Кампанія А1 прапанавала жыхарам Беларусі інтэлектуальную сістэму «А1 Разумны дом». З яе дапамогай можна зрабіць сваю кватэру, загарадны дом або дачу больш бяспечнымі і камфортнымі. Стратэгічным партнёрам праекта выступіла чэская кампанія Perenio IoT spol.s.r.o.
«А1 Разумны дом» — гэта комплекснае рашэнне, якое ўключае роўтар A1 Elegance, а таксама шырокі набор дадатковых прылад: разумную калонку з галасавым памочнікам Аліса ад Яндэкса, разумную разетку для аддаленага ўключэння і выключэнні бытавых прыбораў, камеру відэаназірання з пашыранымі магчымасцямі, а таксама розныя датчыкі, якія рэагуюць на рух, адкрыццё дзвярэй ці вокнаў, задымленне або затапленне, рэгулююць тэмпературу і вільготнасць у памяшканні.
Прынцып працы рашэння ад А1 вельмі просты: усё прылады далучаюцца да «цэнтру» разумнага дому — роўтара A1 Elegance, — які перадае інфармацыю на смартфон або планшэт карыстальніка. Сувязь роўтара з прыладамі ажыццяўляецца з дапамогай радыёсігналаў у дыяпазонах 2,4 Ггц па пратаколе Zigbee.
Унікальнай асаблівасцю роўтара A1 Elegance з’яўляецца яго шматфункцыянальнасць. Акрамя кіравання разумным домам, ён адначасова выкарыстоўваецца ў якасці двухдыяпазоннага Wi-Fi-роўтара, які дазваляе раздаваць інтэрнэт у самыя аддаленыя куткі памяшканняў. Таксама ён абсталяваны 3G/4G-модулем,
якія забяспечваюць рэзервовы мабільны канал пры аўтаматычным пераключэнні паміж рэжымамі Wi-Fi і 3G/4G. Такім чынам, яго можна выкарыстоўваць як самастойны мабільны роўтар там, дзе не праведзены фіксаваны інтэрнэт, а ў дамах, падлучаных да сеткі любога правайдэра, — у якасці ўніверсальнага роўтара для хатняга інтэрнэту з падтрымкай мабільнага ў выпадку перабояў з электрычнасцю або фіксаванай сувяззю. Убудаваная акумулятарная батарэя забяспечвае прыладзе да 6 гадзін працы ў аўтаномным рэжыме.
Кіраваць сістэмай «А1 Разумны дом» са смартфона можна праз аднайменны мабільны дадатак (даступны для прылад з АС Android і iOS). Ён дазваляе дадаваць і актываваць разумныя датчыкі і прылады карыстальніка (да 150 розных адзінак — ад бытавой тэхнікі да сістэм бяспекі), ствараць уласныя сцэнары з улікам індывідуальных патрэб або карыстацца гатовымі (такімі, як разумнае асвятленне, імітацыя прысутнасці, бяспечны дом), а таксама атрымліваць на тэлефон апавяшчэння аб няштатных і надзвычайных сітуацыях.
Датчыкі для стварэння сістэмы разумнага дому можна набываць паштучна, каб камбінаваць іх на свой густ. Яны не патрабуюць штраблення сцен і мантуюцца на любой паверхні з дапамогай клеевага слоя. Для зручнасці карыстальнікаў самыя запатрабаваныя датчыкі і прылады згрупаваныя ў камплекты па даступнай цане:
«А1 Разумны дом» даступны абанентам усіх аператараў мабільнай і фіксаванай сувязі Беларусі. Пры гэтым для карыстальнікаў лінейкі тарыфных планаў «Комбі» прадугледжаны асаблівыя ўмовы набыцця неабходнага абсталявання: спецыяльная цана і растэрміноўка на 11 месяцаў. Кошт IoT-роўтара A1 Elegance складае ад 299 рублёў ці 27,18 рубля ў месяц пры куплі ў растэрміноўку на 11 месяцаў. Кошт базавага камплекта датчыкаў - ад 249 рублёў або 22,90 рубля ў месяц пры куплі ў растэрміноўку.
Даведацца пра сістэму «А1 Разумны дом» падрабязней можна ў крамах А1, віртуальнай краме А1, а таксама ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 150.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…