Да Міжнароднага жаночага дня мы склалі чарговы спіс з васьмі гродзенак, якія не толькі радуюць свет сваёй прыгажосцю, але і змяняюць яго да лепшага. Першы такі спіс мы складалі два гады таму — паглядзіце і параўнайце.
Архітэктарка, навуковая кіраўнічка праектаў рэканструкцыі храмавай архітэктуры. Пад яе кіраўніцтвам праходзіла аднаўленне Каложскай царквы, драўлянага лямуса, архіерэйскага панадворка. Дзякуючы яе працы гістарычная архітэктура Гродна і Гродзеншчыны мае шанец на якаснае захаванне: турыстам будзе на што паглядзець, а спецыялістам ад архітэктуры — пераняць станоўчы досвед.
Адзіная ў Беларусі мядовы самелье жыве ў Гродне і робіць наша жыццё больш салодкім. Таксама Вольга цікавіцца рознымі экалагічна-урбаністычнымі навінкамі, звязанымі з гарадскім пчалярствам. Спадзяёмся, што яе ініцыятывы знойдуць магчымасці для рэалізацыі ў нашым горадзе.
Кіраўнічка дзіцячага хоспіса. Дзякуючы працы Вольгі і яе каляжанак дапамогу атрымліваюць не толькі невылечна хворыя дзеці, але і сем'і, дзе яны гадуюцца. Дзіцячы хоспіс стаў месцам прыцягнення супольнасці і паўнавартасным арганізатарам шматлікіх культурніцкіх ініцыятываў.
Дызайнерка і куратарка выставаў. Намаганнямі Ірыны ў горадзе ўзнікла ініцыятыва «Галерэі, якіх няма». У віртуальнай прасторы гэтых галерэй можна пабачыць працы гродзенскіх мастакоў. Таксама Ірына арганізоўвала выставы ў будаўнічай краме ды інсталяцыі ў гарадской прасторы.
Фатографка, што вельмі беражна і шчымліва захоўвае бачанне горада і яго жыхароў. Яе фотаздымкі дапамагаюць не проста пабачыць, але сэрцам адчуць пульс жыцця Гродна.
Званарка Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Звонам ад Юліі адзначаны не толькі рэлігійныя падзеі ды святы. Гукі перазвону ў яе выкананні сталі часткай шматлікіх гарадскіх імпрэзаў і сапраўднай гукавай візіткай Гродна.
Бібліятэкарка. Намаганнямі Наталлі і яе калегаў у Гродне сталі ствараць «Цёплыя кніжкі» для дзяцей, што не бачаць. Бібліятэкі Гродна сталі месцам, дзе праходзяць тэатралізаваныя пастаноўкі, сустрэчы гістарычных клубаў, канцэрты бардаў, кніжныя фрымаркеты і шмат іншых цікавых імпрэзаў.
Вядучая курсаў «Мова Нанова». Эмілія ведае, як зацікавіць беларускай мовай і культурай самых розных людзей. Праз яе працу па-беларуску гавораць штогод больш людзей, а мова аматараў беларускасці робіцца больш граматнай і прыгожай.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…