана паслугі вышэй чым у Мінску».
У параўнанні з аўтавакзаламі ў іншых абласных цэнтрах, гродзенскі знаходзіцца на апошнім месцы па сярэднім бале на «Яндекс Карты».
На Google Maps у гродзенскага чыгуначнага вакзала адзнака 4,2. Агулам наведвальнікі пакінулі 167 водгукаў. На «Яндекс Карты» наведвальнікі пакінулі больш за 1,5 тыс. водгукаў.
Лепш за ўсё людзі ацанілі паркоўку — 95% лайкаў, а таксама рамонт вакзала — 93%. Горш за ўсё — прыбіральні (19%) і даступнасць (7%). Агулам наведвальнікі выстаўляюць чыгуначнаму вакзалу такія адзнакі:
«Кампактны, зручны і ўтульны вакзал з добрым рамонтам. З аднаго боку выхад у горад, з другога да цягнікоў, усё зразумела. Ёсць абменнік, сталовая, зарадка тэлефонаў. Крэслы ў зале чакання з мяккай набіўкай, пасля таго, як прыйшлося на адным вакзале пасядзець на халодных металічных, гэта важны момант. Праўда, туалет дзесьці ў цокальным паверсе, магчыма для пажылых і інвалідаў такое яго размяшчэнне будзе нязручна, але можна зайсці з вуліцы, тады адразу трапіце. Ёсць сталовая, дзе можна паесці гарачую ежу», — напісала карыстальніца «Яндекс Карты» Наталля Савіч.
«Вельмі класнае збудаванне. Адна з візітных картак горада. Зручнае месцазнаходжанне. Дастаткова транспарту, каб даехаць з любой кропкі горада. Зручныя паркоўкі. Набыць квіткі можна як у шматлікіх касах, так і ў электронных. Ветлівы персанал. Вельмі ўсё прадумана і зручна», — напісаў карыстальнік «Яндекс Карты» Андрэй Іваноў.
«Вялікі вакзал. Трохі мудрагелістая навігацыя, залы ў розных месцах на розных узроўнях. Як уваходы так і выхады. Побач вялікая паркоўка, вельмі зручна. Рух гарадскога транспарту, мяркуючы па прыпынках. Чысты вакзал, свежы рамонт», — напісаў Аляксандр.
«21 стагоддзе, а ў Гродне 19 ст. Прыбіральні платныя ў жд [чыгуначным вакзале — Hrodna.life], гэта проста нонсэнс. І самае цікавае, аплата толькі налам. Выбачайце але я павінна мяняць сваю валюту каб схадзіць у прыбіральню? Ці павінна пастаянна трымаць рубель у кішэньцы пры наведванні цудоўнай краіны», — напісала карыстальніца Google Maps пад нікам Валенти Вэл.
Нягледзячы на большасць пазітыўных водгукаў, як і ў сітуацыі з гродзенскім аўтавакзалам, у чыгуначнага самая нізкая адзнака на Google Maps у параўнанні з вакзаламі іншых абласных цэнтраў.
Паводле Google Maps, рэйтынг чыгуначных вакзалах у беларускіх абласных цэнтрах такі:
Чытайце таксама: Не дацягвае нават да двух балаў: пасажыры жорстка раскрытыкавалі Гродзенскі аўтобусны парк на «Яндекс.Картах»
Беларусы скардзіліся на дзеянні сілавікоў пры не "палітычных" затрыманнях. Сцвярджалі, што ў працы тыя перавышалі…
Пачаўся адвэнт - традыцыйны час чакання Калядаў. У апошнія гады ўсё больш моднымі робяцца адвэнт-календары.…
Квір-персоны з'язджаюць з Беларусі, каб выратавацца ад рэпрэсій і адчуць сябе камфортна, чаго яны не…
У Гродне ёсць дом начнога знаходжання на 50 койка-месцаў. Пры гэтым людзей, якія апынуліся на…
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…