Hrodna.life разумее, як цяжка весці бізнес у крызіс і пандэмію, і хоча дапамагчы самым неабароненым — самазанятым і малым прадпрымальнікам.
Для вас мы падрыхтавалі антыкрызісную прапанову з мінімальным чэкам — «Мой бізнес у крызіс». За вельмі невялікія грошы мы дапаможам вам распавесці аб сваіх паслугах якаснай гродзенскай аўдыторыі, прыцягнуць новых кліентаў і захаваць свой бізнес.
У нашу антыкрызісную пакетную прапанову ўваходзіць:
- Размяшчэнне ў нашым акаўнце ў Instagram — сторыс. У нас адзін з самых папулярных і якасных каналаў Instagram у горадзе: 16,7 тысячы падпісчыкаў, ER — 4.24%, ERReach — 5.46%. Паводле дадзеных аналітыкі LiveDune, ER нашага профілю больш у 1.68 разоў чым у падобных акаўнтаў.
- Размяшчэнне рэкламнага паста ў трох групах у VK: hrodna.life, grodno.news, afisha.grodno (агульная колькасць падпісчыкаў - больш за 60 000).
- Размяшчэнне рэкламы (тэкставы блок + фота) на сайце ў «зборным» артыкуле. Выхад адзін раз у тыдзень, у пятніцу. Артыкул будзе размешчаны на галоўнай старонцы сайта ўсе выхадныя.
Кошт такога пакета — усяго 40 рублёў.
Што патрабуецца ад вас?
- Запоўніць гугл-форму: адказаць на пытанні і прымацаваць спасылкі на фота сваёй прадукцыі/тавараў/паслуг.
- Аплаціць размяшчэнне рэкламы з дапамогай банкаўскага пераводу або праз АРІП.
Праз 3 дні рэклама з’явіцца ў сацсетках, а на сайце — у наступную пасля аплаты пятніцу.
Калі ў вас узніклі пытанні, звяртайцеся да менеджаркі па рэкламе Hrodna.life — пошта [email protected].
Hrodna.life — гарадскі партал пра жыццё Гродна. Мы расказваем пра горад нашай мары і разам з чытачамі кожны дзень набліжаем мару да рэальнасці.