Горад

«Эфект маркетынгавага ходу». Як велатурысты з розных гарадоў Польшчы наведалі бязвізавы Гродна

Арганізаваная група з 25 велатурыстаў з розных гарадоў Польшчы знаходзілася ў Гродне з 19 па 22 мая. Турысты прыехалі, каб апрабаваць бязвізавы ўезд у беларускі рэгіён і пазнаёміцца ​​бліжэй з гісторыяй вядомага горада.

Ідэя прыехаць у Гродна з’явілася ў палякаў пасля міжнароднай турыстычнай выставы ў Варшаве, якая праходзіла вясной 2017 года. На выставе былі і прадстаўнікі беларускага горада, якія рэкламавалі бязвізавы ўезд у Гродзенскі рэгіён. Менавіта пасля знаёмства з такой інфармацыяй і з’явілася першая група велатурыстаў, якая вырашыла апрабаваць бязвізавы рэжым.

«Прыезд гэтай групы — гэта эфект маркетынгавага ходу. Мы былі на выставе ў Варшаве і нам удалося пазнаёміцца ​​з прадстаўнікамі польскіх турфірм, — распавядае спецыяліст па турызму фірмы „Спортинтур“ Віталь Братанюк. — Падыходзілі да нас многія, але толькі адна польская турфірма адгукнулася. Мы абмяняліся кантактамі і праз некалькі дзён спісаліся. У выніку палякі сабралі групу па інтарэсах з усёй Заходняй Польшчы і выбраліся ў Гродзенскі рэгіён на тры дні. Амаль усе ехалі сюды ўпершыню. А заходняя частка Польшчы практычна і не ведае, што ў Гродна можна прыехаць без візы. Так што, для іх і для нас гэта быў першы досвед такой экскурсіі, тым больш у Гродне яны перасоўваліся на роварах».

Шмат папяровай валакіты

Пункт збору групы турыстаў быў у польскай Кузніцы, якая знаходзіцца ля самай мяжы з Беларуссю. Ужо адтуль турысты на 10 машынах адправіліся ў Гродна.

«Мы перасякалі мяжу на машынах, былі ў нас з сабой яшчэ і ровары. Мяжу прайшлі добра, але папяровая валакіта і збор дакументаў пры перасячэнні памежнага кантролю займае шмат часу», — распавядае арганізатар групы Влодэк Шумерскі.

Арганізатар польскай групы Влодэк Шумерскі

Трэба паляпшаць велаінфраструктуру горада

У Гродне група спынілася на турбазе «Нёман» і ўжо адтуль кожны дзень выязджала на экскурсіі ў розныя месцы бязвізавай зоны.

«Уражанні ад Гродна добрыя і сюды варта прыязджаць польскім турыстам. У гэтага месца цікавая гісторыя, — дадае Влодэк. — Наогул мы арганізоўваем велатуры па ўсёй Польшчы і ўпершыню ў Гродне, але і тут таксама добра. Бязвізавы рэжым — гэта безумоўна вельмі разумная ідэя, як для Беларусі, так і для Еўрасаюза. Але для турыстаў - гэта збор розных папер. Ад гэтага можна было б пазбавіцца. Што тычыцца горада, то трэба абавязкова паляпшаць велаінфраструктуру — паніжаць бардзюры і рабіць веладарожкі. Гэта галоўнае для турыстаў на роварах. Я планую ў гэты горад вазіць людзей з Польшчы. Тут цікава і можна вывучаць гісторыю, а лягчэй гэта рабіць на роварах. У Польшчы вельмі папулярныя велаэкскурсіі, трэба развіваць гэта і ў Беларусі».

Велатурысты з розных гарадоў Польшчы на набярэжнай Нёмана ў Гродне
За тры дні ў Гродне група польскіх турыстаў наведала як мясцовыя славутасці ў горадзе, так і Мелавыя горы, і Аўгустоўскі канал.

У найбліжэйшых планах у Влодэка прывезці ў Гродна дзяцей з музычных школ Польшчы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024