Спадчына

Унікальная знаходка: два старых фота распавядаюць гісторыю аднаго моста ў Гродне

У Гродне, каля Парку высокіх тэхналогій, ёсць адно прыгожае і ціхае месца са старым мостам. Яго гісторыю ведаюць нямногія. Да нядаўняга часу інфармацыю пра канструкцыю было складана знайсці, а старых фота гісторыкі і краязнаўцы наогул не бачылі. Гродзенка Анастасія Мінючыц паказала Hrodna.life унікальныя здымкі гэтага моста, якія доўгі час знаходзіліся ў Санкт-Пецярбургу.

Гродзенскія краязнаўцы і гісторыкі лічаць, што мост праз ручай Юрыздыка пачалі будаваць у канцы 19 стагоддзя, калі на гэтым месцы пачалося будаўніцтва губернскай акруговай бальніцы. Увялі ў эксплуатацыю мост у 1913 годзе. Ён перанёс дзве сусветныя вайны і цудам ацалеў ад бамбёжак. Таму гэта сёння адзін з самых старых мастоў у горадзе.

Сам мост невялікі - каля 40 метраў даўжынёй. Доўгія гады гараджане па ім хадзіць не маглі - тэрыторыя была закрытая. У 2016 годзе пасля рэканструкцыі праход адкрылі. Мост стаў выключна пешаходным, побач з ім уладкавалі зялёную зону.

Падобную карціну мы можам назіраць і на амаль стогадовых фотаздымках, якія прадаставіла Анастасія Мінючыц. Хто на здымку, дзяўчына не ведае, але месца на фота здолела вызначыць хутка. Мост якраз знаходзіцца недалёка ад яе сямейнага дома па вуліцы Міцкевіча.



«Гэтыя два фотаздымкі належалі маёй прабабулі Яўгеніі Мінючыц-Міссек. Пасля яе смерці прыёмная дачка забрала фотаздымкі ў Санкт-Пецярбург. І толькі ў 2010 годзе яна іх прывезла назад. Праз 8 гадоў я ўспомніла пра гэтыя старыя карткі і вырашыла іх паказаць. Сама прабабуля жыла на Рэйманта, а яе брат, мой прадзед, на Міцкевіча».

Фотаздымкі, якія прадставіла Анастасія, унікальныя, бо ў горадзе няма зусім здымкаў з гэтым мостам. На зваротным баку подпіс — 28.08.1921 года.

Гісторык Андрэй Вашкевіч адзначыў, што інфармацыі па старым мосце ў маляўнічай даліне мала, а фатаграфій раней ён наогул не бачыў. Тое, што здымкі знайшліся, гэта вялікі плюс для гісторыі горада.

Жнівень 1921 года і сучасны выгляд
Дарэчы, у Анастасіі вялікі сямейны фотаархіў, якому ўжо больш за 100 гадоў. Магчыма, у будучыні дзяўчына знойдзе яшчэ каштоўныя здымкі для гісторыі горада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025