Адкуль у Гродне не атрымаецца сысці, нічога не сфатаграфаваўшы? Нагадваем пра самыя прыгожыя месцы для вясновых шпацыраў, якія падабаюцца ўсім. Праверана мясцовымі і турыстамі.
Нарэшце з’явілася магчымасць літаральна ў любы час зірнуць на Гродна з вышыні 42 метраў і адкрыць для сябе гэты горад па-новаму. І хоць ахвотных заскочыць у кабінку кола агляду ў парку Жылібера заўжды шмат, бо працуе яно толькі з лютага, усё ж варта дачакацца сваёй чаргі.
Каля дзесяці хвілін у паветры — і не зрабіўшы ні кроку, ты ўжо ўбачыў Каложу, Фарны касцёл, Стары і Новы замкі, пажарную каланчу, масты над Нёманам ды нават ускраіны і ваколіцы Гродна. У добрае надвор’е відаць да 20−25 кіламетраў у любы бок — дзякуючы шклу ў кабінках, агляд адтуль 360 градусаў.
Не менш эфектныя фота можна зрабіць і ўвечары, калі ўключаецца ілюмінацыя на коле агляду. За паўгадзіны каляровы малюнак на ім змяняецца 60 разоў.
У горадзе князёў і каралёў нельга не сфатаграфавацца на фоне замкаў. Блізка да Старога пакуль не падысці, бо яшчэ цягнецца рэстаўрацыя, але можна прайсціся па «Лесвіцы кахання» паміж Старым і Новым замкамі - адтуль у любую пару года адкрываецца ашаламляльны від на Нёман.
Калі фатаграфаваць з боку набярэжнай, панараму перакрываюць будаўнічыя агароджы, але нават такі здымак ужо праз некалькі гадоў будзе лічыцца важным дакументам — маўляў, вось як узнаўлялі гісторыю Гродна.
Гэта месца нельга абмінуць ні мясцовым жыхарам, ні гасцям з іншых гарадоў. Барысаглебская царква — адзін з найстаражытнейшых праваслаўных храмаў, што ўвогуле дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі, і ўнікальны помнік архітэктуры XII стагоддзя. Што здалёк, што зблізу — жывапісныя кадры.
Царква стаіць на самым краі высокага берага над Нёманам. Падняцца туды можна па стромкіх каменных прыступках. І на свае вочы ўбачыць векавыя сцены, упрыгожаныя ўстаўкамі з вялікіх паліраваных валуноў і шматкаляровых маёлікавых пліт у форме крыжоў. Акрамя таго, побач знаходзіцца вялікі зацішны парк, дзе заўсёды можна схавацца ад штодзённай мітусні.
Яшчэ 36 гадоў таму будынак драмтэатра на вуліцы Маставой жыхары Гродна называлі футурыстычнай каракаціцай і былі супраць яго блізкага суседства з Фарным касцёлам. Сёння ж гэта ўжо адзін з улюбленых і пазнавальных сімвалаў горада, выява якога сустракаецца літаральна на ўсіх паштоўках ці сувенірах.
Фотасесія каля драмтэатра — гэта тры ў адным: хочаш — вось у цябе ў кадры незвычайны будынак у выглядзе перакуленай кароны, хочаш — яшчэ і з панарамай Савецкай плошчы, а хочаш — з відам на Нёман. Адсюль заўжды можна знайсці цікавы ракурс на горад.
Неўзабаве тут з’явіцца яшчэ адзін прыцягальны аб’ект для аматараў арыгінальных фота — насупраць драмтэатра ўсталююць некалькі інтэрактыўных скульптур, якія разам утвараюць слова «МОВА».
Кожная літара — гэта фактычна вулічная мэбля з дрэва і металу, на якой можна зручна размясціцца. Колеры для яе — жоўты, розныя адценні сіняга, чырвоны і чорны — падбіраліся так, каб паказаць праз іх культурныя і прыродныя адметнасці Гродзеншчыны. Яе багатае мінулае ды сучасны імідж памежнага, актыўнага і жывога рэгіёна краіны паўплывалі на дынаміку і яскравасць выбранага спалучэння.
Арт-інсталяцыя — частка новага праекта кампаніі А1 і ініцыятывы «Веліч роднай мовы», ідэя якога грунтуецца на канцэпцыі нацыянальных колеравых упадабаннях Міхала Анемпадыстава, апісанай ім у кнізе «Колер Беларусі», а таксама рэканструкцыях народных строяў этнографа Міхаіла Раманюка. Скульптуры з’явяцца на вуліцы Маставой да канца вясны.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…