Перачакаць эпідэмію на дыбачках, затрымаўшы дыханне, не атрымалася. Беларусы не сталі чакаць афіцыйнага каранціну і самі зладзілі сабе максімальную «ўдалёнку» хто як змог. Мы самаізаляваліся і навучыліся працаваць з дому. Але каб перажыць часовыя кардынальныя змены ладу жыцця, трэба навучыцца па-новаму адпачываць, будаваць расклад і адстойваць асабістыя мяжы. Вось як усё гэта рабіць правільна і хутка.
На самаізаляцыі звыклы распарадак працоўнага і асабістага часу трансфармаваўся. Калі працуеш з дому, лёгка пераблытаць калі ты на працы, а калі пара гатаваць абед для сям'і.
Акрамя працы ў многіх людзей з’явіліся дадатковыя абавязкі. Адны сталі настаўнікамі для сваіх дзяцей, іншыя — валанцёрамі ў бальніцах і памочнікамі для пажылых людзей.
Як размеркаваць час, каб паспяваць усё? Як пры гэтым трымаць здаровы баланс паміж хатнімі справамі, працай і сваімі асабістымі межамі?
Памятаеце, у кожнага чалавека ёсць адначасова мінімум тры-чатыры ролі: я-эгаіст, я-прафесіянал, я-бацька, я-спадарожнік. Прырода нашага існавання не трывае гвалту і патрабуе захавання балансу паміж ролямі ўнутры нас.
Ігнараванне або неразуменне сваіх роляў прыводзіць да нездаволенасці, клопату і агрэсіі. Усё гэта спараджае канфлікты. У першую чаргу з тымі, хто вымушана знаходзіцца з вамі на адной тэрыторыі ў самаізаляцыі.
Яшчэ адно следства парушэння балансу — зніжэнне прадуктыўнасці працы. Становіцца ўсё цяжэй утрымліваць канцэнтрацыю працоўных працэсаў у хатніх сценах.
Добрым рашэннем будзе план на кожны дзень. Яго можна прымацаваць, напрыклад, на халадзільніку. Такое рашэнне дасць візуальнае разуменне вашай нагрузкі для ўсіх сваякоў.
Таксама варта абмеркаваць і скласці агульны план для ўсёй сям'і. Так будзе ясна, дзе ёсць магчымасці правесці час разам, а дзе — лепш не перашкаджаць адзін аднаму.
Раней мы маглі сабрацца з думкамі па шляху на працу і з працы. На працы маглі часам пераключыцца на каву або чай, пагаварыць з калегамі, патэлефанаваць хатнім. Сёння нам трэба шукаць новыя варыянты адцягнення ад працы. Заплануйце сабе невялікія прыемныя пяціхвілінкі, якія дазволяць быць эфектыўнымі ў рабоце і хатніх справах.
Змешванне працы і хатніх спраў бурыць нашы межы. Зараз праца забірае вячэрні час, які дагэтуль належыў нашым блізкім. Нам даводзіцца працаваць па начах, мы арганізуем «офіс 24/7». Гэта фатальная памылка. Пазначце час для камунікацыі са сваімі калегамі, старайцеся пакідаць свой «хатні офіс» своечасова. Гэта дазволіць адчуваць завершанасць працэсу, фіксаваць прамежкавыя вынікі, ацэньваць сваю эфектыўнасць.
Узгадайце, што вашым блізкім і дзецям таксама цяжка ў новых умовах.
Дамоўцеся, як вы будзеце адпачываць разам. Калі збярэцеся абмеркаваць, як прайшоў дзень.
У новых умовах мы перастаем адчуваць прастору дому, як ахоўнай зоны. Дом становіцца месцам перамоваў, званкоў, перажывання рабочых стрэсаў. Трэба вучыцца фільтраваць інфармацыйны шум для сябе і сваёй сям'і.
Абмяркуйце разам, як гэта зрабіць. Магчыма, не варта цэлы дзень слухаць тэлевізар ці радыё ў фонавым рэжыме,
а для сумеснага адпачынку можна загадзя скласці спіс сямейных фільмаў.
Калі раней не хапала часу і сіл на спорт або хобі, цяпер яго лягчэй знайсці. Напрыклад, за кошт эканоміі часу на дарогу да працы. Дайце сабе магчымасць пазнаваць новае. Гадзіну часу, якая вызвалілася, можна выдаткаваць на віртуальныя экскурсіі ў сусветныя музеі, на цікавыя лекцыі або новы навучальны курс. Жыццё працягваецца. Новыя ўмовы даюць новыя магчымасці.
Ва ўмовах самаізаляцыі мы ўсе апынуліся ў прыкладна аднолькавых умовах. Зараз наша сіла ва ўзаемнай падтрымцы. Кожны можа падзяліцца сваімі лайфхакі і выкарыстоўваць вопыт іншых.
І памятайце — быць пазітыўнымі - гэта не галоўная мэта самаізаляцыі. Найлепшае, што сёння мы можам — гэта не быць бестурботнымі ў адносінах да правіл асабістай гігіены як цела, так і душы. Будзьце здаровыя.
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…