Каралінеры – легендарная шведская пяхота, якая фарміравалася з прызыўнікоў з тэрыторыі Швецыі і Фінляндыі. Узброеныя не толькі мушкетамі, але і шпагамі і пікамі, каралінеры магутнымі ўдарамі ў рукапашную разрывалі на часткі палкі ворага. Менавіта ім Карл XII большага абавязаны сваімі перамогамі. Каралінеры часта дапускаліся брутальных справаў, забіваючы сотні расійскіх ваеннапалонных. Рабілі яны гэта не столькі ад злосці, сколькі ад таго, што ніхто не ведаў, што з гэтымі ваеннапалоннымі рабіць.
Аматары гісторыі Гродна і гарачыя прыхільнікі вайсковай гісторыі наогул атрымалі цудоўны падарунак. Навуковае выдавецтва замкавага комплекса Мір надрукавала кнігу выкладчыка ГрДУ Сяргея Данскіх, прысвечаную гродзенскай кампаніі 1705 — 1706 гг., якая разгортвалася ў рамках Паўночнай вайны 1700 — 1721 гг. А Hrodna.life выбраў пяць цікавых фактаў пра тыя даўнія падзеі.
Аднак Сяргей Данскіх стварыў у сваёй кнізе куды болей шырокую панараму падзеяў пачатку XVIII ст., паказаўшы і ваеннае і палітычнае значэнне падзей Паўночнай вайны для ўсёй Рэчы Паспалітай.
Аўтар прыйшоў да высновы, што нашая дзяржава, не ўблытаўшыся па волі манархаў і магнатаў у гэты канфлікт, магла б захаваць сваю эканоміку і сілу. Але замест гэтага Рэч Паспалітая стала тэатрам ваенных дзеянняў тагачасных імперый і ў выніку стала пратэктаратам Расіі.
Аляксандр Меншыкаў, фаварыт Пятра І, думаў даць генеральную бітву шведам каля Лунна на Гродзеншчыне. Цар палічыў, што расійскае войска да такой бітвы не гатовае і, мабыць, палічыў правільна, бо пад Лунна расійцы маглі атрымаць магутную паразу.
Жыхары Гродзеншчыны прымалі актыўны ўдзел у Паўночнай вайне. З мясцовых шведы набіралі так званую «валашскую» кавалерыю. Гэтыя коннікі добра ведалі мясцовасць і неаднаразова моцна дапамагалі шведам. У сваю чаргу расійскую армію ад голаду выратаваў магнат Пацей, які прывёў у Гродна 900 вазоў з зернем.
Шведы, акружыўшы расійцаў у Гродне, разлічвалі, што расійская армія проста вымрэ з голаду, паколькі на штурм гораду ў шведаў не хапала сілаў, ды і ніхто ў той час не ведаў, як пракарміць вялікія «арміі» ваеннапалонных.
Расійская армія затапіла ў Нёмане ад 50 да 80 розных гармат, якія дастаюць з дна ракі на працягу вось ужо 300 гадоў. Апошні раз гарматы адшукалі ў сярэдзіне 1960-х гг. Пры наяўнасці адпаведнага жадання і сучасных радараў з дна Нёмана можна было б падняць вельмі шмат сведчанняў Паўночнай вайны.
Расійскую армію вясной 1706 г. выратаваў казацкі гетман Мазепа, які пакінуў у Мірскім замку і іншых мясцовасцях значныя аддзелы сваіх казакоў і тыя на нейкі час затрымалі пагоню шведаў за расійцамі.
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…