Новая каркасная ялінка будзе традыцыйна зялёнай і вышынёй 30 метраў. Каштаваць яна будзе 165 тыс. рублёў. Да гэтага ялінку рабілі з жывых дрэў.
Дыяметр падставы па каркасе – прыкладна 12,2 м. Дыяметр падставы па галінках – прыкладна 13, 5 м. Вага – да 9000 кг. Зробяць ялінку з зборна-разборнага сталёвага каркаса. Усе элементы металаканструкцыі павінны мець антыкаразійнае пакрыццё.
Закупку робіць Гродзенскае ўнітарнае камунальнае вытворчае прадпрыемства “Гарсвятло”. Яе павінны паставіць да 6 лістапада.
У 2025 годзе ялінку збіралі з 270 жывых дрэў. Яе ўпрыгожылі васьмю кіламетрамі святлодыёдных гірлянд. Вышынёй яна была звыш 31 метра.
Чытайце таксама: З падковамі, дамкамі і сняжынкамі. Як выглядаюць галоўныя ёлкі ў раённых цэнтрах рэгіёна



