Набліжаецца зіма — бадай самая ўтульная пара году, асабліва калі не выходзіць з дому, а праводзіць вечары ля каміна пад пледам з гарбатай, глінтвейнам і кнігамі. Hrodna.life падабраў 10 ідэй, як цікава і ўтульна бавіць доўгія зімовыя вечары. А дапамагла нам крама «Надзейка».
Што можа быць лепш за чытанне цікавай кнігі, асабліва калі за вакном -15, а вы абкруціліся цёплым пледам!
Да лета далёка, таму дбаць пра фігуру яшчэ рана, а яблыкаў з ураджаю павінна заставацца яшчэ шмат.
Карысны занятак, плёнам якога вы зможаце скарыстацца ўжо бліжэйшым летам. Дарэчы, пачаць навучэнне можна не ўстаючы з утульнага фатэля ці канапы.
І не забыць набыць абрус, які паслужыць яшчэ шмат святаў.
Падарыце сябрам ляльку (для малых) і кухонны набор (для дарослых). А яшчэ можна прынесці з сабой шарлотку, якую мы гатавалі ў пункце 2. Будзеце ісці з аднаго ўтульнага дома ў іншы па халоднай вуліцы — не забудзьце надзець шапачку!
На фоне восеньска-зімовай нудоты часам карысна павар’яцець. Калі няма з кім — біцеся з катом або ўяўным сябрам.
Або варэнікі. У ідэале — у кампаніі сям'і. І харчовы запас папоўніце, і весела праведзяце час, і маторыку пальцаў трошкі палепшыце. А калі перастараецеся і ў халадзільніку не хопіць месца, то ў мароз можна трымаць пяльмешкі за вакном.
Рабіць гэта лепш у кампаніі, а калі няма з кім — то абкруціўшыся пледам. На экране — зіма, а вам цёпла! Ніжэй на фота — найлепшая поза для кінапрагляду.
Гэта абавязковы пункт зімы! Мы раім паспрабаваць зрабіць шакалад з дадаткам перцу чылі. Або шакаладны фандзю.
І пашукаць спартовую залу, дзе вы прывядзеце сябе ў форму. Але памятайце — будаваць планы найлепш ва ўтульным і цёплым месцы!
Падрыхтавацца да зімы і набыць усё неабходнае, каб правесці яе ўтульна, можна ў краме «Надзейка» па адрасе вул. Савецкая, 10.
Час працы: 10.00 — 19.00, без выходных
+375 297 535 831
+375 152 742 508
«Надзейка» — крама ўтульных рэчаў па нізкіх цэнах. Правядзіце зіму разам з «Надзейкай».
ІП Емельянава Н. В.
УНП 591 163 110
Гродзенскі форум існуе больш за 20 гадоў і абнаўляецца дагэтуль. Людзі ўсё яшчэ шукаюць там…
У Гродне працуе рэстаран «Беласток», а ў польскім Беластоку – бар Grodno. У 1974 годзе…
Гродзенскія кантралёры - самыя суровыя, а пасажыры - самыя дружныя. Квіток можна на выхадзе з…
Раніцай гродзенка Людміла Юрахно як звычайна пайшла на працу, але дадому вярнулася толькі праз паўгода.…
Гродзенцы скардзяцца, што шмат якія ўстановы ў горадзе выглядаюць аднолькава. Напрыклад, некаторых расчаравалі рэндары інтэр'ераў…
Адчуць таямнічую атмасферу Хэлоўіна можна ў розных месцах Гродзеншчыны: у рэгіёне мноства закінутых сядзіб, старажытных…