Ёсць шмат нагодаў, каб гродзенцы ганарыліся сваім горадам. Вось кароткі спіс вытворчасцяў, па якіх Гродна пазнаюць не толькі па ўсёй краіне, але і далёка за яе межамі.

ГТФ «Нёман»

Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» пачала працаваць яшчэ ў другой палове 19 ст. Сёння яна з’яўляецца не толькі самай буйной фабрыкай цыгарэт у Беларусі, але і самым буйным падаткаплацельшчыкам у Гродне і вобласці.

Фабрыка стабільна ўваходзіць у пяцёрку самых буйных падаткаплацельшчыкаў краіны, саступаючы толькі канцэрнам, звязаным з нафтай, газам і калійнымі ўгнаеннямі.

5+1 брэндаў Made in Hrodna, якія сталі вядомыя на ўсю краіну (і нават далей)

Прадукцыю ГТФ «Нёман» ведаюць амаль ва ўсіх краінах Еўропы, бо гродзенскія цыгарэты займаюць лідзіруючыя пазіцыі на кантрабандным рынку ЕС (а прынамсі ў 2016-м «Нёман» быў і вядучым легальным экспарцёрам у краіне). Ва Украіне нават былі заўважаны падробкі цыгарэт гродзенскіх брэндаў!


Купіць за 80 капеек, прадаць за 8 рублёў. Былыя кантрабандысты расказалі пра шлях цыгарэт з Гродна на Захад


ГТФ «Нёман» уваходзіць у топ 20 самых прыбытковых ААТ краіны. І з’яўляецца самым прыбытковым у Гродне і вобласці.

Мэбля «ЗОВ»

Прадпрыемства «ЗОВ» паўстала ў 1996 годзе як кааператыў «Фобас». Па стане на 2019 год гэта адзін з буйнейшых у краіне вытворцаў мэблі. Сёння на розных прадпрыемствах групы кампаній «ЗОВ» (не толькі мэблевых, бо ў складзе ёсць яшчэ, напрыклад, і будаўнічая фірма) працуе больш за 2000 чалавек, прадукцыя пастаўляецца ў розныя краіны. Алег Зухавіцкі ўвахозіць у спіс 200 самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі. Пры ўсёй паспяховасці і ўплывовасці асноўны ўладальнік мэблевай групы кампаній «ЗОВ» Алег Зухавіцкі у 2015 годзе быў двойчы затрыманы КДБ.

Дарэчы, зараз «ЗОВ» акрамя традыцыйных кухняў узяўся яшчэ і за вытворчасць сучаснай офіснай і хатняй мэблі ў стылі лофт пад брэндам Choix.

5+1 брэндаў Made in Hrodna, якія сталі вядомыя на ўсю краіну (і нават далей)


Перамовы ў Эміратах і кухні эканом-класа: як гродзенскі «ЗОВ» выходзіць з крызісу


Панчохі Contе

Кампанія «Конте Спа» была заснавана ў 1997 годзе настаўнікам музыкі Валянцінам Байко. Сёння Conte з’яўляецца адным з лідараў па вытворчасці адзення, бялізны і панчошна-шкарпэткавых вырабаў ва Усходняй Еўропе. Прадукцыя «Сonte» пастаўляецца ў больш чым 30 краін свету. А сам Валянцін і яго брат Дзмітрый займаюць 13 і 14 месца ў спісе 200 самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі па стане на 2018 год.

5+1 брэндаў Made in Hrodna, якія сталі вядомыя на ўсю краіну (і нават далей)

Бізнесоўцы з’яўляюцца ўласнікамі забаўляльных устаноў па вул. Перамогі ў Гродне (начны клуб «База», боўлінг клуб «Метро» і іншыя), таксама за апошнія гады уласнік «Контэ» набыў Берасцейскі панчохавы камбінат, Тураўскі малочны камбінат, 21,2% акцый ваўкавыскага «Беллакта», частку акцый Шчучынскага завода па вытворчасці малочнай сывараткі «Праймілк». Яшчэ ў руках Байко — сеткі магазінаў Optima і Minimax, гродзенскія гандлёвыя цэнтры «Трыніці» (будуецца) і «OldCity», іншая нерухомасць у Гродне і іншых гарадах. Апроч гэтага, Валянцін з’яўляецца членам Савета па развіццю прадпрымальніцтва ў Беларусі, з 2013 года ганаровым консулам Украіны ў Гродне. А яшчэ нядаўна ён заняўся вырошчванне экалагічных прадуктаў!

