Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы ў Гродне пачнуцца 12 верасня і будуць доўжыцца да канца кастрычніка. Купіць гародніну, садавіну, рыбу і іншую прадукцыю можна будзе на пяці гарадскіх пляцоўках, паведамляе Гродзенскі гарвыканкам.
Сельскагаспадарчы кірмаш на вуліцы Дубко
Кірмаш будзе працаваць на ўнутранай паркоўцы гандлёвага цэнтра OldCity па адрасе: вул. Дубко, 17.
Даты:
- 12–13 верасня;
- 19–20 верасня;
- 26–27 верасня;
- 3–4 кастрычніка;
- 10–11 кастрычніка;
- 17–18 кастрычніка;
- 24–25 кастрычніка.
Час працы — з 10.00 да 16.00.
Кірмашы на рынках
На ніжняй пляцоўцы рынку «Цэнтральны» па адрасе вул. Паліграфістаў, 6 кірмашы пройдуць 26 верасня і 17 кастрычніка з 9.00 да 15.30.
На рынку «Грандзіцкі» па адрасе вул. Горкага, 55 гандаль арганізуюць 3 і 24 кастрычніка з 9.00 да 15.30.
Кірмаш «Залаты ўраджай» пройдзе 3 кастрычніка з 8.00 да 15.00 на тэрыторыі міні-рынку па адрасе Індурская шаша, 30.
«Рыба Беларусі»
Рыбную прадукцыю можна будзе купіць на тэрыторыі міні-рынку «Альшанка».
Кірмаш «Рыба Беларусі» пройдзе 10 і 11 кастрычніка з 10.00 да 18.00.
На восеньскіх кірмашах гродзенцы змогуць набыць сезонную гародніну і садавіну, рыбу і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама зрабіць запасы на зіму.


