Сумесны адпачынак. Згенеравана ШІ
На парозе 14 лютага — Дзень усіх закаханых, які звыкла выклікае пытанне: што ж падарыць свайму/ёй партнёру/цы? Журналіст Hrodna.life падрыхтаваў спіс падарункаў, якія могуць парадаваць вашу другую палову не толькі пры святочнай нагодзе.
Не важна, горы гэта ці звыклы загарадны дом з лазняй. Важна, што вы хочаце падарыць свайму/ёй каханаму/ай незабыўны час разам. Дадайце сюды смачную вячэру, камін і рамантычную музыку ці назіранне за зорамі. Не забудзьцеся пра важныя словы для таго, каго вы кахаеце. І цудоўны святочны вечар для дваіх гатовы.
Яны будуць нагадваць вам адзін пра аднаго. Такія рэчы стануць для вашых нашчадкаў сямейнай рэліквіяй, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Шматлікія брэнды робяць парныя парфумы для мужчын і жанчын. Напэўна, вы ўжо ведаеце, якія водары любіць ваш/а партнёр/ка і вам не будзе складана выбраць тое, што яму/ёй спадабаецца. А можна купіць парфуму унісэкс і карыстацца ёй разам.
Зрабіце Дзень закаханых днём рэлаксу і адпачынку ад штодзённасці.
Калі магчымасці выехаць няма, а жаданне зрабіць яму ці ёй прыемна ёсць, ажыццявіце гэта ўласнаручна: прыбярыце памяшканне, прыгатуйце вячэру, адкаркуйце бутэльку віна, што даўно чакала выпадку, уключыце яго/яе любімую музыку ці кіно, запаліце свечы. Карацей, напоўніце ваш дом каханнем.
Напэўна, за час разам вы дастаткова добра вывучылі хобі і зацікаўленасці вашай/га каханай/га. Падарыце цікавую рэч з антыкварнай крамкі, плыту ці CD любімага выканаўцы альбо вінтажную вазу. А можа, ён/яна любіць мастацтва?
Перш чым вы працягнеце чытаць гэты артыкул, калі ласка, падтрымайце рэдакцыю Hrodna.life, калі гэта бяспечна для вас. А калі ёсць магчымасць — аформіце рэгулярную падтрымку.
Мы працягваем працаваць для гродзенцаў ва ўсім свеце дзякуючы вашай падтрымцы!
Насуперак папулярнаму меркаванню, што гадзіннікі лепей не дарыць, аргументаў зрабіць гэта больш. Па-першае, гадзіннік — рэч на ўсе часы і выпадкі, якая будзе не толькі паказваць час, а нагадваць уладальніку пра таго, хто яму іх падарыў. А па-другое, добры гадзіннік — гэта яшчэ і інвестыцыя. Іх можна зрабіць сямейнай каштоўнасцю, як і ўпрыгожанні, і перадаваць нашчадкам. Класічныя мадэлі пасуюць усім і вы дакладна не памыліцеся з выбарам. А калі вы сумняваецеся, выбірайце падобныя да тых, якія ўжо ёсць у вашага/й каханага/й.
Выдатны варыянт, каб захоўваць на памяць важныя моманты вашага жыцця і заўсёды мець іх пад рукой (на працоўным стале).
Ён будзе саграваць яго/яе і нагадваць пра вашы цёплыя абдымкі. Не кажучы пра тое, што якасны класічны швэдар — рэч на ўсе часы, якая павінна быць у гардэробе ў кожнага.
Напэўна, ён ці яна выказвалі думкі пра тое, што даўно сабе жадалі набыць? Дапамажыце яму/ёй рэалізаваць мару.
Нават калі ты адзін/адна, памятай, што ў цябе заўсёды ёсць ты сам. Не чакай, калі з’явіцца партнёр/ка, будзь найперш сабе тым партнёрам/кай, якога ты б хацеў/ла мець. Падары сабе штосьці ў знак любові да сябе.
Чытайце таксама: Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…
Старадаўнія карты і планы ўяўляюць вялікую цікавасць для даследчыкаў. Яны паказваюць рост горада, змены яго…