Фестываль LIDBEER абвясціў хэдлайнераў. Большасць з іх – расійскія гурты і выканаўцы. Беларусы ўжо адрэагавалі на запрошаных гасцей у сацсетках.

Сярод хэдлайнераў:

Сяргей Бабунец – савецкі і расійскі музыка, лідар рок-гурта «Смысловые галлюцинации», які заняўся сольнай кар’ерай.

MakSим – расійская спявачка, чые песні былі папулярныя ў 2000-х.

Гурт «Комната культуры», заснаваны ў 2022 годзе былым удзельнікам «Фабрыкі зорак» Жэняй Трафімавым. Вядомыя сваёй песняй “Поезда”. 

ГУДТАЙМС — расійскі orchestra dance-rock гурт, утвораны ў 2008 годзе.

Ад Беларусі выступаюць кавер-гурт IODO BAND і фолк-рок-гурт KaS. Закрываць галоўную сцэну LIDBEER-2026 будзе Alexander Spark – дыджэй і прадзюсар з Беларусі.

Хэдлайнеры LIDBEER

Рэакцыя беларусаў

Карыстальнікі сацсетак адрэагавалі ў асноўным негатыўна: пісалі, што гэта не падобна да беларускага фестывалю, што ведаюць толькі МакЅім і такое не слухаюць. Сярод іншага, людзі казалі, што артыстка – не фармат фэсту, а ў “Комнаты культуры” ўжо быў тур па Беларусі, хто хацеў – схадзіў. Хоць ёсць і шмат “агеньчыкаў” і станоўчых эмодзі.


Фестываль LIDBEER у Лідзе пройдзе 29 жніўня. Хоць ён быў пад рызыкай адмены – да гэтага паведамлялі, што ён не адбудзецца «па прычынах, якія не залежаць ад арганізатараў». Вядома, што першая партыя квіткоў ужо раскупленая.