Можна сказаць, у гэтым выпадку не толькі Контэ — вядомы брэнд, але і яго ўласнік — чалавек-брэнд!


Панчошны кароль хоча накарміць расіян шампіньёнамі. Валянцін Байко запусціў у Шчучыне буйную вытворчасць грыбоў


«Гродна-Азот»

Сёння ААТ «Гродна Азот» уваходзіць у спіс найбольш буйных хімічных прадпрыемстваў краіны. У 2006 годзе спецыялісты МНС назвалі «Азот», разам з наваполацкім «Палімірам», адной з самых небяспечных вытворчасцей у Беларусі. Справа ў вялікай колькасці судзін, у якіх знаходзяцца небяспечныя асяроддзі пад вялікім ціскам. Прадпрыемствы старэюць, а тэхніка зношваецца, але ад 2006 года прайшло ўжо 12 гадоў - на «Азоце» пабудавалі новы цэх азотнай кіслаты і рыхтуюцца наогул збудаваць зусім новае прадпрыемства — такі сабе «Азот 2.0».

5+1 брэндаў Made in Hrodna, якія сталі вядомыя на ўсю краіну (і нават далей)


Прырост — больш за 200 мільёнаў даляраў. Будаўніцтва цэха азотнай кіслаты на «Гродна Азот» завершаць да канца года


Сярод гараджан распаўсюджана меркаванне, нібыта «Азот» больш за ўсё забруджвае паверта ў Гродне. Але гэта не так: на «Азоце» магутныя фільтры, ды і пабудаваны ён паводле ружы вятроў так, каб выкіды ішлі ад горада, а не на яго. На якасць паветра ў горадзе больш за ўсё ўплывае транспарт. У Гродне шкодныя выкіды ў атмасферу на 70% складаюцца з яго выхлапных газаў.


Гродна, дыхай глыбей! Што з паветрам у самым аўтамабілізаваным горадзе Беларусі


Па стане на 2016 год на прадпрыемстве «Гродна-Азот» працавала больш за 7500 чалавек.

Некалі «Азот» меў і свае садкі (з вельмі добрымі зарплатамі выхавацелям), і дом культуры, але садкі аддалі гораду, а ДК ператварыўся ў філармонію-даўгабуд. Непрофільныя актывы працягвалі прадаваць і ў 2018 годзе. На рахунку «Азота» засталіся санаторый-прафілакторый «Жамчужына», турбаза «Хімік», база адпачынку «Купалінка», газета «Гродзенскі хімік» і жаночы хакейны клуб «Рытм Азот».

Makey — аўтарскія вырабы са скуры

Кампанія «Макей» — сямейны брэнд, які працуе з 1990 года. Усё пачыналася калісьці са «штодзённіка ў падарунак сябрам», а зараз дэкаратыўна-мастацкія вырабы са скуры ручной працы прадаюцца ў больш чым 50 фірмовых крамах у Беларусі і яшчэ 8 краінах свету. Цяпер колькасьць супрацоўнікаў кампаніі вырасла да 300.

5+1 брэндаў Made in Hrodna, якія сталі вядомыя на ўсю краіну (і нават далей)

5+1 брэндаў Made in Hrodna, якія сталі вядомыя на ўсю краіну (і нават далей)


Фотарэпартаж: Як у студыі «Макей» ствараюць прыгажосць са скуры


Дасягненні мінулага: ровары і матацыклы «Niemen»

Мала хто ведае, але матацыклы «Мінск» былі не адзінымі і нават не першымі матацыкламі, якія выраблялісь на тэрыторыіі сучаснай Беларусі.

5+1 брэндаў Made in Hrodna, якія сталі вядомыя на ўсю краіну (і нават далей)

Яшчэ ў 30 гады 19 ст. у Гродне паспяхова выраблялі ровары і матацыклы — на фабрыцы заснаванай у 1894 годзе сям’ёй Старавольскіх. Спачатку на фабрыцы выраблялі вырабы з металу, а ўжо ў 20−30 гады ровары і матацыклы. У 1937−39 гадах былі вельмі папулярныя матацыклы «Нёман» з аб’ёмам рухавіка да 100 см. куб. Для кіравання імі правы былі не патрэбныя.


«Нёман»: польскі матацыкл з беларускім характарам, пра які не любяць узгадваць


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]