З 13 ліпеня з Гродна пачне курсіраваць новы аўтобус – будзе даязджаць да варшаўскага аэрапорта імя Шапэна. Ён будзе хадзіць раз на тыдзень, паведамляе агрэгатар паездак “Атлас”.

Аўтобус будзе выязджаць з Гродна па панядзелках у 18:00. Адпраўленне з Варшаўскага аэрапорта – у аўторак у 22:15. Таксама можна падсаджвацца на аўтавакзале “Варшава Заходня”, там аўтобус спыняецца ў 23:00.

Маршрут пралягае праз КПП “Бераставіца”, таксама ёсць прыпынак у Беластоку — у такім выпадку білет з Гродна абыдзецца ў 100 руб.

Выніковы кошт білета на аўтобус па маршруце Гродна — аэрапорт Шапэна — 130 руб.


Яшчэ адзін падобны рэйс, пры якім з Гродна да аэрапорта Шапэна можна дабрацца без перасадак, «Атлас» запускаў у траўні.

Згодна з сайтам агрэгатара паездак, такіх рэйсаў як мінімум чатыры. Самы ранні аўтобус адпраўляецца з Гродна ў 4:45, самы позні – у 22:10. Таксама ёсць начны аўтобус, які выязджае з Гродна а 01:00. Усе білеты каштуюць 130 руб.

Чытайце таксама: Аўтобусны парк Гродна часткова спыняе рэйсы ў Беласток